Арпа́ды (венг.: Árpádok, харв.: Arpadovići, славацк.: Arpádovci) — дынастыя князёў (з 1000 года — каралёў) Венгрыі, якая кіравала з канца IX стагоддзя па 1301 год. У Сярэднявеччы дынастыю часта звалі «Домам Святых каралёў».
Гісторыя
Афіцыйная прамая мужчынская лінія спынілася ў 1301 годзе, але, паводле сямейных легенд, прамымі нашчадкамі Арпадаў па мужчынскай лініі з'яўляюцца бельгійскі дваранскі род Круа і шатландскі клан Драманд.
Святыя і блажэнныя
Шмат хто з членаў роду былі кананізаваны і беатыфікаваны:
- Святы Іштван, кананізаваны ў 1083 (таксама кананізаваны Праваслаўнай царквой у 2000).
- Святая Гізела, кананізавана ў 1975.
- Святы Эмерык, кананізаваны ў 1083
- Святы Ласла, кананізаваны ў 1192.
- Святая Елізавета, кананізавана ў 1235.
- Святы Кунігунда — княгіня кракаўская, заступніца солездабытчыкаў, кананізавана ў 1999.
- Святая Іаланда, блажэнная, беатыфікавана ў 1631.
- Святая Маргарыта, кананізавана ў 1943.
- Святая Агнэса Чэшская
- Святая Ірына (Пірошка), дачка Ласла I, кананізавана Праваслаўнай царквой.
Спасылкі