А́рпад (венг.: Árpád; 850/855 — 907) — правадыр венграў (надзьфеедэлем). Заснавальнік дынастыі Арпадаў.
Сын дзьюлы (ваяводы) Альмаша. Атрымаў у спадчыну яго тытул у 889. Да 904, па традыцыі, запазычанай венграмі ў хазар, дзяліў уладу з суправіцелем Курсанам, які насіў тытул кендзю. Кіраваў венграмі падчас набегу на Вялікамараўскую дзяржаву (892), вайны з балгарамі на старане Візантыі (894—896), паходу на Ламбардыю па просьбе ўсходне-франкскага караля Арнульфа. Пад яго кіраўніцтвам адбылося перасяленне старажытнавенгерскай канфедэрацыі плямёнаў на іх цяперашнюю тэрыторыю, так званая эпоха «Заваявання радзімы на Дунаі», калі ў 896 венгры, выцесненыя печанегамі, перайшлі праз Карпаты і пасяліліся ў Сярэднім Падунаўі. У 900—901 венгры пад правадырствам Арпада канчаткова разграмілі Блаценскае княства.
Паводле традыцыі, адлюстраванай Канстанцінам Багранародным, у Арпада было 4 сына: Таркапус (Тархаш, Таркчау), Іелах (Юлее, Елек), Іўтацус (Юташ), Залтас (Жольт). (Паводле іншых звестак — яшчэ сын Левентэ.)