Ала́ — рака ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях Беларусі, левы прыток Бярэзіны (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 100 (116[1]) км. Плошча вадазбору 1230 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,9 м³/с. Агульнае падзенне 40 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Назва Ала балцкага паходжання[2]. Аналагі сярод літоўскіх гідронімаў — Alėja, Aluota, Alauša[3].
Звязана з літоўскім alėti "памалу цячы, сачыцца", alksna "балаціна", лат. alots "крыніца"[4], далей да індаеўрапейскага кораня *el-/ol- "забалочвацца, зарастаць"[5].
Справа: Рылейка, Беліца, ручай ЛюбіцаЗлева: Вялікая Вязанка
Гарады: КіраўскЗоны адпачынку: санаторый СВК Рассвет імя К. П. АрлоўскагаПрыродаахоўныя зоны: Ландшафтны заказнік Выдрыца (у нізоўі)
Пачынаецца за 1,2 км на захад ад вёскі Віленка Кіраўскага раёна, працякае па Бабруйскім і Жлобінскім раёнах, вусце за 2 км на поўнач ад аграгарадка Чыркавічы Светлагорскага раёна. Верхняе цячэнне на Цэнтральнабярэзінскай раўніне, ніжняе — на Прыдняпроўскай нізіне. У ніжнім цячэнні ад Алы адыходзіць рака Выдрыца. Густата рачной сеткі 0,3[1] км/км². Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем 2,8 м.
Даліна пераважна трапецападобная, на асобных участках невыразная, шырынёй 0,8—1 км, каля вёскі Сцяпы Жлобінскага раёна — да 3 км. Пойма ў вярхоўі асушаная і разараная, шырынёй у сярэднім цячэнні 0,5—0,6 км, ніжэй — 1—1,5 км. Рэчышча каналізаванае, акрамя 5 км у ніжнім цячэнні. Шырыня ракі ў межань у вярхоўі 8—10 м, на астатнім працягу 12—20 м. Берагі стромкія, абрывістыя, вышынёй 1—3 м, задзернаваныя, у ніжнім цячэнні нізкія. каля вёскі Вілы Кіраўскага раёна на рацэ плаціна і сажалка[1].