Ча́па[1][2] — рака ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 10 км. Плошча вадазбору 75 км². Сярэднінахіл воднай паверхні 2,1 м/км[2]. Выток ракі знаходзіцца за 2 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Шабынькі. Упадае ў Бярэзіну прыкладна за 1,3 км на паўночны ўсход ад вёскі Восава. Вадазбор у паўночнай частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэчышча каналізаванае ў сярэднім і ніжнім цячэнні. Прыток — Сыч (справа)[3].
Каля ракі вёскі Шабынькі, Чарневічы, Восава, Ніўкі.