У 1097 годзе Эдгар пры падтрымцы Вільгельма II Рудога зрынуў Дональда III і стаў каралём Шатландыі[6].
У 1098 годзе да берагоў Шатландыі падышоў магутны флотМагнуса III Басаногага, які захапіў Аркнейскія і Гебрыдскія астравы, Мэн, Англсі і Кінтайр. Два каралі падпісалі дагавор аб падзеле тэрыторый. Хоць у 1103 годзе Магнус быў забіты, нарвежцы валодалі гэтымі тэрыторыямі на працягу яшчэ ста пяцідзесяці гадоў.
Падчас свайго кіравання Эдгар падтрымліваў царкву, дараваў зямлі Сент-Эндрусу і заснаванаму яго бацькамі абацтву Данфермлін і сам заснаваў бенедыкцінскі манастыр у Колдынгеме ў шатландскай Англіі. Ён прыносіў ахвяраванні ў Дарэм, да якога, відаць, быў упадабаны Малькальмам III і яго сынамі.
Мак-Кензи Агнес. Рождение Шотландии / Перевод, научная ред., вступит. статья С. В. Иванова. — СПб.: Евразия, 2003. — 336 с. — (Clio fundationis). — 1 500 экз. — ISBN 5-8071-0120-0.
Спасылкі
SCOTLAND, KINGS(англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2012. Праверана 20 кастрычніка 2011.