Кенет I Мак-Альпін (гэльск. Coinneach Mac Ailpín; каля 810—858) — кароль Дал Рыяды (841—858), кароль піктаў (з 848), брат Дональда I Мак-Альпіна.
Атрымаў сталец пасля смерці свайго бацькі караля Дал Рыяды — Алпіна II у 843 г.
Скарыстаўшыся момантам, калі пікты былі аслабленыя нарманскімі паходамі, каранаваўся як кароль шкотаў і піктаў, і пасля смерці апошняга караля піктаў, стаў законным каралём. Такім чынам Кенет быў першым, хто аб’яднаў землі Паўночнай Брытаніі.
Меў двух сыноў Канстанціна і Аеда, і трох дачок.
Аб’яднанае каралеўства шкотаў і піктаў насіла назву Альба, што па-лацінску Шатландыя.