Індульф стаў каралём Шатландыі ў 954 годзе, пасля гібелі Малькальма I. У гады свайго кіравання ён ваяваў з англічанамі і далучыў да сваіх уладанняў урадлівыя землі ў Лотыяне на поўнач ад Пентлендса разам з нейкім замкам «Апідум Эдэн», які гісторыкі звычайна атаясамляюць з Эдынбургам, сучаснай сталіцай Шатландыі. Індульф ваяваў таксама з вікінгамі. Ён адбіў іх буйны набег на Бухан, але пры спробе адбіць іх новы набег у 962 годзе загінуў у бітве пры Баўдсе (каля Інверкулена).
Індульф, як і яго бацька, збіраўся сысці ў манастыр, але гэтаму перашкодзіла заўчасная гібель.
Мак-Кензи Агнес. Рождение Шотландии / Перевод, научная ред., вступит. статья С. В. Иванова. — СПб.: Евразия, 2003. — 336 с. — (Clio fundationis). — 1 500 экз. — ISBN 5-8071-0120-0.
Спасылкі
SCOTLAND, KINGS(англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2012. Праверана 19 кастрычніка 2011.