Відавочна, удзельнічала ў дзяржаўных справах, асабліва ў сувязях Русі з краінамі Паўночнай Еўропы, таксама адыграла ролю ў адносінах паміж Кіеўскім і Полацкім княствамі. Заснавала ў Кіеве першы жаночы манастыр.
Біяграфія
Інгігерда, прынцэса Швецыі, павінна была выйсці замуж за караля НарвегііОлафа II — у якасці гарантыі міру паміж Швецыяй і Нарвегіяй у адпаведнасці з рашэннем тынга ва Упсале ў 1017 годзе. Вяселле павінна была адбыцца ўвосень на мяжы дзвюх дзяржаў на беразе ракі Эльв. У адпаведнасці з дасягнутымі пагадненнямі ўвосень 1018 года Олаф II прыбыў на мяжу для спаткання з нявестай і яе бацькам, але іх там не апынулася. Адпраўленыя ў Швецыю ганцы прывезлі несуцяшальную вестку: яшчэ ўлетку да Олафа Шатконунга прыбылі паслы ад наўгародскага «Конунга Ярыцлейва», шведскі кароль выдаў сваю дачку за сына кіеўскага князя Уладзіміра і будучага кіраўніка ўсяе Кіеўскай Русі Яраслава (Мудрага), які княжыў тады ў Ноўгарадзе, а Олаф II ажаніўся з яе зводнай сястрой Астрыд.
У Ноўгарад Інгігерда прыбыла ўлетку 1019 года (ці 1016 года). Мяркуючы па «Сагах пра Олафа Святога» Сноры Стурлусана, паводле шлюбнага дагавора ў пасаг прынцэса Інгігерда атрымала горад Альдэйгабарг (да 1703 года Ладага, цяпер сяло Старая Ладага) з навакольнымі землямі, якія паводле гіпотэзы А. М. Шогрэна на захадзе атрымалі з тых часоў назву Інгрыі (землі Інгігерды, у фінскім вымаўленні — «Інкерынмаа»), а пасаднікам (ярлам) Ладагі (Альдэйгабарга) быў прызначаны па просьбе Інгігерды — ярлВестэргётландаРогнвальд Ульвсан, сваяк Інгігерды па матчынай лініі[7][8].
У «Сага пра Эймунда» пра пасаг Інгігерды не згадваецца, ёсць толькі згадка пра тое, што ярл Ронгвальд валодаў Альдэйгабаргам і застаўся валодаць ім і пасля заключэння мірнага дагавора паміж Яраславам і Брачыславам.
Яна перайшла ў Ноўгарадзе ва ўсходні (праваслаўны) абрад з імем Ірына (сугучнае з Інгігерда). Лічыцца, што Інгігерда ведала з дзяцінства славянскую мову, бо яе маці, каралева Астрыд, была дачкой абадрыцкага князя.
Інгігерда была другой жонкай Яраслава, таму што першую жонку рускага князя ў 1018 годзе захапіў у палон польскі кароль Баляслаў і разам з сёстрамі Яраслава назаўжды вывез у Польшчу.[9] Меркавана менавіта першая жонка нарадзіла Яраславу сына Ілью, які памёр у дзяцінстве.
Роля ў дзяржаўных справах
Верагодна, Інгігерда адыгрывала значную ролю ў палітыцы мужа і дзяржаўных справах. «Сага пра Эймунда» паведамляе нам, што Яраслаў паслаў яе ўзначаліць войска, пасланае ім супраць Брачыслава. А пазней, апынуўшыся ў палоне, яна выступіла (хоць і пад прымусам) міратворцам у спрэчцы паміж князямі Яраславам і Брачыславам, рашэнне якой яны прынялі. Ёй жа адводзілася роля арбітра ў далейшых спрэчках паміж гэтымі князямі.
…— Я ёй не давяраю, таму, што яна разумнейшая за Конунга (Ярыслейфа = Яраслава), але не хачу пазбягаць гутаркі з ёю.
Роля ў міжнародных адносінах
Вялікі ўплыў Інгігерда аказала на адносіны Русі з краінамі Паўночнай Еўропы.
Пасля заваявання Англіі датчанамі ў 1016 годзе сыны англійскага караля Эдмунда Жалезнабокага і пляменнікі караля Эдуарда Спаведніка англійскія прынцы Эдуард і Эдвін беглі спачатку ў Ладагу, потым у Ноўгарад, затым у Кіеў да Яраслава і Інгігерды, а затым у Венгрыю.
У Ноўгарадзе доўга гасцяваў яе былы жаніх, выгнаны нарвежскі кароль Олаф II з малалетнім сынам, як кажуць падчас знаходжання Олафа ў Ноўгарадзе Інгігерда «мела з ім тайную любоўную сувязь»[10]. Інгігерда пераканала Олафа пакінуць яго сына Магнуса. Прынц Магнус вярнуўся на радзіму толькі тады, калі княгіня пераканалася, што нарвежцы аддадуць яму прастол бацькі, Олафа II, які загінуў адразу пасля вяртання з Русі ў 1030 годзе.
Часам сцвярджаецца, што яна навучыла сваіх дзяцей скандынаўскім мовам, і яны ведалі сагі.
У хрысціянстве
Вялікая княгіня заснавала ў Кіеве першы жаночы манастыр у імя сваёй заступніцы — Святой вялікамучаніцы Ірыны і, паводле звычаю таго часу, не толькі клапацілася пра манастыр, але і кіравала ім.
Паводле адной з версій памерла ў Ноўгарадзе 10 лютага1050 года (ці 1049—1051), а паводле іншай:
Заўдавеўшы ў 1054 годзе, яна пастрыглася ў манашкі пад імем Ганна сканала ў Ноўгарадзе 10 лютага1056 года (ці ў 1050—1051), прыняўшы перад смерцю схіму з імем Ганна. Пострыг Ірыны-Інгігерды быў першым у вялікакняжацкім доме, з яго пачалася традыцыя пастрыжэння рускіх князёў і княгінь пасля выканання імі дзяржаўных абавязкаў[11][12].
Царкоўнае шанаванне пахаванай у наўгародскім Сафійскім саборы княгіні Ганны, жонкі князя Яраслава Мудрага, усталявана ў 1439 годзе наўгародскім архіепіскапам Яўфіміем II. Яна прымаецца за маці святога князя Уладзіміра Яраславіча. Днямі яе памяці сталі 10 (23) лютага і 4 кастрычніка. Ганна — нябесная заступніца Вялікага Ноўгарада.
Пры вяртання Царквы ў 1991 годзе Сафійскага сабора Ноўгарада мошчы Святой Ганны зноў сталі даступныя для пакланення вернікаў.
Таксама існуе здагадка, што Інгігерда і Ганна — дзве розныя асобы. Магчыма першая жонка Яраслава (да 1019) — верагодна, Ганна, была ў 1018 захоплена ў Кіеве ў палон[13] польскім каралём Баляславам Храбрым разам з сёстрамі Яраслава і назаўжды вывезена ў Польшчу[9] або памерла каля 1018 года і пахавана ў наўгародскім Сафійскім саборы, а Інгігерда, маці князя Уладзіміра Яраславіча, была другой жонкай князя Яраслава і паводле гэтай версіі пахавана ў Сафійскім саборы Кіева ў адной мармуровай грабніцы са сваім мужам[14], але рэшткі Яраслава і Інгігерды там пакуль не выяўлены.
Усевалад Яраславіч, ажаніўся з грэчаскай царэўнай Анастасіяй (паводле іншых звестак — Марыяй), ад шлюбу з якой нарадзіўся князь Уладзімір Манамах.
Вячаслаў Яраславіч, ажаніўся з германскай прынцэсай Одай Леапольдаўнай, графіняй Штадэнскай.
Ігар Яраславіч, ажаніўся з германскай прынцэсай Кунігундай, графіняй Орламіндскай.
Паходжанне жонкі аднаго з сыноў — германскай прынцэсы Оды, дачкі Леапольда, — з’яўляецца спрэчным фактам у плане прыналежнасці да роду Штадэнаў (кіраўнікоў Паўночнай маркі) ці да Бабенбергаў (кіраўнікоў Аўстрыі да Габсбургаў). Спрэчным з’яўляецца і тое, чыёй жонкай была Ода — Уладзіміра, Святаслава ці Вячаслава. Сёння асноўным з’яўляецца пункт гледжання, што Ода Леапольдаўна была жонкай Святаслава і паходзіла з роду Бабенбергаў[15].