За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Чэрыкаўскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна адно гета — у Чэрыкаве, у якім да восені 1941 года былі закатаваныя і забітыя каля 500 чалавек.
Два помнікі ахвярам генацыду яўрэяў у раёне ўстаноўлены ў Чэрыкаве — на месцы масавага забойства восенню 1941 года і на чэрыкаўскіх яўрэйскіх могілках[5].
Крыніцы
Літаратура
- Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
- В. М. Ермакоў, Р. I. Маслоўскi, А. Л. Петрашкевiч i iнш. (рэдкал.). «Памяць. Чэрыкаўскi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка Чэрыкаўскага раёна. — Мн.: «Вышэйшая школа», 1994. — 660 с. — ISBN 985-06-0020-9.