Халакост у Пінскім раёне

За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Пінскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1][2].

Масавыя забойствы яўрэяў у раёне адбыліся ў Пінску, Лагішыне, Пагосце-Загародскім[3], Пасянічах[4][5], у вёсках Іванікі (цяпер у межах вёскі Пасянічы) — не менш за 251 чалавек[6][7], Грыўковічы[8], Сакалоўка[9], Дубае[10], Кончыцы[11], Мокрая Дуброва[12], Лемяшэвічы[13], Велясніца[14], Цвярдоўка[14], Парахонск[14], Парэчча[14], Завідчыцы[14], Вохава[8], Каладзеевічы[8], Кашэвічы[8], Малы Халажын[8], Багушэва[8], Бярозавічы (у мінулым вёска Паршэвічы)[15][16], Выжлавічы[9], Паняцічы[9], Гарадзішча[9], Пачапава[9], Гальцы[17], Качановічы[17], Колба[12], Марозавічы[1], Вешня[1], Остраў[1], Жолкіна[12], Ладараж[13], Ласіцк[13], Парэ[13], Жабчыцы[13], Залессе[13], Казляковічы (цяпер у межах Пінска)[18], Чарнеевічы[14], Бакінічы[14], Сошна[14], Вялікія Дзіковічы[19], Жыдча[20], Невель[20], Стайкі[20], Хойна[20] і іншых.

У вёсцы Дабраслаўка ў пачатку жніўня 1941 года карнікі арыштавалі яўрэйскую сям’ю (5 чалавек) і мясцовых актывістаў (6 чалавек), якіх выдаў мясцовы стараста Аляксей Зянкавец (пасля вайны жыў і памёр у Аўстраліі). Іх трымалі ў хляве і расстралялі за вёскай. Актывістаў затым пахавалі сваякі на мясцовых могілках, а яўрэяў — за агароджай[21].

Немцы, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 3 гета: Пінскае (лета 1941 — 28 кастрычніка 1942, загінула больш за 17 000 чалавек), Пагост-Загародскае (канец 1941 — 15 жніўня 1942, забітыя каля 1200 чалавек), Лагішынскае (існавала да жніўня (верасня) 1941 (1942[22][23]), загінула ад 300 да 1605 чалавек[24][23][25]).

На Піншчыне 13 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Махайская (Біліцкая) Барбара, Дахмацкая Аляксандра, Яноўская (Дахмацкая) Яніна, Дзергач Уладзімір і Донья[26], Грамыка Марыя[26], Каспяровіч Юльян і Марыя[27], Круль Гюнтэр, Камар Канстанцін і Марыя, Буката Канстанцін і Вольга.

Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Пінску, Пагосце-Загародскім[1] і Лагішыне[28][24].

Крыніцы

  1. а б в г д «Памяць. Пінскi раён». 2003.
  2. «Памяць. Пінск». 1998.
  3. «Памяць. Пінскi раён». 2003, с. 366—368.
  4. «Памяць. Пінскi раён». 2003, с. 239.
  5. Холокост на территории СССР 2011, с. 779-780.
  6. «Памяць. Пінскi раён». 2003, с. 358—361.
  7. Холокост на территории СССР 2011, с. 339.
  8. а б в г д е «Памяць. Пінскi раён». 2003, с. 361.
  9. а б в г д «Памяць. Пінскi раён». 2003, с. 362.
  10. «Памяць. Пінскi раён». 2003, с. 362—363.
  11. «Памяць. Пінскi раён». 2003, с. 363.
  12. а б в «Памяць. Пінскi раён». 2003, с. 368.
  13. а б в г д е «Памяць. Пінскi раён». 2003, с. 369.
  14. а б в г д е ё ж «Памяць. Пінскi раён». 2003, с. 370.
  15. «Памяць. Пінскi раён». 2003, с. 361—362.
  16. Холокост на территории СССР 2011, с. 732.
  17. а б «Памяць. Пінскi раён». 2003, с. 366.
  18. «Памяць. Пінскi раён». 2003, с. 369—370.
  19. «Памяць. Пінскi раён». 2003, с. 370-371.
  20. а б в г «Памяць. Пінскi раён». 2003, с. 371.
  21. А. Литвин. Убийцы Архівавана 4 сакавіка 2016., газета «Беларусь сегодня», 03.12.2003
  22. Проект документации и увековечения имен евреев, погибших в период Шоа (Холокоста) на оккупированных территориях бывшего СССР. Брестская область. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2016. Праверана 16 верасня 2015.
  23. а б Свидетельствуют палачи 2010, с. 149.
  24. а б Холокост на территории СССР 2011, с. 536.
  25. Логишин — артыкул з Расійскай яўрэйскай энцыклапедыі
  26. а б Яд Вашем. История спасения. Дергач Владимир и Донья
  27. Яд Вашем. История спасения. Касперович Юлиан и Мария Архівавана 6 сакавіка 2016.
  28. Jewish Heritage Research Group in Belarus. Loghishin. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 7 студзеня 2016.

Літаратура

  • Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), А. А. Канеўскi, В. М. Курсаў i iнш. (рэдкал.). «Памяць. Пінск». — Мн.: «БЕЛТА», 1998. — 557 с. — ISBN 985-6302-11-0.
  • Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Ф. П. Каральчук, Дз. Р. Лемяшэўскi i iнш. (рэдкал.). «Памяць. Пінскi раён». — Мн.: «БЕЛТА», 2003. — 624 с. — ISBN 985-6302-48-X.
  • Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
  • Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!