За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Краснапольскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1].
Яўрэяў у раёне забівалі ў Краснаполлі і многіх іншых месцах.
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна адно гета — у пасёлку Краснаполле, дзе са жніўня па лістапад 1941 года былі закатаваныя і забітыя каля 1000 чалавек.
У раёне 4 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны». Гэта Мельнікавы Мікалай, Анастасія, Уладзімір і Студнева (Мельнікава) Зінаіда. Яны выратавалі Грынберг Яўгену[5].
Два помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Краснаполлі[1][7].
Крыніцы
Літаратура
- У. С. Богаў, М. В. Гарбачоў, Ф. Ф. Ганчароў i iнш. (рэдкал.); Г. Л. Напрэеў (уклад.). «Памяць. Краснапольскi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Мн.: ПК «Палiграфафармленне», 2001. — 574 с. — ISBN 985-6351-10-3.
- Адамушко В. И., Бирюкова О. В., Крюк В. П., Кудрякова Г. А. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси 1941—1944. — Мн.: Национальный архив Республики Беларусь, Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь, 2001. — 158 с. — 2000 экз. — ISBN 985-6372-19-4.