Халакост у Карэліцкім раёне

За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Карэліцкага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1].

Самыя масавыя забойствы яўрэяў адбыліся ў пасёлках Мір і Карэлічы, вёсках Турэц (450 чалавек[2][3]), Крынічнае[4], Ярэмічы[5].

Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 4 гета:

  • З гета пасёлка Карэлічы (ліпень 1941 — 2 чэрвеня 1942) больш за 700 яшчэ жывых да чэрвеня 1942 года габрэяў былі вывезены і забітыя ў Навагрудскім гета.
  • У гета пасёлка Мір (верасень 1941 — 13 жніўня 1942) былі забітыя 2900 чалавек.
  • У гета вёскі Ярэмічы (да 4 лістапада 1941) як мінімум 79—97 чалавек загінулі[5][6][7].
  • У гета вёскі Турэц (да 4 альбо 5 лістапада 1941) загінулі як мінімум 500 чалавек[8][9][7].

У Карэліцкім раёне 2 чалавекі — Соф’я і Ігнат Ермаловічы — былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»[10][11][12].

У Карэліцкім раёне ўстаноўлены тры помнікі на брацкіх магілах ахвяр Халакоста — усе яны знаходзяцца ў Міры[4][13][14].

Таксама ў памяць загінуўшых яўрэяў Міру Яўрэйскі нацыянальны фонд сумесна з суполкай Іерусаліма пасадзілі гай на поўнач ад іерусалімскага раёна Пісгат-Зеэв і назвалі яго «Лес Міру»[13].

Крыніцы

  1. «Памяць. Карэліцкi раён» 2000, с. 188.
  2. «Памяць. Карэліцкi раён» 2000, с. 193.
  3. Национальный архив Республики Беларусь (НАРБ). — фонд 845, опись 1, дело 6, лист 53
  4. а б «Памяць. Карэліцкi раён» 2000.
  5. а б «Памяць. Карэліцкi раён» 2000, с. 431.
  6. Холокост на территории СССР 2011, с. 300.
  7. а б Свидетельствуют палачи 2010, с. 167.
  8. Холокост на территории СССР 2011, с. 991.
  9. Бундесархив. R. 2104/13. Cnh. 92-99
  10. Яд Вашем. История спасения. Софья и Игнат Ермоловичи. Архіўная копія ад 9 сакавіка 2017 на Wayback Machine
  11. Канюта В. В Мирском замке во время войны погибло около 650 евреев Архіўная копія ад 16 мая 2018 на Wayback Machine
  12. История гетто в Мирском замке. Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2017. Праверана 16 сакавіка 2017.
  13. а б Мир — карта историко-культурного наследия. Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2017. Праверана 16 сакавіка 2017.
  14. Мир // Электронная еврейская энциклопедия — eleven.co.il

Літаратура

  • В.К. Кунашка, В.Ф. Кушнер, А.М. Наумовіч i iнш.. «Памяць. Карэліцкi раён». — Минск: «Ураджай», 2000. — 645 с. — ISBN 985-04-0347-0.
  • Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
  • Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!