Халакост у Ашмянскім раёне

За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Ашмянскага раёна былі забітыя[1], а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.

Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 3 гета:

  • У гета вёскі Гальшаны (верасень 1941 — кастрычнік 1942) утрымліваліся каля 800 чалавек, якія пасля былі перамешчаныя і забітыя ў іншых месцах.
  • У гета вёскі Жупраны (канец 1941 — канец 1942) былі забітыя каля 150 чалавек.
  • У гета горада Ашмяны (кастрычнік — снежань 1941) былі закатаваныя і забітыя каля 2000 чалавек.

У Ашмянскім раёне 2 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны». Гэта Залінская (Паранская) Зофія і Тэшнер (Паранская) Данута, якія выратавалі ў Ашмянах Залкінда Уладзіміра[2].

У раёне Ашмян устаноўлены тры помнікі забітым яўрэям раёна: у вёсках Талмінава[3][4], Ягелаўшчына[5][6], урочышчы Ройста.

Крыніцы

Літаратура

  • Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
  • Г. К. Кісялёў, В. М. Лузіна, Ю. I. Нікалаеў i iнш. (рэдкал.); А. Р. Каранеўскi (уклад.). «Памяць. Ашмянскi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Минск: «БЕЛТА», 2003. — 688 с. — ISBN 985-6302-54-4.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!