«Рым»[3] (італ.: Roma) або «Рым Феліні» (італ.: Fellini Roma) — кінафільм рэжысёра Федэрыка Феліні, зняты ў 1972 годзе.
Сюжэт
У гэтым фільме Федэрыка Феліні паказвае вясёлы і экстравагантны партрэт Рыма, якім яго памятае чалавек, які жыў у горадзе яшчэ да Другой сусветнай вайны: юнак прыязджае ў Рым і пасяляецца ў вялікай кватэры, перапоўненай самымі рознымі жыхарамі. Са знаёмства з імі пачынаецца знаёмства героя (у якім можна пазнаць самога маладога Феліні) з «Вечным горадам»…
У фільме прадстаўлена чаргаванне розных персанажаў і карцін, таму складана вызначыць жанр фільма. Шэраг эпізодаў з удзелам самога Феліні зняты ў дакументальным стылі.