Заліхвацкая гісторыя пра безжурботную маладую пару, якая прабівае сабе шлях скрозь галечу і самаўпраўнасць працадаўцаў. Гэтая навела не ўключалася ў фільм пры паказе яго за межамі Італіі.
Спакуса доктара Антоніа (італ.: «Le Tentazioni Del Dottor Antonio»)
Сюррэалістычная гісторыя (да доктара з велізарнага рэкламнага плаката сыходзіць намаляваная там велізарная жанчына, красуня пераследуе яго; у выніку ён у яе ўлюбляецца) пра неабходнась шанаваць прыгажосць, накіраваная супраць клерыкалізму і ханжаскай маралі.
Гісторыя арыстакратаў, якія нудзяцца ад гультайства, адзіноты і вырашаюць свае праблемы пошукам задавальненняў (муж) або імкненнем знайсці працу (жонка). Зрэшты, у пэўны момант іх пошукі прыводзяць іх адзін да аднога.