«Белы шэйх»[2] (італ.: Lo Sceicco Bianco) — мастацкі фільм італьянскага кінарэжысёра Федэрыка Феліні.
Сюжэт
Сямейная пара звычайных італьянцаў адпраўляецца ў Рым. Муж хоча прад’явіць жонку сваім сваякам. Адначасова ў ваколіцах Рыма здымаюць серыяльны фотакомікс для папулярнага часопіса, прысвечаны прыгодам адважнага Белага Шэйха. Белага Шэйха граае акцёр, у якога завочна закахана жонка з гэтай сямейнай пары. Жонцы атрымоўваецца падмануць мужа і ўцячы з гасцінічнага нумара для таго, каб пабачыцца з каханым акцёрам. Муж спрабуе знайсці сваю жонку. А яна тым часам паспявае зняцца для фотакоміксу і расчаравацца ў сваім куміры — у жыцці ён аказаўся зусім не такім, якім яна сабе яго ўяўляла.