«Блазны» (італ.: I clowns) — тэлефільм рэжысёра Федэрыка Феліні, зняты ў 1970 годзе. Фільм з’яўляецца часткова дакументальным, часткова мастацкім.
Сюжэт
Феліні са здымачнай групай падарожнічае па Еўропе, наведваючы цыркі Парыжа, Рыма, Мюнхена — бярэ інтэрв’ю ў знакамітых блазнаў мінулага, цяпер забытых.
У фільм уваходзяць таксама аўтабіяграфічныя замалёўкі з правінцыйнага дзяцінства і аднаўленне легендарных блазнаўскіх нумароў.