Рог[1] (трансліт.: Roh) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавета.
Назва
Назва, верагодна, паходзіць ад ранейшага ўрочышча. Рог у тапаніміі можа значыць выступ, клін поля, лесу, лугу; луку, паварот ракі; клінападобную частку балота.
Гісторыя
Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
- 1926 год — 9 двароў, 39 жыхароў
- 2002 год — 27 двароў, 47 жыхароў
- 2009 год — 38 жыхароў
- 2019 год — 50 жыхароў[3]
Крыніцы
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Belarus (нявызн.). pop-stat.mashke.org. Праверана 8 кастрычніка 2024.
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|