Ранейшая назва маёнтка — Анятоў[2]. Назва паходзіць ад імя Анна, можа паказваць на імя колішняй уласніцы маёнтка. Гэтыя землі адносіліся да маёнтка Дукора, уласнік Дукоры Леў Оштарп назваў у гонар дачкі Леакадзіі маёнтак Кадунін (цяпер вёска Кадунова), таксама ў яго была дачка Анна (Ганна), таму назва можа быць звязана з ёй. У Оштарпа таксама была дачка Людвіка, да дукорскіх земляў адносіўся маёнтак Людвіноў (пазней Людвінова).
Капліца. Дзейнічала з 1905 г., закрыта ў 1930-я гады, перабудавана ў жылы дом[9][10].
Страчаная спадчына
Сядзіба Харэвічаў (XIX ст.).
Крыніцы
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.