У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Крыніца.
Вёска
Крыніца
Крыніца на карце Беларусі ±
|
|
Крыні́ца[1] (трансліт.: Krynica, руск.: Криница) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавета.
Гісторыя
Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР. У даведніку «Гарады і вёскі Беларусі» і кнізе «Памяць. Пухавіцкі раён» гэтай Крыніцы памылкова прыпісваецца гісторыя колішняга ўрочышча Крыніца ў Пярэжырскай воласці і колішняй вёскі Крыніца ў Навасёлкаўскім сельсавеце.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
- 2002 год — 35 двароў, 122 жыхары
- 2009 год — 330 жыхароў
- 2019 год — 365 жыхароў[2]
Крыніцы
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Belarus (нявызн.). pop-stat.mashke.org. Праверана 8 кастрычніка 2024.
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|