Алег Гайдукевіч - 2,02 % Ганна Канапацкая - 1,86 %
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 2025 года — прэзідэнцкія выбары, якія адбыліся ў Беларусі 26 студзеня 2025 года[1]. Гэта сёмыя прэзідэнцкія выбары ў гісторыі краіны.
Выбары праводзіліся ва ўмовах палітычнага крызісу і масавых палітычных рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі[2][3][4]. Да ўдзелу ў выбарах былі дапушчаны толькі лаяльныя рэжыму асобы. Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі Аляксандр Лукашэнка набраў 86,82 % галасоў.
Паводле змененага праз рэферэндум 2022 года артыкула 80 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь узроставы цэнз для кандыдатаў на пасаду прэзідэнта павялічаны з 35 да 40 гадоў, тэрмін сталага пражывання ў Рэспубліцы Беларусь непасрэдна перад выбарамі павялічаны з 10 да 20 гадоў[5], а таксама ўведзена патрабаванне не мець дзейнага і былога грамадзянства замежнай дзяржавы або віду на жыхарства ці іншага дакумента замежнай дзяржавы, што дае права на льготы і іншыя перавагі[6]. Акрамя гэтага, была ўведзена норма, што адна і тая ж асоба не можа быць прэзідэнтам больш за два тэрміны[5].
16 лютага 2023 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь», паводле якога ўпершыню на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі ўведзена забарона на фота- і відэаздымку запоўненага бюлетэня[7], а таксама замацавана адмова ад стварэння ўчасткаў для галасавання за мяжой[8].
Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь абіраецца тэрмінам на 5 гадоў і заступае на пасаду пасля прынясення прысягі. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаюцца Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь не пазней чым за пяць месяцаў і праводзяцца ў нядзелю не пазней чым за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзейнага Прэзідэнта.
19 лістапада 2024 года Лукашэнка ўпершыню склікаў першае пасяджэнне Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу. Як старшыня Прэзідыума УНС Лукашэнка заявіў, што могуць узнікнуць нейкія праблемы, калі на пасадзе старшыні Усебеларускага народнага сходу (УНС) і прэзідэнта будуць розныя людзі.
У адпаведнасці з распараджэннем Аператыўна-аналітычнага цэнтра, з 10:00 25 студзеня да 23:59 27 студзеня беларускія хостынг-правайдэры абмяжуюць доступ да віртуальнага хостынгу з-за меж Беларусі, па прычыне пагрозы для аб’ектаў інфармацыйнай інфраструктуры і інфармацыі краіны, якая апрацоўваецца з іх выкарыстаннем[9].
14 лістапада Лукашэнка заявіў, што яму сказалі пра збор 700 тысяч[10] подпісаў. 21 лістапада гэта было ўжо больш за 1,581 мільёна подпісаў[11].
Алег Гайдукевіч 22 лістапада заявіў пра збор больш за 100 тысяч подпісаў[12].
У лютым 2024 года Лукашэнка заявіў, што ў 2025 годзе прыме ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах[13].
Некаторыя палітычныя аналітыкі і аглядальнікі (Павел Усаў і іншыя) сцвярджаюць, што Аляксандр Лукашэнка, пачаў сваю агітацыйную кампанію з мерапрыемстваў пад назвай «Марафон адзінства», якія пачаліся з Дня народнага адзінства 17 верасня.
Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь выбары павінны прайсці не пазней за 20 ліпеня 2025 года[14]. Апазіцыйны палітык Павел Латушка меркаваў, што выбары могуць адбыцца 23 лютага 2025 года ў Дзень абаронцы Айчыны: «Лукашэнка хоча зрабіць гэта ўзімку, калі будзе дэматывацыя грамадства, улетку гэта будзе зрабіць больш складана»[15].
23 кастрычніка 2024 года на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў было прынята рашэнне аб назначэнні выбараў на 26 студзеня 2025 года[1].
Датэрміновае галасаванне адбывалася на працягу 5 дзён. У ім, згодна з Выбарчым кодэксам, маглі ўзяць удзел выбаршчыкі, якія не маюць магчымасці прагаласаваць у асноўны дзень. Паводле даных ЦВК Беларусі яўка на датэрміновым галасаванні склала 41,81 %
Галасаваць загадзя ўлады змушалі ўсіх работнікаў дзяржаўнага сектара, сілавікоў і студэнтаў. Пры гэтым, каб ніхто не бачыў, які на самай справе працэнт прагаласаваў, члены камісій закрывалі спісы адмысловымі лістамі.
Паводле даных ЦВК Беларусі, яўка на выбарах склала 85,70 %[16].
адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі
уключаных у спісы
выбаршчыкаў
удзел
усіх
бюлетэні
Для назірання за выбарамі запрасілі місіі наглядальнікаў ад СНД і ШАС, кіраўнікоў і прадстаўнікоў цэнтральных выбарчых камісій краін Еўропы, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі[17].
На запрашэнне міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова, назіраць за выбарамі прыедуць 3 швейцарскія палітыкі (Эрык Вэбер[en], Патрык Крэц і Вільгельм Віс). Двое апошніх ужо былі назіральнікамі на ўсеагульных выбарах 2024 года і актыўна раздавалі інтэрв’ю дзяржаўным СМІ, у якіх хвалілі выбарчы працэс[18].
Нацыянальная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская заявіла, што гэта ніякія не выбары, а хутчэй «спецыяльная выбарчая аперацыя».
26 студзеня ў Варшаве адбыўся марш некалькіх тысяч беларусаў «Беларусы годныя лепшага». Да маршу далучыліся Святлана Ціханоўская і Павел Латушка.
У тэлеграм-канале газеты Лоеўскага райвыканкама «Лоеўскі край» было апублікавана адразу некалькі рэпартажаў, зробленых на розных участках для галасавання ў дзень выбараў. Першы — з гарадскога цэнтра культуры, другі — з будынка сярэдняй школы № 2 імя Казлова. На абодвух фотарэпартажах журналісты «Радыё Свабода» заўважалі каля урны для галасавання адну і тую ж жанчыну — супрацоўніцу Лоеўскай раённай бібліятэкі Святлану Шумігай.