Вёска
Пестун
Пестун на карце Беларусі ±
|
Пе́стун[1] (трансліт.: Piestun, руск.: Пестун) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. Месціцца за 12 км на паўночны ўсход ад Мар’інай Горкі, 60 км ад Мінска, на рацэ Свіслач.
Гісторыя
У другой палове XIX стагоддзя засценак Пястун, або Пястуны ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1917 года маёнтак.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Уласнасць маёнтка была нацыяналізавана, створаны пасёлкі Чырвоны і Чырвоная Звязда.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах дзейнічалі савецкія партызанскія брыгады «Полымя» і 1-я Мінская. У час акупацыі частка дамоў была спалена, забіта 5 жыхароў[3].
Насельніцтва
- 1897 год — 3 двары, 29 жыхароў
- 1917 год — 1 двор, 56 жыхароў, з іх 23 беларусы і 33 палякі
- 1960 год — 74 жыхары
- 2002 год — 8 двароў, 12 жыхароў
- 2009 год — 6 жыхароў
- 2019 год — 1 жыхар[5]
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|