Вёска
Высокая Старына
Высокая Старына на карце Беларусі ±
|
Высо́кая Старына́[1] (трансліт.: Vysokaja Staryna, руск.: Высокая Старина) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.
Гісторыя
Упамінаецца ў 1870 годзе як засценак у Пагарэльскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1897 годзе ваколіца, быў малітоўны дом. У канцы XIX стагоддзя дробнымі землеўладальнікамі ў ваколіцы былі хрысціяне і яўрэі.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Краснаакцябрскага сельсавета[3].
Насельніцтва
- 1897 год — 15 двароў, 109 жыхароў
- 1908 год — 17 двароў, 126 жыхароў
- 1926 год — 20 двароў, 109 жыхароў
- 1960 год — 72 жыхары
- 2002 год — 10 двароў, 16 жыхароў
- 2012 год — 5 гаспадарак, 8 жыхароў
- 2019 год — 5 жыхароў[4]
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|