Вёска
Маркаўчызна
Маркаўчызна на карце Беларусі ±
|
Маркаўчы́зна[1] (трансліт.: Markaŭčyzna, руск.: Марковчизна) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. Месціцца за 6 км на ўсход ад Мар’інай Горкі, па дарозе на Пухавічы, на рацэ Цітаўка.
Гісторыя
Упамінаецца ў 1870 годзе як маёнтак уласнасці Фрыбеса, у Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1889 годзе ўласнасць праваслаўнага двараніна Мікалая Пятровіча Яцэвіча, было 359 дзесяцін зямлі.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Перамога сацыялізму», населены пункт меў статус пасёлка.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Паводле перапісу 1960 года вёска.
Насельніцтва
- 1897 год — 7 жыхароў
- 1908 год — 1 двор, 15 жыхароў
- 1917 год — 1 двор, 21 жыхар
- 1960 год — 149 жыхароў
- 2002 год — 29 двароў, 57 жыхароў
- 2009 год — 53 жыхары
- 2019 год — 57 жыхароў[3]
Крыніцы
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Belarus (нявызн.). pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|