У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Рэпішча.
Вёска
Рэпішча
Рэпішча на карце Беларусі ±
|
Рэ́пішча[1] (трансліт.: Repišča, руск.: Репище) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. Месціцца за 30 км на паўночны ўсход ад Мар’інай Горкі, 76 км ад Мінска. Паміж рэкамі Балачанка і Ігуменка.
Назва
Назва ўтворана ад угоддзевага ўрочышча Рэпішча, дзе ўзнікла паселішча. Рэпішча — месца, дзе сеялі рэпу.
Гісторыя
Ранняя гісторыя
У другой палове XIX стагоддзя шляхецкая ваколіца ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, адносілася да каталіцкай парафіі Блонь.
У 1889 годзе ў ваколіцы Рэпішча землеўладальнікамі былі: праваслаўная сялянка Караліна Васілеўна Буценц (10 дзесяцін зямлі); дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Франц Ігнатавіч Верніхоўскі (22 дзесяціны); дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Восіп Сільвестравіч Драздоўскі (15 дзесяцін); дваране рыма-каталіцкага веравызнання Іван, Ігнацій і Восіп Адамавічы Дулевічы (68 дзесяцін); дваране рыма-каталіцкага веравызнання Антон, Іван і Ігнацій Ждановічы (130 дзесяцін); дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Вікенцій Сцяпанавіч Ждановіч (45 дзесяцін); дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Віктар Фаміч Ждановіч (20 дзесяцін); дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Ігнацій Фаміч Ждановіч (20 дзесяцін); праваслаўны дваранін Віктар Якаўлевіч Замбржыцкі (78 дзесяцін); праваслаўны дваранін Восіп Якаўлевіч Замбржыцкі (60 дзесяцін); мешчанін рыма-каталіцкага веравызнання Аляксандр Міхайлавіч Казела (20 дзесяцін); праваслаўны мешчанін Раман Сямёнавіч Калейка (50 дзесяцін), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Фердынанд Пятровіч Корбут-Карфа (ягоная частка ваколіцы таксама звалася Барок, 35 дзесяцін); дваранка рыма-каталіцкага веравызнання Валерыя Казіміраўна Мількевіч (70 дзесяцін); праваслаўны мешчанін Аляксандр Антонавіч Міцкевіч (10 дзесяцін); дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Цэзарый Францавіч Навадворскі (45 дзесяцін), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Антон Адамавіч Татур (20 дзесяцін); селянін рыма-каталіцкага веравызнання Фама (Тамаш) Васілевіч Юшкевіч (59 дзесяцін); дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Афанасій Іванавіч Янкоўскі (30 дзесяцін); дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Міхаіл Іванавіч Яноўскі (60 дзесяцін).
Найноўшы час
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1930-я гады праведзена прымусовая калектывізацыя. У 1933 годзе вёска ў саўгасе «Рэпішча», быў паравы млын, сталярная майстэрня, малочны завод, кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Полымя».
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Краснаакцябрскага сельсавета[5].
Насельніцтва
- 1917 год — 34 двары, 208 жыхароў, усе беларусы
- 2002 год — 6 двароў, 3 жыхары
- 2009 год — 0 жыхароў
- 2019 год — 1 жыхар[7]
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|