Паўночнагерманскі саюз

Канфедэрацыя паўночнагерманскіх дзяржаў
Паўночнагерманскі саюз
Norddeutscher Bund
Герб Германіі Сцяг Германіі
Герб Германіі Сцяг Германіі
Паўночнагерманскі Саюз (цёмна-чырвоным) сумесна з паўднёвагерманскімі землямі (аранжавым) і Эльзасам-Латарынгіяй (светла-аранжавым)
< 
 >

Сталіца Берлін
Найбуйнейшыя гарады Гамбург, Любек, Дрэздэн
Мова(ы) нямецкая
Афіцыйная мова нямецкая
Грашовая адзінка адзінай не існавала
Плошча 415.150
Насельніцтва 30.000.000
Форма кіравання манархія
Дынастыя Гогенцолерны
Кіраўнікі дзяржавы
Кайзер
 • 1866 - 1871 Вільгельм I Гогенцолерн
Бундэсканцлер
 • 1866 - 1871 Ота фон Бісмарк
Гісторыя
 • 18 жніўня 1866 Дагавор аб стварэнні Паўночнагерманскага саюза
 • 16 красавіка 1867 Канстытуцыя Паўночнагерманскага саюза
 • 19 ліпеня 1870 Франка-пруская вайна
 • 18 студзеня 1871 Стварэнне Германскай імперыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўночнагерманскі саюз (ням.: Norddeutscher Bund) створаны ў 1866 годзе пад кіраўніцтвам Прусіі, як ваенны саюз усіх 22 нямецкіх зямель на поўнач ад Майна. Заснаваны як федэратыўны саюз са сваім асобным асноўным законам (Імперская канстытуцыя Бісмарка). Саюз быў папярэднікам першай агульнанямецкай нацыянальнай дзяржавыГерманскай імперыі 1871 года.

Канстытуцыя Паўночнагерманскага саюза часткова лягла ў аснову Канстытуцыі Германскай імперыі, пасля яе ўтварэння ў 1871 годзе. Напрыклад, захаваўся артыкул, які рэгуляваў прыняцце агульнагерманскіх законаў: для ўступлення ў сілу дзяржаўнага закона быў патрэбен дазвол і Рэйхстага, і Бундэсрата. Кіраўніком саюза з'яўляўся прускі кароль, якому цяпер надаваўся новы тытулКіраўнік Саюзнага Прэзідыума (Bundespräsidium).

Гісторыя

Аб'яднальныя памкненні ў Германіі, якія праявіліся ўжо падчас Напалеонаўскіх войнаў і атрымалі асабліва моцны і энергічны выраз падчас рэвалюцый 1848—1849 гадоў, не маглі тады ж прывесці да фактычнага аб'яднання. Прыхільнікі аб'яднання ніяк не маглі прыйсці да адзінага меркавання наконт таго, пад чыёй гегемоніяй зрабіць гэта — Аўстрыі (вялікагерманская ідэя) ці Прусіі (малагерманская ідэя). Пануючым класам усё яшчэ была феадальная землеўладальніцкая арыстакратыя, якая адчувала сябе вельмі добра пры палітычным і эканамічным раз'яднанні Германіі; гандлёва-прамысловая буржуазія толькі зараджалася як клас і пакуль адчувала патрэбнасць толькі ў частковых мытных дагаворах. Аўстрыя, гордая роляй кіраўніцы еўрапейскай палітыкі ў 1815—1848 гадах, не карысталася дастатковай папулярнасцю, каб пераадолець апазіцыю Прусіі, а Прусія, адпаведна, не была настолькі моцнай, каб даць адпор намерам Аўстрыі і адкрыта заявіць пра свой намер узяць справу аб'яднання ва ўласныя рукі.

Да сярэдзіны 1860-х гадоў гэтыя ўмовы ў значнай ступені змяніліся: буржуазія паспела падужэць і стала на шлях эканамічнага аб'яднання; яе інтарэсы патрабавалі ўжо і палітычнага адзінства. Прусія, уплыву якой у Германіі Ольмюцкае зневажэнне не нанесла істотную шкоду толькі таму, што ёй належала кіруючая роля ў мытным саюзе, энергічна стала рыхтавацца да вайны, прычым урад у відах узмацнення арміі не адыходзіў перад парушэннем канстытуцыі. Калі армія была гатова, Бісмарк, скарыстаўшыся заблытанасцю Шлезвіг-Гальштынскага пытання, прымусіў Аўстрыю да абвяшчэння вайны.

Бліскучая перамога Прусіі была перамогаю малагерманскай ідэі над вялікагерманскай. Пражскі мір спыніў умяшанне Аўстрыі ў агульнагерманскія справы і скасаваў Германскі саюз 1815 года. Некаторыя з дзяржаў, якія адхілілі прапанаваны ім Прусіяй перад пачаткам ваенных дзеянняў нейтралітэт (Гановер, Гесэн-Касель, Насау, вольны горад Франкфурт-на-Майне), былі прама далучаны да Прусіі, роўна як Шлезвіг-Гольштэйн.

Астатнія дзяржавы Паўночнай Германіі (лікам 21) 10 жніўня 1866 года ўвайшлі ў склад новай федэрацыі, якая, адкінуўшы прынцып саюза дзяржаў (ням.: Staatenbund), арганізавалася ў відзе саюзнай дзяржавы (ням.: Bundesstaat), кіруючая роля ў якой таксама дасталася Прусіі.

Арганізацыя саюза

Канстытуцыя новага Паўночнагерманскага саюза была пабудавана на кампрамісе розных пачаткаў. Парламентарызм не ўсталяваўся; вярхоўная ўлада захавала за сабой вельмі шмат істотных прэрагатыў, але было ўведзена роўнае, прамое, усеагульнае выбарчае права. Бісмарк тым ахвотней ухапіўся за гэту ідэю, паселеную ў ім яшчэ раней Ласалем, што яна ў яго вачах адразу дасягала дзвюх мэт. Прагрэсіўная буржуазія была задаволена тым, што ўрад вяртаецца да аднаго з асноўных пачаткаў канстытуцыйнага праекта, выпрацаванага ў 1849 годзе франкфурцкім парламентам; дэмакратычныя элементы, рост якіх быў ужо заўважны, бачылі ва ўсеагульным выбарчым праве заклад свабоднага развіцця дзейнасці («інтрыгі» пралетарыята Бісмарк спрабаваў абясшкодзіць, адхіліўшы тайную падачу галасоў; але ўстаноўчы рэйхстаг, які абмяркоўваў канстытуцыю, уключыў у яе гэты спосаб галасавання). З іншага боку, Бісмарк, як гэта бачна з яго мемуараў, не без падстаў спадзяваўся, што агульнае выбарчае права паслужыць для яго цудоўнай прыладай для барацьбы з партыкулярызмам і ў хвіліну знешніх ускладненняў апеляцыя да патрыятызму краіны дапаможа яму перамагчы апазіцыю ў саюзным савеце. Нарэшце, перад ім быў прыклад Францыі, дзе існаванне ўсеагульнага выбарчага права не наносіла ніякай шкоды значэнню вярхоўнай улады.

Рэйхстаг (Reichstag) не атрымаў звычайных парламенцкіх правоў: ваціроўка законаў і бюджэту былі зроблены яго адзінымі прэрагатывамі. Ён складаўся з 297 дэпутатаў (па 1 на 100 000 жыхароў).

Іншым органам саюза быў Саюзны савет (ням.: Bundesrat), складзены з дэлегатаў асобных дзяржаў, якія ўваходзілі ў склад саюза. Галасы (усяго было 43) былі размеркаваны паміж дзяржавамі нераўнамерна: так, Прусія, напрыклад, мела 17 галасоў, а Саксонія — 4. Дэлегаты былі звязаны інструкцыямі сваіх урадаў. Функцыяй саюзнага савета была ваціроўка законаў; звычайна яны праходзілі простай большасцю, а для любой змены канстытуцыі патрабавалася большасць дзвюх трацін.

Ільвіную долю ўлады ў новай арганізацыі атрымаў прускі кароль, як федэральны прэзідэнт (Bundespräsident). Яму належала права аб'яўляць вайну і заключаць мір ад імя саюза, весці дыпламатычныя перамовы, заключаць дагаворы, прызначаць і прымаць паслоў; як галоўнакамандуючы саюзнай арміяй ён меў права прызначаць вышэйшых афіцэраў і назіраць за арганізацыяй войска наогул. Ён быў вярхоўным кіраўніком унутранай палітыкі і ўпраўлення, прызначаў галоўных службовых асоб саюза, склікаў і распускаў рэйхстаг.

Усімі знешнімі і ўнутранымі справамі саюза кіраваў прызначаны каралём Прусія федэральны канцлер (Bundeskanzler), які не нёс ніякай адказнасці перад рэйхстагам і старшынстваваў у Саюзным савеце.

Дзяржавы, якія ўвайшлі ў саюз, працягвалі карыстацца сваімі канстытуцыямі, захоўвалі свае саслоўныя сходы ў якасці заканадаўчых органаў і міністэрствы ў якасці выканаўчых органаў, але павінны былі перадаць саюзу ваеннае і марское кіраванне, дыпламатычныя зносіны, кіраванне поштай, тэлеграфамі, чыгункамі, грашовай і метрычнай сістэмамі, банкамі, мытнямі.

Вышэйшы судовы орган — Дзяржаўны вышэйшы гандлёвы суд (Reichsoberhandelsgericht).

Паўднёвагерманскія дзяржавы: Каралеўствы Баварыя і Вюртэмберг, Бадэн, Гесэн-Дармштат (апошні ўвайшоў у склад Паўночнагерманскага саюза толькі землямі на поўнач ад ракі Майн) заключылі наступальныя і абарончыя саюзы з Прусіяй, так што патрэбны быў толькі штуршок, каб і яны ўвайшлі з ёю ў поўны саюз. Гэтым штуршком стала франка-пруская вайна. Пасля перамогі ў 1871 годзе Баварыя, Вюртэмберг і Бадэн далучыліся да саюза. Новае ўтварэнне атрымала назву Германскай імперыі, а Вільгельм I стаў першым яе імператарам.

Удзельнікі саюза

Дзяржава Сталіца
Каралеўствы (Königreiche)
Прусія (Preußen) Берлін
Саксонія (Sachsen) Дрэздэн
Вялікія Герцагствы (Großherzogtümer)
Гесэн-Дармштат (Hessen-Darmstadt) Дармштат
Макленбург-Шверын (Mecklenburg-Schwerin) Шверын
Макленбург-Нойштрэліц (Mecklenburg-Neustelitz) Нойштрэліц
Ольдэнбург (Oldenburg) Ольдэнбург
Саксонія-Веймар-Айзэнах (Sachsen-Weimar-Eisenach) Веймар
Герцагствы (Herzogtümer)
Анхальт (Anchalt) Дэсау
Браўншвайг (Braunschweig) Браўншвайг
Герцагства Саксонія-Альтэнбург (Sachsen-Altenburg) Альтэнбург
Саксен-Кобург-Гота (Sachsen-Coburg und Gotha) Кобург
Герцагства Саксонія-Майнінген (Sachsen-Meiningen) Майнінген
Княства (Fürstentümer)
Ліпэ Дэтмольд
Ройс-Гера (Маладая Лінія) Гера
Ройс-Грайц (Старая Лінія) Грайц
Шаўмбург-Ліпэ Бюкебург
Шварцбург-Рудальштат Рудальштат
Шварцбург-Зондэрсхаўзэн Зондэрхаўзэн
Вальдэк і Пірмант (Waldeck und Pyrmont) Арользэн
Вольныя і ганзейскія гарады (Freie und Hansestädte)
Брэмен (Freie Hansestadt Bremen)
Гамбург (Freie Hansestadt Hamburg)
Любек (Freie Hansestadt Lübek)

Спасылкі

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).

Read other articles:

Type of small arms ammunition Speer Gold Dot 124gr 9mm+P in SIG P226 magazines Overpressure ammunition, commonly designated as +P or +P+, is small arms ammunition that has been loaded to produce a higher internal pressure when fired than is standard for ammunition of its caliber (see internal ballistics), but less than the pressures generated by a proof round. This is done typically to produce rounds with a higher muzzle velocity and stopping power, such as ammunition used for security, defen...

 

 

Park BomLahir24 Maret 1984 (umur 39)[1]Seoul, Korea SelatanNama lainJenny ParkPekerjaan Penyanyi Karier musikGenre K-pop R&B soul Tahun aktif2005–kiniLabelYG Entertainment (2009–2016)Artis terkait 2NE1 Masta Wu Big Bang G-Dragon GD & TOP Epik High Lee Hi YG Family Nama KoreaHangul박봄 Alih AksaraBak BomMcCune–ReischauerPak Pom Park Bom (bahasa Korea: 박봄, Jepang: パク・ボム) (lahir 24 Maret 1984), adalah penyanyi asal Korea Selatan.[2]...

 

 

This article has multiple issues. Please help improve it or discuss these issues on the talk page. (Learn how and when to remove these template messages) This article includes a list of general references, but it lacks sufficient corresponding inline citations. Please help to improve this article by introducing more precise citations. (December 2012) (Learn how and when to remove this template message) This article's lead section may be too short to adequately summarize the key points. Please...

У Вікіпедії є статті про інші значення цього терміна: Опинись у моїй шкірі. Опинись у моїй шкіріЖанр науково-фантастичний романАвтор Мішель ФейберМова англійськаОпубліковано 2000Країна  ШотландіяВидавництво Harcourt[d] і Canongate BooksdISBN-13: 978-0-15-100626-7ISBN-10: 0-15-100626-1 «Опинись ...

 

 

Wakil Bupati Bangka SelatanPetahanaDebby Vita Dewi, S.E.sejak 26 Februari 2021Masa jabatan5 tahunDibentuk2005Pejabat pertamaH. JamroSitus webbangkaselatankab.go.id Berikut ini adalah daftar Wakil Bupati Bangka Selatan dari masa ke masa. No Wakil Bupati Mulai Jabatan Akhir Jabatan Prd. Ket. Bupati 1 H.Jamro 2005 2010 1   Ir. Drs. H.Justiar NoerM.M., B.A.E. 2 Nursyamsu H. Alias 30 Agustus 2010 30 Agustus 2015 2   H.Jamro Tidak ada 31 Agustus 2015 13 Januari 2016 -   Drs. H.H...

 

 

French general Auguste-Alexandre DucrotBorn(1817-02-24)24 February 1817Nevers, FranceDied16 August 1882(1882-08-16) (aged 65)Versailles, FranceAllegiance Kingdom of France French Second Republic Second French Empire French Third RepublicService/branchFrench ArmyYears of service1835–1882RankGénéral de DivisionBattles/warsCrimean WarFranco-Prussian WarAwardsLegion of Honour (Grand Officier) Auguste-Alexandre Ducrot (24 February 1817 – 16 August 1882) was a Fr...

  هذه المقالة عن البحرية الإسبانية. للبحث عن الأرمادا، طالع الأرمادا الإسبانية. البحرية الملكية الإسبانيةArmada Española شعار البحرية الاسبانية[1] الدولة إسبانيا الإنشاء القرن 13 - حتى الآن النوع قوات بحرية الحجم 20,838 موظف (2016)[2]131 سفينة59 طائرة[3] جزء من القوات المس...

 

 

8e session du Comité du patrimoine mondial Type Session Création 1977 Édition 8e Pays Argentine Localisation Buenos Aires Coordonnées 34° 36′ 29″ sud, 58° 22′ 12″ ouest Organisateur Comité du patrimoine mondial Date Du 29 octobre 1984 au 2 novembre 1984 Résultat 22 nouveaux biens inscrits sur la liste du patrimoine mondial, dont 15 de type culturel et 7 de type naturel, ainsi qu'une extension transfrontalière[1] Site web whc.unesco.org/fr/se...

 

 

American film producer Julie GoldmanBornNew York City, New York, U.S.Occupation(s)Producer, executive producerWebsitewww.mottopictures.com Julie Goldman is an American film producer and executive producer. She founded Motto Pictures in 2009. She is an Oscar-nominated and Emmy Award-winning producer and executive producer of documentary feature films and series.[1][2] Life and work Julie Goldman is an Oscar-nominated and Emmy Award-winning producer and executive producer of doc...

Graphical user interface element Tooltips redirects here. For information on tooltips in Wikipedia, see Wikipedia:Tooltip. A web browser tooltip displayed for hyperlink to HTML, showing what the abbreviation stands for. The tooltip, also known as infotip or hint, is a common graphical user interface (GUI) element in which, when hovering over a screen element or component, a text box displays information about that element, such as a description of a button's function, what an abbreviation sta...

 

 

Pakistani bodybuilder (born c. 1961–2022) The topic of this article may not meet Wikipedia's notability guideline for biographies. Please help to demonstrate the notability of the topic by citing reliable secondary sources that are independent of the topic and provide significant coverage of it beyond a mere trivial mention. If notability cannot be shown, the article is likely to be merged, redirected, or deleted.Find sources: Yahya Butt – news · newspapers · bo...

 

 

Role of Diplomacy in American Independence See also: Timeline of United States diplomatic history Diplomacy in the Revolutionary War had an important impact on the Revolution, as the United States evolved an independent foreign policy. Continental Congressional diplomacy See also: Timeline of United States diplomatic history Before the Revolutionary war, extra-colonial relations were handled in London.[1] The colonies sent agents there.[2] The colonies held several inter-colon...

American politician and lawyer (1851–1904) John S. WirtWirt in 1904 newspaperMember of the Maryland House of Delegatesfrom the Cecil County districtIn office1898–1898Serving with John H. Jenness and Wilmer D. ThompsonMember of the Maryland SenateIn office1890–1894Preceded byClinton McCulloughSucceeded byCharles C. Crothers Personal detailsBornJohn Sluyter Wirt(1851-11-16)November 16, 1851Bohemia Manor (now Chesapeake City, Maryland), U.S.DiedMay 17, 1904(1904-05-17) ...

 

 

This article is an orphan, as no other articles link to it. Please introduce links to this page from related articles; try the Find link tool for suggestions. (November 2019) Just Folk is a 1965 Australian television aired on Sydney station ATN-7 (it is not clear if it was shown on any other stations across Australia). It was a weekly half-hour series featuring folk music. Gary Shearston was the host. Despite the wiping of the era, an episode of this series is held by the National Film and So...

 

 

American politician (1858–1937) George John Karb30th and 39th Mayor of ColumbusIn officeJanuary 1, 1912 – January 1, 1920Preceded byGeorge S. MarshallSucceeded byJames J. ThomasIn office1891–1894Preceded byPhilip H. BruckSucceeded byCotton H. Allen Personal detailsBorn(1858-02-15)February 15, 1858Columbus, OhioDiedMay 15, 1937(1937-05-15) (aged 79)Columbus, OhioResting placeGreen Lawn AbbeyColumbus, OhioPolitical partyDemocraticSpouseKate M. Van DineResidence(s)1788 Bryden...

Artikel ini sebatang kara, artinya tidak ada artikel lain yang memiliki pranala balik ke halaman ini.Bantulah menambah pranala ke artikel ini dari artikel yang berhubungan atau coba peralatan pencari pranala.Tag ini diberikan pada Oktober 2016. KJI KBGI 2013 di Universitas Brawijaya Malang Persiapan KJI KBGI 2013 Kompetisi Jembatan Indonesia dan Kompetisi Bangunan Gedung Indonesia (disingkat KJI & KBGI) merupakan suatu kompetisi yang dilaksanakan secara paralel yang melombakan desain atau...

 

 

Para otros usos de este término, véase Amazon (desambiguación). Amazon Amazon.com, Inc. Tipo Capital abiertoSímbolo bursátil NASDAQ: AMZNISIN US0231351067Industria Comercio electrónico, minorista y alojamiento webForma legal corporaciónFundación 22 de julio de 1994 Bellevue, Washington, Estados UnidosFundador Jeff BezosSede central Seattle, Washington, Estados UnidosPresidente Andy JassyServicios Amazon.comAmazon AlexaAmazon AppstoreAmazon LunaAmazon MusicAmazon PayAmazon PrimeIn...

 

 

Jakarta GlobeTipeSurat kabar harianFormatBerlinerPemilikB UniverseDidirikan2008BahasaInggrisBerhenti publikasi15 Desember 2015PusatBeritaSatu PlazaJalan Jendral Gatot Subroto 35-36Jakarta, IndonesiaSitus webjakartaglobe.id Jakarta Globe adalah surat kabar harian Indonesia berbahasa Inggris. Harian ini diterbitkan mulai tanggal 12 November 2008;[1] periode ini marak dengan tidak berhasilnya media cetak, akibat mulai munculnya media Internet.[2] Surat kabar Jakarta Globe didanai...

Route nationale 23LocalizzazioneStato Francia DatiClassificazioneStrada statale InizioChartres FinePaimbœuf Lunghezza326 km Direzioneest-ovest PercorsoLocalità serviteNogent-le-Rotrou, Le Mans, La Flèche, Angers, Ancenis, Nantes Principali intersezioniN157 ad est di Le Mans, N162 ad ovest di Angers Manuale La route nationale 23 (RN 23 o N 23) è stata una strada nazionale francese lunga 326 km che partiva da Chartres e terminava a Paimbœuf. Percorso Ha inizio dalla N10 presso Chartre...

 

 

2000 single by Deftones Change (In the House of Flies)Single by Deftonesfrom the album White Pony B-sideCrenshawNo Ordinary LoveReleasedMay 2000Recorded1999Genre Alternative metal alternative rock nu metal shoegaze hard rock art rock Length 4:59 (full version) 3:56 (radio edit and music video) LabelMaverickSongwriter(s) Stephen Carpenter Chi Cheng Abe Cunningham Chino Moreno Producer(s)Terry DateDeftones singles chronology Be Quiet and Drive (Far Away) (1998) Change (In the House of Flies) (2...

 

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!