Палац Беласельскіх-Белазерскіх; Сергіеўскі палац — палац у Санкт-Пецярбургу, на Неўскім праспекце ў месцы яго перасячэння з ракой Фантанка.
Пабудаваны ў стылі так званага «другога барока». Аўтар праекта — архітэктар А. І. Штакеншнейдэр.
У 1797 годзе княгіня А. Г. Беласельская набыла ў І. А. Нарышкіна невялікі каменны дом на рагу Неўскага праспекта і набярэжнай Фантанкі. Дом быў знесены і на яго месцы ў канцы XVIII стагоддзя архітэктары Ж. Тама дэ Тамон і Ф. І. Дэмерцаў пабудавалі першы трохпавярховы палац са сціплым фасадам ў класічным стылі. Аблічча гэтага дома, захавалася на малюнку М. Н. Вараб'ёва.