Падсобнае (Пухавіцкі раён)

Вёска
Падсобнае
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Антопаль
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 8 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Падсобнае на карце Беларусі ±
Падсобнае (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Падсобнае (Пухавіцкі раён)
Падсобнае (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Падсобнае (Пухавіцкі раён)

Падсо́бнае[1] (трансліт.: Padsobnaje, руск.: Подсобное; да 1920-х гг. — Антопаль) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. Месціцца за 12 км на паўночны ўсход ад Мар’інай Горкі, 60 км ад Мінска, на рацэ Свіслач.

Гісторыя

У сярэдзіне XIX стагоддзя маёнтак Антопаль у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Клімантовіча[2]. У другой палове XIX стагоддзя ўрочышча Антопаль (Антаполе, Антаполы) у Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета, 3 валокі ўласнасці мелі Мількевічы і Тушыцы[3]. У 1889 годзе ўласнікамі ва ўрочышчы Анатолы (Антопаль) былі: праваслаўны дваранін Іосіф Францавіч Мількевіч (52,5 дзесяціны зямлі), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Ануфрый Антонавіч Сушыцкі (60 дзесяцін), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Вікенцій Ануфрыевіч Сушыцкі (60 дзесяцін)[4].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. На картах населены пункт падпісвалі як хутары Міжрэчча. Пазней вёска Падсобнае.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах дзейнічалі савецкія партызанскія брыгады «Полымя» і 1-я Мінская. У траўні 1942 года вёска спалена ў ходзе нямецкай карнай аперацыі, забіта 3 жыхары[5]. Пасля вайны вёска адноўлена.

Насельніцтва

  • 1917 год — 8 двароў, 41 жыхар, усе беларусы[6]
  • 1940 год — 16 двароў, 87 жыхароў
  • 1960 год — 67 жыхароў
  • 2002 год — 9 двароў, 9 жыхароў
  • 2009 год — 9 жыхароў
  • 2019 год — 8 жыхароў[7]

Крыніцы

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Дапаможнік. helper.archonline.by. Праверана 10 ліпеня 2024.
  3. SgKP 1900, с. 43.
  4. Памяць 2003, с. 77—99.
  5. Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны. db.narb.by. Праверана 21 жніўня 2024.
  6. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 110.
  7. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 21 жніўня 2024.

Літаратура

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!