Ма́ргарэт Хі́льда Тэ́тчэр, баранэса Тэтчэр, народжаная Робертс (англ.: Margaret Hilda Thatcher, Baroness Thatcher; 13 кастрычніка1925, Грэнтэм, Лінкальншыр, Англія — 8 красавіка2013, Лондан, Вялікабрытанія) — брытанская дзяржаўная дзяячка, якая займала пасаду Прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі з 1979 да 1990 года і была лідарамКансерватыўнай партыі з 1975 да 1990 года. Першая жанчына, якая стала прэм’ер-міністрам еўрапейскай дзяржавы, а яе знаходжанне на пасадзе стала самым працяглым у XX стагоддзі. Атрымаўшы мянушку «жалезная лэдзі», якая стала асацыявацца з яе бескампраміснай палітыкай і стылем кіраўніутва, яна ажыццявіла шэраг кансерватыўных мер, якія сталі часткай палітыкі так званага «тэтчэрызму».
Стаўшы главой урада, Тэтчэр правяла палітычныя і эканамічныя рэформы для адмены таго, што яна лічыла заняпадам краіны. Яе палітычная філасофія і эканамічная палітыка засноўваліся на дэрэгуляцыі, асабліва, фінансавай сістэмы, забеспячэнні гнуткага рынку працы, прыватызацыі дзяржаўных кампаній і памяншэнні ўплыву прафсаюзаў. Высокая папулярнасць Тэтчэр падчас першых гадоў яе кіравання паменшылася з-за рэцэсіі і высокага ўзроўню беспрацоўя, але зноў павялічылася падчас Фалклендскай вайны 1982 года і эканамічнага росту, што прывяло да яе перавыбрання ў 1983.
Тэтчэр была пераабрана ў трэці раз у 1987, але прапанаваны закон аб дадатковым падатку (poll tax) і погляды на ролю Брытаніі ў Еўрапейскім Саюзе былі непапулярныя сярод членаў яе ўрада. Пасля таго, як Майкл Хезелтайн аспрэчыў яе лідарства ў партыі, Тэтчэр была вымушана падаць у адстаўку з пасады главы партыі і Прэм’ер-міністра. Пасля сыходу з пасады ў 1992 годзе атрымала пажыццёвае званне пэра як баранэса Тэтчэр, якое давала ёй права знаходзіцца ў Палаце Лордаў. Пасля шэрагу невялікіх інсультаў у 2002 годзе ёй было рэкамендавана адмовіцца ад публічных выступаў, а ў 2013 годзе ва ўзросце 87 гадоў Тэтчэр памерла ад чарговага інсульту ў Лондане.
Маладосць і адукацыя
Маргарэт Робертс нарадзілася 13 кастрычніка1925 года. Бацька — Альфрэд Робертс(англ.) (бел. родам з Нортгемптаншыра, маці — Беатрыс Ітэл (у дзявоцтве Стэфенсан) родам з Лінкальншыра[15]. Дзяцінства правяла ў горадзе Грэнтэм, дзе яе бацька валодаў дзвюма бакалейнымі крамамі[16]. Разам са старэйшай сястрой М’юрыэл была выгадавана ў кватэры над адной з бакалейных крам бацькі, размешчанай недалёка ад чыгункі[16]. Бацька Маргарэт прымаў актыўны ўдзел у мясцовай палітыцы і жыцці рэлігійнай абшчыны, быўшы членам муніцыпальнага савета і метадысцкім пастарам[17]. Па гэтай прычыне дочкі былі выгадаваны ім у строгіх метадысцкіх традыцыях[18]. Сам Альфрэд нарадзіўся ў сям’і ліберальных поглядаў, аднак, як гэта было тады прынята ў органах мясцовага самакіравання, быў беспартыйным. У перыяд з 1945 па 1946 год быў мэрам Грэнтэма, а ў 1952 годзе, пасля пераканаўчай перамогі Лейбарысцкай партыі на муніцыпальных выбарах 1950 года, у выніку якіх партыя ўпершыню атрымала большасць у Савеце Грэнтэма, перастаў быць олдэрменам[17].
Пасля заканчэння ўніверсітэта Робертс пераехала ў Колчэстэр у англійскім графстве Эсэкс, дзе працавала хімікам-даследчыкам у кампаніі BX Plastics[30]. У гэты ж час уступіла ў мясцовую асацыяцыю Кансерватыўнай партыі і прыняла ўдзел у партыйнай канферэнцыі ў Ландыдна1948 года ў якасці прадстаўніка Кансерватыўнай асацыяцыі выпускнікоў універсітэта[31]. Адзін з оксфардскіх сяброў Маргарэт быў таксама сябрам старшыні Дартфардскай асацыяцыі Кансерватыўнай партыі ў Кенце, якая займалася пошукам кандыдатаў на выбары[31]. Старшыні асацыяцыі былі настолькі ўражаны Маргарэт, што ўгаварылі яе прыняць удзел у выбарах, хоць сама яна не ўваходзіла ва ўхвалены спіс кандыдатаў ад Кансерватыўнай партыі: Маргарэт была выбрана кандыдатам толькі ў студзені 1951 года і ўключана ў выбарчы спіс[32]. На святочным абедзе, арганізаваным пасле яе афіцыйнага зацвярджэння ў якасці кандыдата ад Кансерватыўнай партыі ў Дартфардзе ў лютым 1951 года, Робертс пазнаёмілася з паспяховым і заможным разведзеным бізнесменам Дэнісам Тэтчэрам(англ.) (бел.[31][32]. Падчас падрыхтоўкі да выбараў яна пераехала ў Дартфард, дзе ўладкавалася хімікам-даследчыкам у кампанію J. Lyons and Co.(англ.) (бел., займаючыся распрацоўкай эмульсіфікатараў, якія выкарыстоўваліся пры вытворчасці марожанага[31][33].
Пачатак палітычнай кар’еры
На ўсеагульных выбарах у лютым 1950 года і кастрычніку 1951 года Робертс брала ўдзел у выбарах у парламент ад акругі Дартфард, дзе традыцыйна перамагалі лейбарысты. Як самы малады кандыдат і адзіная жанчына, якая балатавалася ў парламент, яна прыцягнула ўвагу прэсы[34][35]. Нягледзячы на пройгрыш у абодвух выпадках Норману Додсу, Маргарэт удалося паменшыць падтрымку лейбарыстаў сярод электарату спачатку на 6000 галасоў, а затым яшчэ на 1000 галасоў[34]. Падчас перадвыбарнай кампаніі яе падтрымлівалі бацькі, а таксама Дэніс Тэтчэр, за якога яна выйшла замуж у снежні 1951 года[34][36]. Дэніс таксама дапамог сваёй жонцы стаць членам асацыяцыі адвакатаў[37]; у 1953 годзе яна стала барыстарам са спецыялізацыяй па пытаннях падаткаабкладання[38]. У гэтым жа годзе ў сям’і нарадзіліся двайняты — дачка Кэрал(англ.) (бел. і сын Марк(англ.) (бел.[39].
Член Парламента
У сярэдзіне 1950-х гадоў Тэтчэр аднавіла барацьбу за месца ў Парламенце. У 1955 годзе ёй не ўдалося стаць кандыдатам ад Кансерватыўнай партыі ў выбарчай акрузе Орпінгтан[39], аднак у красавіку 1958 года стала кандыдатам у акрузе Фінчлі. На выбарах 1959 года Тэтчэр падчас цяжкай перадвыбарнай кампаніі ўсё-ткі атрымала перамогу, стаўшы членам Палаты Абшчын[40]. У сваёй першай прамове ў якасці парламентарыя яна выступіла ў падтрымку Закона аб дзяржаўных органах(англ.) (бел., патрабуючы ад мясцовых саветаў публічнасці сваіх сходаў, а ў 1961 годзе адмовілася падтрымаць афіцыйную пазіцыю Кансерватыўнай партыі, прагаласаваўшы за аднаўленне пакарання розгамі(англ.) (бел.[41].
У кастрычніку 1961 года Тэтчэр была высунута на пасаду парламенцкага намесніка міністра пенсій і дзяржаўнага сацыяльнага страхавання ў кабінеце Гаральда Макмілана[42]. Пасля паразы Кансерватыўнай партыі на парламенцкіх выбарах 1964 года яна стала прадстаўніком партыі па пытаннях жыллёвага будаўніцтва і зямельнай уласнасці, адстойваючы права арандатараў выкупляць муніцыпальныя жылыя дамы[43]. У 1966 годзе Тэтчэр стала членам ценявой каманды Дзяржаўнага казначэйства і ў якасці дэлегата выступала супраць прапанаванага лейбарыстамі абавязковага кантролю коштаў і прыбыткаў, сцвярджаючы, што гэта прывядзе да адваротных вынікаў і разбурыць эканоміку краіны[43].
На партыйнай канферэнцыі Кансерватыўнай партыі 1966 года яна раскрытыкавала палітыку высокіх падаткаў, якая праводзілася лейбарысцкім урадам. Па яе меркаванні, гэта было «не проста крокам на шляху да сацыялізму, колькі крокам на шляху да камунізму»[43]. Тэтчэр падкрэслівала неабходнасць захавання нізкіх падаткаў у якасці стымулу для руплівай працы[43]. Яна таксама была адным з нешматлікіх членаў Палаты Абшчын, якія падтрымалі вызваленне ад крымінальнай адказнасці гамасексуалістаў[44] і якія прагаласавалі за легалізацыю абортаў[45][46] і забарону палявання на зайца з хартамі «па відушчым»[47][48]. Акрамя таго, Тэтчэр падтрымлівала захаванне смяротнага пакарання[49] і прагаласавала супраць паслаблення закона аб парадку скасавання шлюбу[50][51].
У 1967 годзе яна была абрана Пасольствам ЗША ў Лондане для ўдзелу ў Праграме міжнародных візітаў(англ.) (бел., дзякуючы якой у Тэтчэр з’явілася ўнікальная магчымасць па праграме прафесійнага абмену на працягу шасці тыдняў наведаць гарады ЗША, сустрэцца з рознымі палітычнымі фігурамі і наведаць такія міжнародныя арганізацыі, як МВФ[52]. Праз год Маргарэт стала членам Ценявога кабінета афіцыйнай апазіцыі, курыруючы пытанні, звязаныя з паліўным сектарам. Незадоўга да ўсеагульных выбараў 1970 года яна займалася пытаннямі транспарту, а затым адукацыі[53].
Міністр асветніцтва і навукі (1970—1974)
У 1970—1974 гадах Маргарэт Тэтчэр была міністрам асветніцтва і навукі ў кабінеце Эдварда Хіта.
На парламенцкіх выбарах 1970 года перамогу атрымала Кансерватыўная партыя пад кіраўніцтвам Эдварда Хіта. У новым урадзе Тэтчэр была прызначана міністрам асветніцтва і навукі. У першыя месяцы знаходжання на гэтай пасадзе Маргарэт прыцягнула ўвагу грамадскасці дзякуючы спробе зрэзаць выдаткі ў гэтай сферы. Яна аддала прыярытэт акадэмічным патрэбам у школах[54] і панізіла выдаткі на дзяржаўную сістэму адукацыі, у выніку чаго была адменена бясплатная выдача малака школьнікам ва ўзросце ад сямі да адзінаццаці гадоў[55]. У той жа час была захавана выдача малака аб’ёмам у 1/3 пінты меншым дзецям[55]. Палітыка Тэтчэр выклікала шквал крытыкі з боку Лейбарысцкай партыі і СМІ[56], якія абазвалі Маргарэт «Margaret Thatcher, Milk Snatcher» (у перакладзе з англійскай мовы — «Маргарэт Тэтчэр, зладзейка малака»)[55]. У сваёй аўтабіяграфіі Тэтчэр пасля пісала: «Я атрымала каштоўны ўрок. Наклікала на сябе максімум палітычнай нянавісці за мінімум палітычнай выгады»[56][57].
Перыяд знаходжання Тэтчэр на пасадзе міністра асветніцтва і навукі быў таксама адзначаны прапановамі аб больш актыўным закрыцці мясцовымі органамі адукацыі школ граматы і ўвядзенні адзінай сярэдняй адукацыі. У цэлым, нягледзячы на тое, што Маргарэт прадугледжвала захаваць школы граматы[54], доля вучняў, якія наведвалі адзіныя сярэднія школы, узрасла з 32 да 62 %[58].
Лідар апазіцыі (1975—1979)
Пасля шэрагу складанасцяў, з якімі сутыкнуўся ўрад Хіта на працягу 1973 года (нафтавы крызіс, патрабаванні прафсаюзаў аб павышэнні зарплат), на парламенцкіх выбарах лютага 1974 года Кансерватыўная партыя пацярпела паразу ад лейбарыстаў[56]. На чарговых усеагульных выбарах, якія адбыліся ў кастрычніку 1974 года, вынік кансерватараў апынуўся яшчэ горшым. На фоне зніжэння падтрымкі партыі сярод насельніцтва Тэтчэр уступіла ў барацьбу за пасаду старшыні Кансерватыўнай партыі[59]. Паабяцаўшы правесці партыйныя пераўтварэнні, яна заручылася падтрымкай так званага Камітэта 1922 года(англ.) (бел., які аб’ядноўваў кансерватараў-членаў Парламента[59]. У 1975 годзе на выбарах старшыні партыі Тэтчэр у першым туры галасавання атрымала перамогу над Хітам, які быў вымушаны сысці ў адстаўку[60]. У другім туры яна перамагла Уільяма Уайтлоу, якога лічылі найбольш пераважным пераемнікам Хіта, а ўжо 11 лютага1975 года афіцыйна стала старшынёй Кансерватыўнай партыі[61], прызначыўшы Уайтлоу сваім намеснікам.
Пасля абрання Тэтчэр стала рэгулярна наведваць афіцыйныя абеды ў Інстытуце эканамічных адносін(англ.) (бел. — «мазгавым цэнтры», заснаваным магнатам, вучнем Фрыдрыха фон Хаека Энтані Фішэрам(англ.) (бел.. Удзел у гэтых сустрэчах істотна паўплываў на яе погляды, якія фармаваліся зараз пад уплывам ідэй Ральфа Харыса(англ.) (бел. і Артура Селдана(англ.) (бел.. У выніку Тэтчэр стала тварам ідэалагічнага руху, які выступаў супраць ідэі дзяржавы ўсеагульнага дабрабыту. Брашуры інстытута прапанавалі наступны рэцэпт аднаўлення брытанскай эканомікі: менш умяшання дзяржавы ў эканоміку, ніжэйшыя падаткі і больш свабоды для прадпрымальнікаў і спажыўцоў[62].
19 студзеня1976 года Тэтчэр выступіла з рэзкай крытыкай Савецкага Саюза:
Рускія настроены на сусветнае панаванне, і яны імкліва набываюць сродкі, неабходныя для станаўлення ў якасці самай магутнай імперскай дзяржавы, якую калі-небудзь бачыў свет. Мужчынам у савецкім Палітбюро не трэба турбавацца наконт хуткай змены грамадскай думкі. Яны абралі гарматы замест масла, у той час як для нас амаль усё астатняе важней гармат.[63]
У адказ на гэта газета Міністэрства абароны СССР «Чырвоная зорка» назвала Тэтчэр «жалезнай дамай»[63]. Неўзабаве пераклад гэтай мянушкі ў англійскай газеце «The Sunday Times» як «жалезная лэдзі» трывала замацаваўся за Маргарэт.
Нягледзячы на аднаўленне брытанскай эканомікі ў канцы 1970-х гадоў, лейбарысцкі ўрад сутыкнуўся з праблемай грамадскай турботы наконт далейшага шляху развіцця краіны, а таксама з серыяй забастовак узімку 1978—1979 гадоў (гэта старонка ў гісторыі Вялікабрытаніі стала звацца «Зімой нязгоды(англ.) (бел.»). Кансерватары, у сваю чаргу, уладкоўвалі рэгулярныя нападкі на лейбарыстаў, першым чынам вінавацячы іх у рэкордным узроўні беспрацоўя. Пасля таго, як напачатку 1979 года ўрад Джэймса Калагана атрымаў вотум недаверу, у Вялікабрытаніі былі абвешчаны пазачарговыя парламенцкія выбары.
Кансерватары пабудавалі свае перадвыбарныя абяцанні вакол эканамічных пытанняў, даказваючы неабходнасць прыватызацыі і ліберальных рэформ. Яны абяцалі змагацца з інфляцыяй і дамагацца паслаблення прафсаюзаў, паколькі забастоўкі, якія арганізуюцца імі, наносілі значную шкоду эканоміцы[64].
Прэм’ерства
Унутраная палітыка
Па выніках выбараў3 мая1979 года кансерватары ўпэўнена перамаглі, атрымаўшы 43,9 % галасоў і 339 месцаў у Палаце абшчын (лейбарысты атрымалі 36,9 % галасоў і 269 месцаў у Палаце абшчын)[65], і 4 мая Тэтчэр стала першай жанчынай — прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі[66]. На гэтым пасту Тэтчэр распачала энергічныя намаганні па рэфармаванні брытанскай эканомікі і ўсяго грамадства.
На парламенцкіх выбарах 1983 года кіруемыя Тэтчэр кансерватары атрымалі падтрымку 42,43 % выбаршчыкаў, у той час як лейбарысты атрымалі толькі 27,57 % галасоў[67]. Гэтаму таксама спрыяў і крызіс у лейбарысцкай партыі, якая прапаноўвала далейшае павелічэнне дзяржаўных выдаткаў, аднаўленне дзяржаўнага сектара ў ранейшым аб’ёме і павелічэнне падаткаў для багатых. Акрамя таго, у партыі адбыўся раскол, і ўплывовая частка лейбарыстаў («банда чатырох») заснавала Сацыял-дэмакратычную партыю, якая выступіла на гэтых выбарах сумесна з ліберальнай партыяй[68]. Нарэшце, супраць лейбарыстаў сыгралі такія фактары, як агрэсіўнасць неаліберальнай ідэалогіі, папулізм тэтчэрызму, радыкалізацыя прафсаюзаў, а таксама Фалклендская вайна[69].
На парламенцкіх выбарах 1987 годакансерватары ізноў перамаглі, атрымаўшы 42,3 % галасоў супраць 30,83 % у лейбарыстаў[70]. Гэта было звязана з тым, што Тэтчэр, дзякуючы прынятым ёю цвёрдым і непапулярным мерам у эканоміцы і сацыяльнай сферы, удалося дамагчыся стабільнага эканамічнага росту. Замежныя інвестыцыі, якія пачалі актыўна паступаць у Вялікабрытанію, спрыялі мадэрнізацыі вытворчасці і павелічэнню канкурэнтаздольнасці выпусканай прадукцыі. Пры гэтым урад Тэтчэр доўгі час паспяхова захоўваў інфляцыю на вельмі нізкім узроўні. Акрамя таго, да канца 80-х дзякуючы прынятым мерам значна скараціўся ўзровень беспрацоўя[71].
Асаблівая ўвага з боку СМІ надавалася ўзаемаадносінам прэм’ер-міністра з каралевай, з якой штотыдзень праводзіліся сустрэчы для абмеркавання бягучых палітычных праблем[72][73]. У ліпені 1986 года брытанская газета Sunday Times апублікавала артыкул, у якой аўтар сцвярджаў аб існаванні рознагалоссяў паміж Букінгемскім палацам і Даўнінг-стрытам па «шырокаму колу пытанняў, якія тычацца ўнутранай і знешняй палітыкі»[74][75]. У адказ на гэты артыкул прадстаўнікі каралевы апублікавалі афіцыйнае аспрэчанне, адпрэчыўшы любую магчымасць канстытуцыйнага крызісу ў Брытаніі[75]. Пасля сыходу Тэтчэр з пасады прэм’ер-міністра асяроддзе Елізаветы II і далей звала «глупствам» любыя сцвярджэнні аб тым, што каралева і прэм’ер-міністр канфліктавалі адзін з адным[76]. Пасля былы прэм’ер-міністр пісала: «Я заўсёды лічыла стаўленне Каралевы да працы Урада зусім карэктным… апавяданні аб супярэчнасцях паміж „дзвюма ўплывовымі жанчынамі“ былі занадта добрыя, каб іх не прыдумляць»[77].
Эканоміка і падаткаабкладанне
Істотны ўплыў на эканамічную палітыку Тэтчэр аказалі ідэі манетарызму і працы такіх эканамістаў, як Мілтан Фрыдман і Фрыдрых фон Хаек[78]. Сумесна з канцлерам казначэйстваДжэфры Хау Тэтчэр праводзіла палітыку, накіраваную на зніжэнне прамых падаткаў на прыбытак і павышэнне ўскосных падаткаў, у тым ліку падатку на дададзены кошт[79]. З мэтай зніжэння тэмпаў інфляцыі і аб’ёмаў грашовай масы была павялічана ўліковая стаўка[78]. У сваю чаргу, для барацьбы з бюджэтным дэфіцытам ужываліся вельмі непапулярныя меры: скарочаны датацыі пакінутым дзяржаўным прадпрыемствам, скарочана дапамога дэпрэсіўным рэгіёнам, зніжаны выдаткі на сацыяльную сферу (адукацыя і ЖКГ)[79]. Падразанне выдаткаў на вышэйшую адукацыю прывяла да таго, што Тэтчэр стала першым паваенным прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі, які скончыў Оксфардскі ўніверсітэт, але не атрымаў статус ганаровага доктара ўніверсітэта (супраць гэтага выступілі не толькі студэнты, але і прагаласаваў кіруючы савет)[80]. Створаныя ёю каледжы гарадскіх тэхналогій(англ.) (бел. не карысталіся вялікім поспехам. Для кантролю выдаткаў у сферы адукацыі пасродкам адкрыцця і зачынення школ было заснавана Кансалідаванае школьнае агенцтва, якое, па словах Фонду сацыяльнага рынка(англ.) (бел., карысталася «незвычайна дыктатарскімі паўнамоцтвамі»[81].
ВУП і дзяржаўныя выдаткі па функцыянальнай класіфікацыі
%-змена ў рэальным выразе з 1979/80 да 1989/90[82]
Частка членаў Кансерватыўнай партыі з прыхільнікаў Эдварда Хіта, якія ўваходзілі ў Кабінет, не падзяляла палітыку Тэтчэр[84]. Пасля англійскіх мяцяжоў 1981 года ў брытанскіх СМІ адкрыта загаварылі пра неабходнасць карэнных змен у эканамічным курсе краіны. Аднак на партыйнай канферэнцыі кансерватараў 1980 года Тэтчэр адкрыта заявіла: «Паварочвайце, калі жадаеце. Лэдзі не паварочвае!»[84]
У снежні 1980 года рэйтынг Тэтчэр зваліўся да 23 % — самы нізкі паказчык, які калі-небудзь быў у брытанскіх прэм’ераў-міністраў[85]. Пасля пагаршэння сітуацыі ў сферы эканомікі і паглыбленні рэцэсіі напачатку 1980-х гадоў Тэтчэр, нягледзячы на турботу з боку вядучых эканамістаў, павялічыла падаткі[86][87].
Да 1982 году ў эканоміцы Вялікабрытаніі азначыліся станоўчыя зрухі, якія сведчылі аб яе аднаўленні[88]: узровень інфляцыі зменшыўся з 18 % да 8,6 %. Тым не менш упершыню з 1930-х гадоў колькасць беспрацоўных склала звыш 3 млн чалавек[89]. Да 1983 годзе тэмпы эканамічнага росту паскорыліся, а ўзровень інфляцыі і стаўкі крэдытавання па іпатэцы дасягнулі самых нізкіх з 1970 года паказчыкаў. Нягледзячы на гэта, аб’ём вытворчасці ў параўнанні з 1970 годам зваліўся на 30 %[90], а колькасць беспрацоўных дасягнула свайго піка ў 1984 годзе — 3,3 млн чалавек[91].
Да 1987 году ўзровень беспрацоўя ў краіне зменшыўся, стан эканомікі стабілізаваўся, а тэмпы інфляцыі былі адносна нізкімі. Немалаважную ролю ў падтрыманні эканомікі Вялікабрытаніі ігралі прыбыткі ад 90-працэнтнага падатку на паўночнаморскую нафту, якія на працягу 1980-х гадоў таксама актыўна выкарыстоўваліся для рэалізацыі рэформаў[92].
Паводле апытанняў грамадскай думкі, Кансерватыўная партыя карысталася найбольшай падтрымкай сярод насельніцтва, а паспяховыя для кансерватараў вынікі выбараў мясцовых саветаў падштурхнулі Тэтчэр прызначыць на 11 чэрвеня парламенцкія выбары, хоць крайні тэрмін для іх правядзення мінаў толькі праз 12 месяцаў. Па выніках выбараў, Маргарэт захавала за сабой пост прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі на трэці тэрмін[93].
Падчас свайго трэцяга прэм’ерскага тэрміна Тэтчэр правяла рэформу падаткаабкладання, прыбыткі ад якога ішлі ў бюджэты органаў мясцовага самакіравання: замест падатку, заснаванага на намінальным арэндным кошце дома, быў уведзены так званы «камунальны падатак» (падушны падатак), які ў ранейшым памеры павінен быў выплачваць кожны паўналетні жыхар дома[94]. У 1989 годзе гэты тып падатку быў уведзены ў Шатландыі, а ў 1990 годзе — у Англіі і Уэльсе[95]. Рэфармаванне сістэмы падаткаабкладання стала адной з самых непапулярных мер падчас прэм’ерства Тэтчэр[94]. Грамадская незадаволенасць вылілася 31 сакавіка1990 года ў буйныя дэманстрацыі ў Лондане, у якіх прынялі ўдзел каля 70 тысяч чалавек. Дэманстрацыі на Трафальгарскай плошчы, урэшце, выліліся ў мяцяжы, падчас якіх 113 чалавек было паранена, а 340 чалавек — арыштавана[96]. Крайняя незадаволенасць падаткам сярод насельніцтва прымусіла пераемніка Тэтчэр, Джона Мэйджара, адмяніць яго[96].
Прыватызацыя
Палітыка прыватызацыі стала неад’емнай часткай так званага «тэтчэрызму»[97]. Пасля выбараў 1983 года продажы дзяржаўных прадпрыемстваў на рынку камунальных паслуг паскорыліся[98]. Усяго ад продажу дзяржаўных прамысловых прадпрыемстваў урад выбавіў больш £29 млрд, а ад продажу муніцыпальных дамоў — яшчэ £18 млрд[99].
Працэс прыватызацыі, асабліва стратных дзяржаўных прамысловых прадпрыемстваў, спрыяў паляпшэнню шэрагу паказчыкаў гэтых прадпрыемстваў, асабліва прадукцыйнасці працы[100]. Быў прыватызаваны шэраг прадпрыемстваў у сферы здабычы прыроднага газу, водазабеспячэння і электразабеспячэння, якія, тым не менш, заставаліся натуральнымі манаполіямі, таму іх прыватызацыя не магла прывесці да ўзнікнення канкурэнцыі на рынку. Нягледзячы на тое, што Тэтчэр заўсёды выступала супраць прыватызацыі чыгункі, лічачы, што гэта стане для брытанскага ўраду тым жа, чым і Ватэрлоа для Напалеона I, незадоўга да сваёй адстаўкі яна пагадзілася на прыватызацыю кампаніі British Rail, якая была рэалізавана ўжо яе пераемнікам у 1994 годзе[101]. Шэраг прыватызаваных вытворчасцяў дэманстраваў паляпшэнні і пад дзяржаўным кантролем. Да прыкладу, кампанія British Steel значна павялічыла сваю прадукцыйнасць, застаючыся дзяржаўным прадпрыемствам, дзейнасць якога кантралявалася прызначаным урадам старшынём у асобе Яна МакГрэгара, які за гады сваёй дзейнасці сутыкнуўся з рэзкай незадаволенасцю з боку прафсаюзаў з прычыны закрыцця заводаў і скарачэння ўдвая працоўных месцаў[102]. Для кампенсавання страты прамога дзяржаўнага кантролю над прыватызаванымі прадпрыемствамі Урадам Вялікабрытаніі было значна пашырана рэгуляванне гэтай галіны: былі створаны такія рэгулюючыя органы, як Упраўленне па кантролю за газазабеспячэннем(англ.) (бел., Міністэрства тэлекамунікацый(англ.) (бел. і Нацыянальнае упраўленне па праблемах рэк(англ.) (бел.[103].
У цэлым вынікі прыватызацыі апынуліся дваістымі, хоць спажыўцы апынуліся ў выйгрышы дзякуючы зніжэнню коштаў і паляпшэнню прадукцыйнасці[104]. Акрамя таго, дзякуючы масавай прыватызацыі многія брытанцы сталі акцыянерамі, што лягло ў аснову «народнага капіталізму».
Прыватызацыя дзяржаўных актываў суправаджалася фінансавым дэрэгуліраваннем з мэтай падтрымкі эканамічнага росту. Джэфры Хау адмяніў валютнае рэгуляванне ў 1979 годзе, дазволіўшы павялічыць інвеставанне капіталу ў замежныя рынкі. А так званы «Вялікі шок» 1986 года прывёў да зняцця большасці абмежаванняў на Лонданскай фондавай біржы. Урад Тэтчэр падтрымліваў рост у фінансавым сектары і сферы паслуг у якасці кампенсавання дэпрэсіўных тэндэнцый у сферы прамысловасці. Па словах палітычнага эканаміста С'юзан Стрэйндж(англ.) (бел., гэта палітыка прывяла да фармавання «капіталізму казіно» (англ.: casino capitalism), у выніку якога спекуляцыі і фінансавы гандаль сталі адыгрываць у эканоміцы краіны важнейшую ролю, чым прамысловая вытворчасць[105].
Працоўныя адносіны
У перыяд свайго прэм’ерства Тэтчэр праводзіла актыўную барацьбу з уплывам прафсаюзаў, якія, па яе меркаванні, негатыўна ўплывалі на парламенцкую дэмакратыю і эканамічныя вынікі з прычыны рэгулярных забастовак[106]. Першы прэм’ерскі тэрмін Маргарэт быў адзначаны шэрагам забастовак, арганізаваных часткай прафсаюзаў у адказ на новае заканадаўства, якое абмежавала іх паўнамоцтвы. У 1981 годзе ў Брыкстане адбыліся сур’ёзныя беспарадкі, якія злучаліся з ростам беспрацоўя, аднак урад Тэтчэр не стаў змякчаць сваю эканамічную палітыку, якая з’яўлялася прычынай росту беспрацоўя. У выніку супрацьстаянне прафсаюзаў з урадам скончылася безвынікова[107]. Толькі 39 % членаў прафсаюзаў прагаласавала за Лейбарысцкую партыю на парламенцкіх выбарах 1983 года[108]. Па меркаванні BBC, Тэтчэр «удалося пазбавіць прафсаюзы ўлады амаль на адно пакаленне»[109].
Падчас другога прэм’ерскага тэрміна Тэтчэр, не робячы паслабленняў у праводжанай палітыцы, працягвала правядзенне ранейшага эканамічнага курсу, а таксама пачала больш актыўную барацьбу з уплывам прафсаюзаў: былі прыняты законы аб забароне на прымушэнне да ўваходжання ў прафсаюз, аб забароне «забастовак салідарнасці», аб абавязковым папярэджанні працадаўцаў аб пачатку забастоўкі і аб абавязковым тайным галасаванні для прыняцця рашэння аб пачатку забастоўкі. Акрамя таго, адмянялася правіла «зачыненага цэха» аб пераважным прыёме на працу членаў вядучай на гэтым прадпрыемстве трэд-юніяна, пагадненні з трэд-юніянамі аб мінімальнай гарантаванай зарплаце. З кансультатыўных урадавых камісій па пытаннях эканамічнай і сацыяльнай палітыкі таксама былі выключаны прадстаўнікі прафсаюзаў[110].
Хоць высілкі Тэтчэр былі накіраваны на недапушчэнне масавых забастовак, якія сталі частымі ў Вялікабрытаніі, яна пераконвала брытанцаў у тым, што гэтыя меры дапамогуць павялічыць дэмакратычнасць прафсаюзаў. Тым не менш разам са значнымі скарачэннямі на прыватызаваных стратных прадпрыемствах і хуткім ростам беспрацоўя гэта палітыка вылілася ў буйныя забастоўкі[111].
Забастоўка шахцёраў 1984—1985 гадоў стала найбуйнейшай праявай канфрантацыі паміж прафсаюзамі і брытанскім урадам. У сакавіку 1984 года Нацыянальнае упраўленне вугальнай прамысловасці(англ.) (бел. выступіла з прапановай аб закрыцці 20 з 174 дзяржаўных шахт і скарачэнні на 20 тысяч працоўных месцаў (усяго ў галіне працавала 187 тысяч чалавек)[112][113][114]. Дзве трэці шахцёраў краіны пад кіраўніцтвам Нацыянальнага саюза гарнякоў абвясцілі агульнанацыянальную забастоўку, а ўжо ўлетку да шахцёраў далучыліся працаўнікі транспарту і металургіі. Забастоўка ахапіла ўсю краіну і закранула шматлікія галіны эканомікі[112][115][116]. Тэтчэр адмовілася прыняць умовы забастоўшчыкаў і параўнала прэтэнзіі шахцёраў з фалклендскім канфліктам, які здарыўся за два гады да гэтых падзей: «Нам прыйшлося змагацца з ворагам за межамі краіны, на Фалклендскіх астравах. Мы заўсёды павінны ведаць пра ворага ўнутры краіны, з якім цяжэй змагацца і які ўяўляе большую небяспеку для свабоды»[117]. Праз год пасля пачатку забастоўкі, у сакавіку 1985 года, Нацыянальны саюз гарнякоў быў вымушаны адступіць. Шкода для эканомікі краіны ад гэтых падзей ацэньвалася, сама меней, у £1,5 млрд. Акрамя таго, забастоўкі сталі прычынай моцнага падзення курсу фунта стэрлінгаў у адносінах да долара ЗША[118]. Урад Вялікабрытаніі зачыніў у 1985 годзе 25 нерэнтабельных шахт, а да 1992 года іх лік склаў 97[114]. Пакінутыя шахты былі прыватызаваны[119]. Наступнае зачыненне яшчэ 150 вугальных шахт, частка з якіх не была стратнай, прывяло да таго, што дзясяткі тысяч чалавек страцілі працу[114][120].
Як вядома, шахцёры ўнеслі свой уклад у адстаўку прэм’ера Хіта, таму Тэтчэр была рашуча настроена атрымаць поспех там, дзе ён пацярпеў няўдачу. Для мінімізацыі наступстваў забастоўкі брытанскі ўрад павялічыў здабычу нафты ў Паўночным моры і павялічыў імпарт нафты, а таксама сачыў за забеспячэннем працы тых, хто з-за боязі страціць працу не далучыўся да забастоўшчыкаў, і настроіла грамадскую думку супраць удзельнікаў забастоўкі і прафсаюзаў. Стратэгія стварэння нацыянальных запасаў гаручага паліва, прызначэнне главой Нацыянальнага саюза гарнякоў Яна МакГрэгара, які вёў барацьбу з прафсаюзамі, а таксама падрыхтоўка да магчымых забастовак і мяцяжоў брытанскай паліцыі зрабілі істотны ўнёсак у перамогу Тэтчэр над прафсаюзамі[121]. Вынікам дзеянняў урада стала заканчэнне забастоўкі ў 1985 годзе.
У 1979 годзе колькасць забастовак у Вялікабрытаніі дасягнула свайго піка (4583 забастоўкі, колькасць страчаных працоўных дзён — больш 29 млн). У 1984 годзе, у год шахцёрскіх забастовак, у краіне праходзіла 1221 забастоўка. У наступныя гады прэм’ерства Тэтчэр колькасць забастовак стабільна скарачалася: у 1990 годзе іх было ўжо 630[122]. Скарачалася і колькасць членаў прафсаюзаў: з 13,5 млн у 1979 годзе да 10 млн чалавек у 1990 годзе (год адстаўкі Тэтчэр)[123].
Для барацьбы з беспрацоўем урад Тэтчэр таксама перагледзеў сістэму дапамогі беспрацоўным: была скарочана сацыяльная дапамога, знята рэгуляванне кватэрнай платы дзяржавай, стымуляваліся няпоўны працоўны дзень, больш ранні выхад на пенсію, прафесійная перападрыхтоўка на больш запатрабаваныя спецыяльнасці, пераезд у меней паспяховыя рэгіёны краіны[124]. Акрамя таго, стымулявалася развіццё дробнага бізнесу. Нягледзячы на значны ўзровень беспрацоўя напачатку і сярэдзіне 80-х, дзякуючы адыходу ад традыцыйнай паваеннай палітыкі поўнай занятасці[125] шматлікія прамысловыя прадпрыемствы здолелі значна палепшыць сваю канкурэнтаздольнасць, скараціўшы выдаткі. У сваю чаргу, гэта спрыяла эканамічнаму росту[126].
Сацыяльная сфера
Неаліберальная палітыка Тэтчэр закранула не толькі сферы эканомікі, фінансаў і працоўных адносін, але і сацыяльную сферу, на якую ўрад краіны імкнуўся распаўсюдзіць тыя ж самыя прынцыпы і выкарыстоўваць ідэнтычную стратэгію — зніжэнне выдаткаў, прыватызацыя і дэрэгуляванне. Падобная палітыка дазволіла, з аднаго боку, распаўсюдзіць элементы рынку ў гэтай сферы, з другога боку — умацаваць кантроль над ёй з боку цэнтральнага ўрада[127].
Адукацыя
У першыя гады прэм’ерства Тэтчэр сфера адукацыі не была асноўным прыярытэтам для ўрада краіны, які быў больш заняты барацьбой з інфляцыяй і прафсаюзамі, аднак ужо ў 1981 годзе, пасля прызначэння міністрам адукацыі Джозефа Кейта(англ.) (бел., адзначыўся паварот у палітыцы, які стаў адлюстраваннем імкнення Тэтчэр узяць пад кантроль дзейнасць адукацыйных устаноў і ў той жа час распаўсюдзіць на іх рыначныя законы, паводле якіх выжывае наймацнейшы, гэта значыць школы, якія карыстаюцца найбольшай папулярнасцю[127].
Сярод важных дасягненняў Тэтчэр у гэтай сферы стала ўвядзенне так званых схем субсідавання раёнаў(англ.) (бел., паводле якога навучанне вучняў магло быць часткова ці цалкам аплачана за кошт дзяржаўных сродкаў. Гэта дазволіла таленавітым дзецям з бедных сем’яў наведваць прыватныя школы, навучанне ў якіх было платным[128]. Акрамя таго, бацькам вучняў было дадзена права самастойна вызначаць месца навучання сваіх дзяцей, а не накіроўваць іх у тыя школы, да якіх яны былі прыпісаны, а таксама з’яўляцца членамі кіруючых саветаў школ[129].
Законам аб адукацыйнай рэформе 1988 года ў Вялікабрытаніі ўводзіліся нацыянальныя навучальныя планы(англ.) (бел., у аснове якіх была ідэя атрымання вучнямі падобнай адукацыі незалежна ад тыпу школы і яе месцазнаходжання. Былі выдзелены «асноўныя прадметы», да якіх былі аднесены англійская мова, матэматыка і навука, а таксама «фундаментальныя прадметы» — гісторыя, геаграфія, тэхналогія, музыка, мастацтва і фізіка. У сярэдняй школе ўводзілася абавязковае вывучэнне замежнай мовы[130].
Сур’ёзныя меры былі прыняты з боку Тэтчэр у кірунку зніжэння ролі і самастойнасці мясцовых органаў народнай адукацыі, якія займаліся фінансавым кіраваннем школ. Замест іх фінансы былі перададзены пад кантроль кіраўнікоў, сярод якіх было шмат і бацькоў вучняў[130].
Законам 1988 года таксама ўводзіўся новы тып устаноў сярэдняй адукацыі — гарадскія тэхналагічныя каледжы(англ.) (бел., якія атрымалі фінансавую падтрымку з боку дзяржавы (пры гэтым таксама фінансаваліся з боку прыватных спонсараў і дабрачынных унёскаў). Навучанне ў гэтых каледжах было бясплатным[131].
Ахова здароўя
На перыяд прэм’ерства Тэтчэр прыйшлося ўзнікненне эпідэміі СНІДу, аднак першапачаткова Урад краіны заставаўся безуважным да гэтага пытання. Тэма ВІЧ была паднята толькі ў 1984 годзе, калі паўстала пытанне аб неабходнасці забеспячэння бяспекі донарскай крыві. У выніку ў перыяд з 1984 па 1985 год праблема СНІДу развівалася, у першую чаргу, у кантэксце гематрансфузіі і барацьбы з наркаманіяй[132].
Непапулярнасць гэтай тэмы ў рамках дзейнасці брытанскага ўрада тлумачылася некалькімі прычынамі. Па-першае, існавала ўяўленне аб тым, што новы вірус распаўсюджаны ў першую чаргу сярод гамасексуалістаў і, у меншай ступені, сярод іншых маргінальных груп, таму ён мала пагражаў звычайным грамадзянам краіны. Па-другое, Кансерватыўная партыя імкнулася супрацьпаставіць сябе лейбарыстам, якія выступалі ў падтрымку правоў сексуальных меншасцяў. У значнай ступені гэта тлумачылася прыхільнасцю кансерватараў да больш кансерватыўных поглядаў у пытанні сямейных адносін і сямейных каштоўнасцяў[133]. Зыходзячы з гэтага, у 1986 годзе Міністэрства адукацыі разгарнула ў школах кампанію супраць стварэння станоўчага вобразу гомасексуалізму, а ў 1988 годзе была прынята вядомая папраўка да Закона аб мясцовым самакіраванні, якая прадпісвала мясцовым органам улады «не дапушчаць садзейнічання ў распаўсюджванні гомасексуальнасці ці матэрыялаў з мэтай яго заахвочвання», а таксама «не дапушчаць падчас навучання ў школах матэрыялаў аб прымальнасці гомасексуальнасці»[134].
У той жа час прынятая ў 1986 годзе новая палітыка ў сферы барацьбы са СНІДам, якая складалася ў распаўсюджванні палавой асветы сярод насельніцтва як адзіна эфектыўнага спосабу барацьбы з эпідэміяй, прадугледжвала супрацоўніцтва і ўдзел у яе рэалізацыі груп найбольшай рызыкі, у першую чаргу гей-супольнасці. Такім чынам, Урад да гэтага часу хутчэй прытрымліваўся стратэгіі прафілактычных мер (заклік выкарыстоўваць прэзерватывы, аднаразовыя шпрыцы), а не палітыкі пакарання ці адчужэння асноўных груп рызыкі, хоць і падтрымліваў вобраз гомасексуалізму як анамальнай з’явы. У значнай ступені, такая змена ў палітыцы была выклікана бояззю перад эпідэміяй СНІДу сярод гетэрасексуальных пар, а таксама навуковымі публікацыямі амерыканскіх спецыялістаў[135].
Аднак ужо ў 1989 годзе, па меры знікнення трывогі ў грамадстве наконт эпідэміі СНІДу, адбыліся чарговыя змены ў палітыцы па гэтым пытанні. Тэтчэр, упэўненая ў перабольшанні праблемы, распусціла адмысловы аддзел па пытаннях СНІДу пры Міністэрстве аховы здароўя, а таксама адмовілася фінансаваць акадэмічныя даследаванні ў сферы сексуальных паводзін. У выніку, СМІ зноў сталі пісаць аб гэту праблеме як аб бядзе гей-супольнасці, а не традыцыйных сексуальных пар[135].
Праблема Паўночнай Ірландыі
У 1981 годзе прадстаўнікі Часовай Ірландскай рэспубліканскай арміі і Ірландскай нацыянальнай вызваленчай арміі, якія адбывалі турэмнае зняволенне ў паўночнаірландскай турме Мэйз, уладкавалі галадоўлю, патрабуючы вярнуць ім статус палітычных зняволеных, якога яны былі пазбаўлены папярэднім лейбарысцкім урадам[136]. Галадоўлю пачаў Бобі Сэндс, які заявіў, што гатовы галадаць да смерці, калі ўрад не пойдзе на паляпшэнне ўмоў адбывання зняволення яго сакамернікамі[136]. Аднак Тэтчэр адмовілася ісці на ўступкі. Па яе словах, «злачынствы ёсць злачынствы, і палітычнага аспекту ў гэтым выпадку няма»[136]. Тым не менш брытанскі ўрад вёў тайныя перамовы з рэспубліканскімі лідарамі, спрабуючы спыніць галадоўлі[137]. Пасля смерці Сэндса і дзевяці іншых зняволеных, якія галадалі ад 46 да 73 дзён, зняволеныя ірландскія нацыяналісты былі зраўнаваны ў правах з іншымі зняволенымі — членамі ўзброеных фарміраванняў, аднак Тэтчэр катэгарычна адмовілася даць ім палітычны статус[138]. Галадоўля прывяла да эскалацыі гвалту ў Паўночнай Ірландыі, а ў 1982 годзе палітык з Шын Фейн Дэні Морысан назваў Тэтчэр «найбуйнейшым ублюдкам, якога мы калі-небудзь ведалі» (англ.: the biggest bastard we have ever known)[139].
12 кастрычніка1984 года Ірландская рэспубліканская армія здзейсніла замах на Тэтчэр, падарваўшы бомбу ў гатэлі ў Брайтане падчас канферэнцыі кансерватараў[140]. У выніку тэракту былі забіты пяць чалавек, у тым ліку жонка аднаго з членаў Кабінета міністраў. Сама Тэтчэр не пацярпела і на наступны дзень адкрыла партыйную канферэнцыю[140]. Як і было запланавана, яна выступіла з дакладам[141], што выклікала падтрымку з боку палітычных колаў і павялічыла яе папулярнасць сярод грамадскасці[142].
6 лістапада1981 года Тэтчэр і ірландскі прэм’ер-міністр Гарэт Фіцджэральд заснавалі Англа-ірландскі міжурадавы савет, у рамках якога праводзіліся рэгулярныя сустрэчы паміж прадстаўнікамі абодвух урадаў[138]. 15 лістапада1985 года Тэтчэр і Фіцджэральд падпісалі ў замку Хілсбара(англ.) (бел.Англа-ірландскае пагадненне(англ.) (бел., па якім уз’яднанне Ірландыі павінна было адбыцца толькі ў выпадку падтрымкі гэтай ідэі большасцю насельніцтва Паўночнай Ірландыі. Акрамя таго, упершыню ў гісторыі брытанскі ўрад даў Ірландскай Рэспубліцы кансультацыйныя функцыі ў кіраванні Паўночнай Ірландыяй. Прадпісвалася скліканне міжурадавай канферэнцыі ў складзе ірландскіх і брытанскіх афіцыйных асоб для абмеркавання палітычных і іншых пытанняў, якія адносяцца да Паўночнай Ірландыі, пры гэтым Ірландская Рэспубліка прадстаўляла інтарэсы паўночнаірландскіх каталікоў[143].
Падпісанае пагадненне выклікала рэзкую крытыку з боку юніяністаў, якія прадстаўлялі пераважна інтарэсы пратэстанцкага насельніцтва і выступалі за захаванне Ольстэра ў складзе Вялікабрытаніі і супраць умяшання Ірландыі ў справы Паўночнай Ірландыі. Намеснік главы юніяністаў-дэмакратаў Пітэр Робінсан нават назваў яго «актам палітычнай прастытуцыі»[144]. Да пратэстнай кампаніі пад лозунгам «Ольстэр гаворыць не» на чале з юніяністамі далучылася больш за 100 тысяч чалавек[145].
Член Кансерватыўнай партыі Іэн Гоу(англ.) (бел. сышоў з паста дзяржаўнага міністра ў Казначэйстве[146][147], і ўсё 15 юніяністаў-членаў Палаты Абшчын пакінулі свае месцы; толькі адзін з іх вярнуўся ў выніку парламенцкіх давыбараў, якія адбыліся 23 студзеня1983 года[148].
Знешняя палітыка
год
У вонкавай палітыцы Тэтчэр арыентавалася на ЗША і падтрымлівала ініцыятывы Рональда Рэйгана ў дачыненні да СССР, да якога абодва палітыкі ставіліся з недаверам[107]. Падчас свайго першага прэм’ерскага тэрміна яна выступіла ў падтрымку рашэння НАТА аб разгортванні ў Заходняй Еўропе ракет наземнага базіравання BGM-109G і ракет малой далёкасці Першынг-1А, а таксама дазволіла амерыканскім ваенным, пачынаючы з 14 лістапада1983 года, размясціць больш за 160 крылатых ракет на ваенна-паветранай базе ЗША Грынэм-Коман, размешчанай у англійскім Беркшыры, чым выклікала масавыя пратэсты з боку Кампаніі за ядзернае раззбраенне[107]. Акрамя таго, Вялікабрытанія пры Тэтчэр закупіла на суму больш за £12 млрд[149] (у коштах 1996—1997 гадоў) ракеты сістэмы «Трайдэнт» для ўстаноўкі на сваіх ПЛАРБ, якімі меркавалася замяніць ракеты «Поларыс». У выніку ядзерныя сілы краіны патроіліся[150].
Такім чынам, у пытаннях абароны брытанскі ўрад цалкам спадзяваўся на ЗША. Значную агалоску атрымала ў студзені 1986 года «справа Вестлэнда». Тэтчэр прыклала ўсе высілкі да таго, каб нацыянальны вытворца верталётаў «Westland» адмовіўся ад прапановы аб зліцці з боку італьянскай кампаніі «Agusta» на карысць прапановы ад амерыканскай кампаніі «Sikorsky Aircraft». Пасля дзяржаўны сакратар абароны Вялікабрытаніі Майкл Хезелтайн(англ.) (бел., які падтрымліваў пагадненне з «Agusta», падаў у адстаўку[151].
2 красавіка1982 года аргенцінскі дэсант, па загаду кіруючай ваеннай хунты, высадзіўся на брытанскіх Фалклендскіх астравах, справакаваўшы пачатак Фалклендскай вайны[152]. Гэты крызіс, як паказала гісторыя, стаў ключавой падзеяй у гады прэм’ерства[153]. Па прапанове Гаральда Макмілана і Роберта Армстранга[153], Тэтчэр стварыла і стала старшынёй ваеннага кабінета[154], які да 5—6 красавіка паставіў перад ВМФ Вялікабрытаніі задачу вярнуць кантроль над астравамі[155]. 14 чэрвеня аргенцінскія ваенныя здаліся, а ваенная аперацыя завяршылася поспехам для брытанскага боку, хоць падчас канфлікту было забіта 255 брытанскіх ваенных і 3 жыхары Фалклендскіх астравоў. Аргенцінскі бок страціў 649 чалавек (з іх 323 чалавека загінулі ў выніку патаплення брытанскай атамнай падводнай лодкай аргенцінскага крэйсера «Генерал Бельграна»)[156]. Падчас канфлікту Тэтчэр раскрытыкавалася за грэбаванне пытаннямі абароны Фалклендскіх астравоў, а таксама за рашэнне аб патапленні «Генерала Бельграна»[157]. Тым не менш Тэтчэр змагла задзейнічаць усе ваенныя і дыпламатычныя магчымасці для аднаўлення кантролю Вялікабрытаніі над астравамі. Гэта палітыка была з адабрэннем сустрэта брытанцамі, што прыкметна ўмацавала пазіцыі кансерватараў, якія было пахіснуліся, і лідарства Тэтчэр у партыі перад парламенцкімі выбарамі 1983 года. Дзякуючы «фалклендскаму фактару», эканамічнаму аднаўленню пачатку 1982 года і рознагалоссям сярод лейбарыстаў, Кансерватыўнай партыі на чале з Тэтчэр удалося атрымаць перамогу на выбарах[158].
Тэтчэр, у адрозненне ад многіх кансерватараў, халаднавата адносілася да ідэі далейшага паглыблення еўрапейскай інтэграцыі. У 1988 годзе ў сваёй прамове ў Бругэ яна выступіла супраць ініцыятыў ЕЭС аб павышэнні цэнтралізацыі ў прыняцці рашэнняў і стварэнні федэратыўных структур[159]. Хоць у цэлым Тэтчэр выступала за членства Вялікабрытаніі ў інтэграцыйным аб’яднанні, яна лічыла, што роля арганізацыі павінна быць абмежавана пытаннямі забеспячэння свабоднага гандлю і эфектыўнай канкурэнцыі[160]. Нягледзячы на пазіцыю канцлера казначэйства Найджэла Лоўсана і міністра замежных спраў Джэфры Хау[161], Маргарэт выступала катэгарычна супраць удзелу краіны ў Еўрапейскім механізме валютных курсаў, папярэдніку Еўрапейскага валютнага саюза, мяркуючы, што гэта накладзе абмежаванні на брытанскую эканоміку[162]. Аднак Джону Мэйджару ўдалося пераканаць Тэтчэр, і ў кастрычніку 1990 года Вялікабрытанія стала ўдзельнікам механізму[163].
Роля Брытанскай Садружнасці пры Тэтчэр паменшылася. Расчараванне Тэтчэр у гэтай арганізацыі тлумачылася павышанай, з яе пункту гледжання, цікавасцю Садружнасці да ўрэгулявання становішча на поўдні Афрыкі на ўмовах, якія не адказвалі патрабаванням брытанскіх кансерватараў. Тэтчэр разглядала Садружнасць толькі як карысную структуру для вядзення перамоў, якія не ўяўлялі вялікага значэння[164].
Тэтчэр адной з першых сярод заходніх палітыкаў станоўча ацаніла рэфармісцкія настроі савецкага лідара Міхаіла Гарбачова. Яшчэ ў лістападзе 1988 года — за год да падзення Берлінскай сцяны і ўсходнееўрапейскіх сацыялістычных рэжымаў — яна ўпершыню адкрыта заявіла аб заканчэнні «халоднай вайны»: «Зараз мы не ў стане халоднай вайны», бо «новыя адносіны шырокія як ніколі»[165]. У 1984 годзе Тэтчэр наведала Савецкі Саюз і сустрэлася з Міхаілам Гарбачовым і Старшынём Савета Міністраў СССРМікалаем Рыжковым[166]. Першапачаткова яна выступала супраць магчымага аб’яднання Германіі. Па яе словах, гэта «прывядзе да змены паваенных межаў, і мы не можам дазволіць гэтага, бо падобнае развіццё падзей паставіць пад пытанне стабільнасць усёй міжнароднай сітуацыі і можа пагражаць нашай бяспецы». Акрамя таго, Тэтчэр асцерагалася, што адзіная Германія будзе ў большай ступені супрацоўнічаць з СССР, адсунуўшы на другі план НАТА[167]. У той жа час прэм’ер-міністр выступала ў падтрымку незалежнасці Харватыі і Славеніі[168].
Адстаўка
Падчас выбараў старшыні Кансерватыўнай партыі, якія адбыліся ў 1989 годзе, супернікам Тэтчэр выступаў мала каму вядомы член Палаты Абшчын Энтані Маер[169]. З 374 членаў парламента, якія ўваходзілі ў Кансерватыўную партыі і мелі права голасу, за Тэтчэр прагаласавала 314 чалавек, у той час як за Маера — 33 чалавека[169]. Яе прыхільнікі ў партыі палічылі вынік поспехам і адпрэчылі любыя сцвярджэнні аб тым, што ўнутры партыі існавалі рознагалоссі[169].
Падчас свайго прэм’ерства Тэтчэр мела другі самы нізкі сярэдні ўзровень падтрымкі ў насельніцтва (каля 40 %) сярод усіх паваенных прэм’ер-міністраў Вялікабрытаніі. Апытанні грамадскай думкі сведчылі аб тым, што яе папулярнасць была ніжэй папулярнасці Кансерватыўнай партыі[170]. Аднак упэўненая ў сабе Тэтчэр заўсёды настойвала на тым, што яе мала цікавяць розныя рэйтынгі, паказваючы на рэкордную падтрымку падчас парламенцкіх выбараў[171].
Паводле апытанняў грамадскай думкі, праведзеных у верасні 1990 года, рэйтынг лейбарыстаў быў на 14 % вышэй за рэйтынг кансерватараў[172], а да лістапада кансерватары саступалі лейбарыстам ужо на працягу 18 месяцаў[170]. Вышэйпаказаныя рэйтынгі, а таксама ваяўнічая асоба Тэтчэр і ігнараванне ёю меркавання калег сталі прычынай рознагалоссяў унутры Кансерватыўнай партыі[173]. У выніку менавіта партыя першай пазбавілася ад Маргарэт Тэтчэр.
1 лістапада1990 года Джэфры Хау, апошні з першага Кабінета Тэтчэр 1979 года, пакінуў пост намесніка прэм’ер-міністра пасля таго, як Тэтчэр адмовілася ўзгадніць тэрміны далучэння Вялікабрытаніі да адзінай еўрапейскай валюты[172][174].
На наступны дзень Майкл Хезелтайн абвясціў пра сваё жаданне ўзначаліць Кансерватыўную партыю[175]. Паводле апытанняў грамадскай думкі, менавіта яго асоба магла дапамагчы кансерватарам абагнаць лейбарыстаў[176]. Хоць Тэтчэр удалося заняць першае месца падчас першага тура галасавання, Хезелтайн заручыўся дастатковай колькасцю галасоў (152 галасы) для правядзення другога тура[177]. Маргарэт першапачаткова намервалася працягнуць барацьбу да пераможнага канца ў другім туры, аднак пасля кансультацый з Кабінетам яна прыняла рашэнне зняцца з выбараў[173][177][178]. Пасля аўдыенцыі ў Каралевы і сваёй заключнай прамовы ў Палаце абшчын Тэтчэр пакінула пост прэм’ер-міністра. Сваё зрушэнне з пасады яна палічыла здрадай[179].
Пасада прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі і старшыні Кансерватыўнай партыі перайшла да Джона Мэйджара, на чале з якім Кансерватыўнай партыі ўдалося атрымаць перамогу на парламенцкіх выбарах 1992 года[180].
Пасля адстаўкі
Пасля сыходу з пасады прэм’ер-міністра Тэтчэр на працягу двух гадоў была членам Палаты Абшчын ад Фінчлі[181]. У 1992 годзе, ва ўзросце 66 гадоў, яна прыняла рашэнне пакінуць брытанскі парламент, што, па яе меркаванні, давала ёй магчымасць больш адкрыта выказваць сваё меркаванне па тых ці іншых падзеях[182].
Пасля сыходу з Палаты Абшчын
Пасля сыходу з Палаты Абшчын Тэтчэр стала першым былым прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі, які заснаваў фонд. У 2005 годзе з-за фінансавых цяжкасцяў ён быў зачынены[183]. Тэтчэр напісала два тамы мемуараў: «The Downing Street Years» (1993) і «The Path to Power» (1995).
У ліпені 1992 года Маргарэт была нанята тытунёвай кампаніяй «Philip Morris» у якасці «геапалітычнага кансультанта» са службовым акладам у $250 000 і штогадовым унёскам у $250 000 у яе фонд[184]. Акрамя таго, за кожны публічны выступ яна атрымлівала $50 000[185].
У жніўні 1992 года Тэтчэр заклікала НАТА спыніць уладкаваную сербамі разню ў баснійскіх гарадах Гораждзе і Сараева, спыніўшы этнічныя чысткі перыяду Баснійскай вайны. Яна параўнала сітуацыю ў Босніі з «горшымі крайнасцямі нацыстаў», заявіўшы, што сітуацыя ў краі можа стаць новым Халакостам[186]. Тэтчэр таксама выступіла ў Палаце лордаў з крытыкай Маастрыхцкага дагавора[182], які, па яе словах, «яна ніколі не падпісала б»[187].
На фоне росту зацікаўленасці заходніх нафтавых кампаній у энергарэсурсах Каспійскага мора ў верасні 1992 года Тэтчэр наведала Баку, дзе прыняла ўдзел у падпісанні пагаднення аб правядзенні ацэнкавых распрацовак радовішчаў Чыраг і Шахдэніз паміж Урадам Азербайджана і кампаніямі — англійскай Брытыш Петролеум і нарвежскай Статойл[188].
Пасля абрання Тоні Блэра старшынём Лейбарысцкай партыі ў 1994 годзе Тэтчэр назвала яго «самым небяспечным лідарам лейбарыстаў з часоў Х’ю Гейтскела»[191].
У 1998 годзе пасля арышту іспанскімі ўладамі былога чылійскага дыктатара Аўгуста Піначэта, які павінен быў паўстаць перад судом за масавае парушэнне правоў чалавека, Тэтчэр заклікала да яго вызвалення, спаслаўшыся на тую падтрымку, які ён аказаў Вялікабрытаніі падчас Фалклендскага канфлікту[192]. У 1999 годзе яна наведала былога палітыка, які знаходзіўся пад хатнім арыштам у прыгарадзе Лондана[193]. Піначэт быў вызвалены па рашэнні міністра ўнутраных спраў Джэка Стро ў сакавіку 2000 года па медыцынскіх прычынах[194].
У сакавіку 2002 года Тэтчэр выпусціла кнігу «Мастацтва кіравання дзяржавай: стратэгіі для зменлівага свету», якую яна прысвяціла Рональду Рэйгану[196]. У ёй Маргарэт выказала сваю пазіцыю па шэрагу міжнародных палітычных падзей і працэсаў. Яна сцвярджала, што на Блізкім Усходзе не будзе міру датуль, пакуль не будзе зрынуты Садам Хусейн; пісала аб неабходнасці Ізраіля ахвяраваць тэрыторыяй у абмен на мір, утапічнасці Еўрапейскага саюза. Па яе меркаванні, Брытаніі трэба перагледзець умовы свайго членства ў ЕС ці нават пакінуць інтэграцыйнае ўтварэнне, далучыўшыся да НАФТА[197].
11 чэрвеня2004 года Тэтчэр наведала пахаванне Рональда Рэйгана[199]. З прычыны праблем са здароўем быў загадзя зроблены відэазапіс з яе надмагільнай прамовай[200]. Потым Тэтчэр разам з асяроддзем Рэйгана адправілася ў Каліфорнію, дзе наведала памінальную службу і цырымонію пахавання ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рональда Рэйгана[201].
Сваё 80-годдзе Маргарэт адсвяткавала 13 кастрычніка2005 года ў лонданскай гасцініцы Mandarin Oriental Hotel. Сярод госцяў лічыліся Елізавета II, герцаг Эдынбургскі, Аляксандра Кенцкая і Тоні Блэр[202]. Джэфры Хау, які таксама прысутнічаў на ўрачыстасцях, заявіў, што «яе сапраўдны трыумф трансфармаваў не толькі адну, колькі абедзве партыі, таму, калі лейбарысты вярнуліся да ўлады, большая частка прынцыпаў тэтчэрызму была прынята імі як дадзенасць»[203].
У лютым 2007 года Тэтчэр стала першым прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі, якому пры жыцці ўстанавілі помнік у брытанскім парламенце (афіцыйнае адкрыццё адбылося 21 лютага2007 года ў прысутнасці былога палітыка). Бронзавая статуя з выцягнутай правай рукой[205] размешчана насупраць статуі палітычнага куміра Тэтчэр — Уінстана Чэрчыля[206]. Тэтчэр выступіла з кароткай прамовай у Палаце абшчын, заявіўшы, што «я хутчэй аддала перавагу б жалезнай статуі, але бронза таксама сыдзе… Яна не саржавее»[206].
У канцы лістапада 2009 года Тэтчэр ненадоўга вярнулася на Даўнінг-стрыт, 10, каб прадставіць публіцы свой афіцыйны партрэт, выкананы мастаком Рычардам Стоўнам (ён жа ствараў партрэты Елізаветы II і яе маці — Елізаветы Боўз-Лаян)[207]. Гэта падзея стала праявай асаблівай павагі да былога прэм’ер-міністра, які знаходзіўся яшчэ пры жыцці[208].
У 2002 годзе Тэтчэр перажыла некалькі мікраінсультаў, пасля якіх урач параіў ёй адмовіцца ад удзелу ў публічных мерапрыемствах і адысці ад грамадскай і палітычнай дзейнасці[209]. Пасля непрытомнасці падчас абеду ў Палаце абшчын, якая здарылася 7 сакавіка2008 года, яна была дастаўлена ў бальніцу Сент-Томас у цэнтральнай частцы Лондана[210]. У чэрвені 2009 года была шпіталізавана ў сувязі з пераломам рукі.
4 ліпеня 2011 года Тэтчэр павінна была прысутнічаць на цырымоніі адкрыцця 10-футавага помніка Рональду Рэйгану ў Лондане, але не змагла ў сувязі з дрэнным самаадчуваннем[211]. У тым жа месяцы ў апытанні арганізацыі «Ipsos MORI» яна была названа самым кампетэнтным брытанскім прэм’ер-міністрам за апошнія 30 гадоў[212], а 31 ліпеня было абвешчана, што яе офіс ў Палаце Лордаў зачынены[213].
Смерць і пахаванне
Маргарэт Тэтчэр памерла 8 красавіка 2013 года ва ўзросце 87 гадоў пасля перанесенага інсульту. Яна здымала нумар-люкс у гатэлі «Рыц» у Лондане са снежня 2012 года пасля таго, як ёй стала цяжка ўздымацца па лесвіцы свайго дома «Чэстэр Скуэр» у Белгравіі[214].
Рэакцыі на вестку пра смерць Тэтчэр у Вялікабрытаніі былі змяшаныя, пачынаючы ад апісання яе як найвялікшага прэм’ер-міністра мірнага часу ў краіне да грамадскіх урачыстасцяў з нагоды яе смерці і выразаў асабістай непрыязнасці[215].
Пасля службы ў саборы цела Маргарэт Тэтчэр было крэміравана крэматорыі «Мортлэйк», там жа, дзе і цела яе мужа. Крэмацыя адбылася 28 верасня ў Каралеўскім шпіталі Чэлсі. Падчас прыватнай цырымоніі прах Тэтчэр быў аддадзны зямлі на тэрыторыі лякарні, таксама як і прах яе мужа[221][222].
Спадчына
Для прыхільнікаў Тэтчэр яна застаецца палітычнай фігурай, якая змагла аднавіць брытанскую эканоміку, нанесці істотны ўдар па прафсаюзах і аднавіць імідж Вялікабрытаніі ў якасці сусветнай дзяржавы[223]. У перыяд яе прэм’ерства з 7 да 25 % узрасла колькасць брытанскіх жыхароў, якія валодалі акцыямі; больш мільёна сем’яў набылі дамы, што належалі раней муніцыпальным саветам, што павялічыла лік домаўладальнікаў з 55 да 67 %. Агульны асабісты дабрабыт вырас на 80 %[224]. Перамога ў Фалклендскай вайне і цесны саюз з ЗША таксама лічацца адным з яе найважнейшых дасягненняў[225].
У той жа час перыяд прэм’ерства Тэтчэр быў адзначаны высокім беспрацоўем насельніцтва і рэгулярнымі забастоўкамі[223]. У пытанні беспрацоўя большасць крытыкаў вінавацяць яе эканамічную палітыку, якая знаходзілася пад моцным уплывам ідэй манетарызму[226]. Гэта праблема, у сваю чаргу, стала прычынай распаўсюджвання наркаманіі і сямейных разводаў[227]. Выступаючы ў красавіку 2009 года ў Шатландыі, напярэдадні трыццацігадовай гадавіны яе абрання ў якасці прэм’ер-міністра, Тэтчэр настойвала на тым, што ніколькі не шкадавала аб сваіх дзеяннях падчас прэм’ерства, у тым ліку ў пытанні ўвядзення падушнага падатку і адмовы ад субсідавання «састарэлай прамысловасці, чые рынкі збыту знаходзіліся ў заняпадзе»[228].
На Фалклендскіх астравах, пачынаючы з 1992 года, штогод 10 студзеня адзначаецца Дзень Маргарэт Тэтчэр[234] у памяць пра яе візіт на астравы ў 1983 годзе[235][236]. Акрамя таго, у гонар палітыка была названа вуліца ў Порт-Стэнлі, а таксама паўвостраў у Паўднёвай Джорджыі[234].
Тэтчэр была ўзнагароджана Рэспубліканскім сенатарскім медалем Свабоды, а таксама адной з дзвюх вышэйшых узнагарод ЗША для грамадзянскіх асоб, якія ўручаюцца па рашэнні прэзідэнта ЗША, — Прэзідэнцкім медалем Свабоды. Акрамя таго, яна стала лаўрэатам Прэміі Свабоды Рональда Рэйгана. Тэтчэр аказвае садзейнічанне стратэгічнаму даследчаму інстытуту ЗША Heritage Foundation, пры якім у 2005 годзе быў створаны Цэнтр свабоды імя Маргарэт Тэтчэр[237].
↑David Boothroyd.. General Election Results 1885-1979(англ.)(недаступная спасылка). United Kingdom Election Results. Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2012. Праверана 12 сакавіка 2012.
↑Robert Eccleshall, Graham S. Walker. Biographical dictionary of British prime ministers. — Routledge, 1998. — P. 358. — 428 p. — ISBN 9780415187213.
↑Freeman, Simon; Jones, Michael (20 July 1986). "Queen dismayed by 'uncaring' Thatcher". Sunday Times.
↑ абJones, Michael (27 July 1986). "The Queen And Thatcher: The story they couldn't kill; Alleged rift between Premier and British Monarch". Sunday Times.
↑Lanoue, David J.; Headrick, Barbara (Spring 1998). "Short-Term Political Events and British Government Popularity: Direct and Indirect Effects". Polity. 30 (3): 423, 427, 431, 432.
↑Северная Ирландия(нявызн.). Энциклопедия Кругосвет. Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2012. Праверана 12 сакавіка 2012.
↑Sanders, David; Ward, Hugh; Marsh, David (July 1987). "Government Popularity and the Falklands War: A Reassessment". British Journal of Political Science. 17 (3): 28.
↑Theakston, Kevin. What next for Gordon Brown?(нявызн.)(недаступная спасылка). History & Policy (1 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2012. Праверана 9 December 2010.
↑"News in Brief". The Times. April 26, 1975. p. 5. Mrs Thatcher, the Conservative leader and Mr Healey, the Chancellor of the Exchequer, were among participants in the twenty second Bilderberg Conference.
↑Gareth McLean.. Islands mentality(англ.). The Guardian (11 красавіка 2002). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2012. Праверана 16 сакавіка 2012.
↑Nominations and Winners(англ.)(недаступная спасылка). Hollywood Foreign Press Association. Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2008. Праверана 2012-3-10.
Белоусов Л. С., Смирнов В. П., Строганов А. И. и др. История новейшего времени стран Европы и Америки 1945-2000 гг / Под ред. Е.Ф. Языкова. — Простор, 2003. — 480 с. — ISBN 5900451224.
На англійскай мове
Beckett, Andy. When the Lights Went Out; Britain in the Seventies. — Faber & Faber, 2010. — ISBN 978-0-571-22137-0.
Berridge, Virginia; Strong, Philip. AIDS And Contemporary History. — Cambridge University Press, 2002. — ISBN 9780521521147.
Burns, William E. A Brief History of Great Britain. — Facts on File, 2009. — ISBN 978-0-8160-7728-1.
Blundell, John. Margaret Thatcher: a portrait of the Iron Lady. — Algora, 2008. — ISBN 978-0-87586-630-7.
Butler, David; Butler, Gareth. British Political Facts 1900–1994. — 7-е выд. — Macmillan, 1994. — ISBN 978-0-333-52616-3.
Campbell, John. Margaret Thatcher; Volume One: The Grocer's Daughter. — Pimlico, 2000. — ISBN 0-7126-7418-7.
Campbell. Margaret Thatcher; Volume Two: The Iron Lady. — Pimlico, 2003. — ISBN 0-7126-6781-4.
Childs, David. Britain since 1945: a political history. — Taylor & Francis, 2006. — ISBN 978-0-415-39326-3.
Chin, Rita C-K. After the Nazi racial state: difference and democracy in Germany and Europe. — 2009. — ISBN 9780472116867.
Cochrane, Feargal. Unionist Politics and the Politics of Unionism Since the Anglo-Irish Agreement. — Cork University Press, 2001. — ISBN 1-85918-259-3.
English, Richard. Armed Struggle: The History of the IRA. — OUP, 2005. — ISBN 978-0-19-517753-4.
Evans, Eric. Thatcher and Thatcherism (The Making of the Contemporary World). — 2-е изд. — Routledge, 2004. — ISBN 978-0-415-27013-7.
Erickson, Carolly. Lilibet: An Intimate Portrait of Elizabeth II. — Macmillan, 2005. — ISBN 0-312-33938-0.
Feigenbaum,Harvey; Henig, Jeffrey; Hamnett, Chris. Shrinking the State: The Political Underpinnings of Privatization. — Cambridge University Press, 1998. — ISBN 978-0-521-63918-7.
Floud, Roderick; Johnson, Paul. The Cambridge Economic History of Modern Britain, Volume 3. — Cambridge University Press, 2004. — ISBN 978-0-521-52738-5.
Foley, Michael. John Major, Tony Blair and a Conflict of Leadership: Collision Course. — Manchester University Press, 2002. — ISBN 0-7190-6317-5.
Gamble, Andrew. The Spectre at the Feast: Capitalist Crisis and the Politics of Recession. — Palgrave Macmillan, 2009. — ISBN 978-0-230-23075-0.
Gilbert, Martin. A History of the Twentieth Century. — Harper Perennial, 2002. — ISBN 0-06-050594-X.
Glyn, Andrew. The Economic Legacy, 1979–1992. — Academic Press, 1992. — P. 77–87. — ISBN 978-0-12-494060-4.
Gortemaker, Manfred. Britain and Germany in the Twentieth Century. — Berg, 2006. — ISBN 1-85973-842-7.
Hastings, Max; Jenkins, Simon. Battle for the Falklands. — Norton, 1983. — ISBN 0-393-30198-2.
Jackling, Roger. The Falklands Conflict Twenty Years On: Lessons for the Future (Sandhurst Conference Series). — Routledge, 2005. — ISBN 978-0-415-35030-3.
Jones, Bill. Political Issues in Britain Today. — Manchester University Press, 1999. — ISBN 0-7190-5432-X.
Jones, Bill; Kavanagh, Dennis; Moran, Michael.Media organisations and the political process // Politics UK. — 6-е изд. — Longman, 2007. — ISBN 978-1-4058-2411-8.
Khabaz, D. V. Manufactured Schema: Thatcher, the Miners and the Culture Industry. — Matador, 2007. — ISBN 978-1-905237-61-6.
Kavanagh, Dennis. The Reordering of British Politics: Politics after Thatcher. — OUP, 1997. — ISBN 978-0-19-878201-8.
Lacey, Robert. Monarch: The Life and Reign of Elizabeth II. — Simon & Schuster, 2003. — ISBN 0-7432-3669-6.
Lawson, Nigel. The View from No. 11: Memoirs of a Tory Radical. — Bantam, 1992. — ISBN 978-0-593-02218-4.
McAleese, Dermott. Economics For Business: Competition, Macro-stability & Globalisation. — 3-е изд. — Financial Times Management, 2004. — ISBN 978-0-273-68398-8.
Moloney, Ed. A Secret History of the IRA. — W. W. Norton & Company, 2002. — ISBN 0-393-32502-4.
Norpoth, Helmut. Confidence regained: economics, Mrs. Thatcher, and the British voter. — University of Michigan Press, 1992. — ISBN 9780472103331.
Reitan, Earl Aaron. The Thatcher Revolution: Margaret Thatcher, John Major, Tony Blair, and the Transformation of Modern Britain, 1979–2001. — Rowman & Littlefield, 2003. — ISBN 0-7425-2203-2.
Richards, Howard. Understanding the Global Economy. — Peace Education Books, 2004. — ISBN 0-9748961-0-1.
Seldon, Anthony; Collings, Daniel. Britain Under Thatcher. — Longman, 2000. — ISBN 978-0-582-31714-7.
Senden, Linda. Soft Law in European Community Law. — Hart Publishing, 2004. — ISBN 1-84113-432-5.
Seward, Ingrid. The Queen and Di: The Untold Story. — Arcade Publishing, 2001. — ISBN 1-55970-561-2.
Smith, Gordon. Battles of the Falklands War. — I. Allan, 1989. — ISBN 978-0-7110-1792-4.
Thatcher,Margaret. The Downing Street Years. — HarperCollins, 1993. — ISBN 0-00-255354-6.
Thornton, Richard C. The Reagan Revolution II: Rebuilding the Western Alliance. — Trafford Publishing, 2006. — ISBN 978-1-4120-1356-7.
Toye, Richard; Gottlieb, Julie V. Making Reputations: Power, Persuasion and the Individual in Modern British Politics. — I. B. Tauris, 2005. — ISBN 1-85043-841-2.
Veljanovski, Cento. Developments in British Politics 3. — Macmillan, 1990.
Viner, John. Leading a Faith School: Understanding and developing your role as senior leader. — Optimus Education eBooks, 2009. — ISBN 9781907567056.
Wapshott, Nicholas. Ronald Reagan and Margaret Thatcher: A Political Marriage. — Sentinel, 2007. — ISBN 1-59523-047-5.
Wheeler, Tony. The Falklands and South Georgia Island. — Lonely Planet, 2004. — ISBN 1-74059-643-9.
يفتقر محتوى هذه المقالة إلى الاستشهاد بمصادر. فضلاً، ساهم في تطوير هذه المقالة من خلال إضافة مصادر موثوق بها. أي معلومات غير موثقة يمكن التشكيك بها وإزالتها. (ديسمبر 2018) سكة الهلالي النوع درامي، اجتماعي تأليف يوسف معاطي إخراج محمد فاضل (مخرج) بطولة يحيي الفخراني عايدة رياض من
العلاقات الإسبانية الدومينيكية إسبانيا دومينيكا إسبانيا دومينيكا تعديل مصدري - تعديل العلاقات الإسبانية الدومينيكية هي العلاقات الثنائية التي تجمع بين إسبانيا ودومينيكا.[1][2][3][4][5] مقارنة بين البلدين هذه مقارنة عامة ومرجعية للدولتين:
Japanese train type Nagoya Municipal Subway 5050 seriesNagoya Municipal Subway 5050 series set 5171 in July 2017In service1992–presentManufacturerNippon SharyoConstructed1992–2000Entered service1992Number built162 vehicles (27 sets)Number in service162 vehicles (27 sets)Formation6 cars per trainsetCapacity680Operator(s)Transportation Bureau City of NagoyaLine(s) servedHigashiyama LineSpecificationsCar body constructionStainless steel[1]Car length15,580 mm (51 ft 1 i...
Italian journalist (1929–2006) Oriana FallaciFallaci in 1960Born(1929-06-29)29 June 1929Florence, ItalyDied15 September 2006(2006-09-15) (aged 77)Florence, ItalyResting placeCimitero degli Allori, FlorenceOccupation Journalist author interviewer Oriana Fallaci (Italian: [oˈrjaːna falˈlaːtʃi]; 29 June 1929 – 15 September 2006) was an Italian journalist and author. A partisan during World War II, she had a long and successful journalistic career. Fallaci became famous worl...
S.T.A.L.K.E.R.: Тінь Чорнобиля Розробник GSC Game WorldВидавець GSC World Publishing THQДистриб'ютор Steam, Good Old Games і Humble Store[d]Жанр(и) шутер від першої особи, survival horror, науково-фантастична відеограd і постапокаліптична відеограd[1]Платформа Microsoft WindowsДата випуску 20 березня 200...
1971 multilateral agreement Arrival of the four foreign ministers at the Allied Control Council headquarters building for the signing of the final protocol on 3 June 1972 The Four Power Agreement on Berlin, also known as the Berlin Agreement or the Quadripartite Agreement on Berlin, was agreed on 3 September 1971 by the four wartime Allied powers, represented by their ambassadors. The four foreign ministers, Sir Alec Douglas-Home of the United Kingdom, Andrei Gromyko of the Soviet Union, Maur...
تصنيف الهيدروكرونات مركب الهكسان الهيدروكربونات هي مركبات تحتوي على ذرات الكربون والهيدروجين فقط. ويمكن تصنيفها على أساس نوع الرابطة التي تربط ذرات الكربون داخل المركب.[1] النظام الرسمي لتسمية المركبات العضوية من قبل الاتحاد الدولي للكيمياء البحتة والتطبيقية لم يتطو...
This article is an orphan, as no other articles link to it. Please introduce links to this page from related articles; try the Find link tool for suggestions. (August 2022) 1985 Turkish filmThe Naked CitizenDirected byBaşar SabuncuScreenplay byBaşar SabuncuProduced byBaşar SabuncuStarringŞener Şen, Nilgün AkçaoğluProductioncompanyUzman FilmcilikDistributed byFanatik VideoRelease date1985Running time79 minutesCountryTurkeyLanguageTurkish The Naked Citizen is a movie written and directe...
Kereta kecepatan tinggi TaiwanIkhtisarJenisKereta kecepatan tinggiLokasi Taiwan, Republik TiongkokTerminusNangang, TaipeiZuoying, KaohsiungStasiun12[1]Penumpang63,963,199 (2018) 5.60%Situs webthsrc.com.twOperasiDibuka5 Januari 2007PemilikTaiwan High Speed Rail Corporation[a]OperatorTaiwan High Speed Rail CorporationDepoWuri, ZuoyingRangkaianTHSR 700TData teknisPanjang lintas350 km (217 mi)[b]Jenis rel2Lebar sepur1.435 mm (4 ft 8+1...
Syamsu SyahSultanPendahuluMunawar SyahPenerusAli Mughayat SyahKematian1530Banda AcehPemakamanBanda AcehAyahMunawar Syah Makam Sultan Syamsu Syah Sultan Syamsu Syah adalah sultan kedua dari dinasti Meukuta Alam. Ia adalah anak dari Sultan Munawar Syah dan ayah dari Sultan Ali Mughayat Syah.
Ferry terminal in İzmir, Turkey This article does not cite any sources. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Alsancak Ferry Terminal – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (April 2022) (Learn how and when to remove this template message) Alsancak Ferry Terminal is a ferry terminal in İzmir, Turkey that operates by İzdeniz. İzmir is located aro...
Proposed canal located on the island of Sulawesi, Indonesia Proposed Sulawesi Canal route The Sulawesi Canal, also known as Equatorial Canal (Indonesian: Kanal Khatulistiwa), refers to proposals for a canal on the island of Sulawesi, connecting the Gulf of Tomini with the Makassar Strait, with the aim of becoming a busy international sea route that will shorten the sea transport distance from the eastern part of Sulawesi Island to the western part of Indonesia, as well as to the Philippines a...
У этого термина существуют и другие значения, см. Филип. Артур Филлипангл. Arthur Phillip Портрет работы Фрэнсиса Уитли (малый), 1786. Государственная библиотека Нового Южного Уэльса, Сидней, Австралия. 1-й губернатор Нового Южного Уэльса — 11 сентября 1795 Преемник Джон Хантер ...
Ivaň Localidad BanderaEscudo IvaňLocalización de Ivaň en República ChecaCoordenadas 49°25′29″N 17°15′05″E / 49.42460652428, 17.251372685429Entidad Localidad • País República Checa • Región Olomouc • Distrito ProstějovSuperficie • Total 7,3 km² Altitud • Media 208 m s. n. m.Población (1 de enero de 2023) • Total 461 hab. • Densidad 63,12 hab/km²Código postal 798...
Ini adalah nama Korea; marganya adalah Lee. Cha Eun-wooCha Eun-woo pada 2018 di Korean Drama AwardsNama asal이동민LahirLee Dong-min30 Maret 1997 (umur 26)Gunpo, GyeonggiKebangsaanKorea SelatanNama lainCha Eun WooPekerjaanPenyanyi, pemeranKarier musikGenrePop Korea, TariTahun aktif2016–sekarangLabelFantagioArtis terkaitAstro Lee Dong-min (Hangul: 이동민, lahir 30 Maret 1997) atau lebih dikenal dengan nama panggungnya Cha Eun-woo (차은우), adalah seorang penya...
2021 single by 24kGoldn and Lil Tecca For the Cassö, Raye and D-Block Europe song, see Ferrari Horses § Cassö remix. For the Rich the Kid song, see Rich the Kid discography. PradaSingle by 24kGoldn and Lil TeccaReleasedOctober 8, 2021Length2:31LabelRecordsColumbiaSongwriter(s)Golden Von JonesTyler-Justin SharpeCody RoundsTobias FagerströmNiccolo ShortDanny Snodgrass Jr.Producer(s)CxdyHumblebeeOVRCZTaz Taylor24kGoldn singles chronology Spaceship (2021) Prada (2021) Big Swag (2021)...
1932 Pre-Code Western film The Rainbow TrailDirected byDavid HowardScreenplay byBarry ConnersPhilip KleinBased onThe Rainbow Trailby Zane GreyProduced byEdmund GraingerStarringGeorge O'BrienCecilia ParkerCinematographyDaniel B. ClarkEdited byAlfred DeGaetanoMusic byR.H. Bassett (uncredited)Peter Brunelli (uncredited)ProductioncompanyFox Film CorporationRelease date January 3, 1932 (1932-01-03) Running time65 minutesCountryUnited StatesLanguageEnglish The Rainbow Trail is a 1932...
Ini adalah tabel yang memperlihatkan komposisi dan struktur Bumi. Dunia Dimensi Bumi Permukaan tanah 149,000,000 km² (57,510,000 mil persegi) (29.2% total permukaan) Permukaan air 361,000,000 km² (139,440,000 mil persegi) (70.8% total permukaan) Lingkar katulistiwa 40,075 km (24,901 mi) Lingkar meridional 40,009 km (24,860 mi) Diameter katulistiwa 12,7563 km (7,9264 mi) Diameter kutub 12,714 km (7,900 mi) Radius kutub 6,35689 km (3,94999 mi)...
Questa voce sull'argomento storia del Giappone è solo un abbozzo. Contribuisci a migliorarla secondo le convenzioni di Wikipedia. Il periodo Nara (奈良時代?, Nara-jidai) è un'epoca della storia del Giappone che va dal 710, anno in cui l'Imperatrice Genmei spostò la capitale a Heijō (odierna Nara), al 784, quando l'Imperatore Kammu la spostò nuovamente a Nagaoka prima di Heian (odierna Kyōto), nel 794. In realtà durante questo periodo la capitale non fu sempre Nara: tra il 740...
Sharana Basaveshwara TempleSharana Basaveshwara Temple between December 1887- February 1888.ReligionAffiliationHinduismDistrictKalaburagiDeitySharana BasaveshwaraFestivalsAnnual Jatra and Car festivalLocationLocationKalaburgiStateKarnatakaCountryIndia Sharana Basaveshwara Temple is a shrine at Kalaburgi (Gulbarga), an ancient town in the north-eastern part of Karnataka. History The temple is dedicated to an eminent Lingayat religious teacher and philosopher, Shri Sharana Basaveshwara,a Linga...