«Більдэрбе́ргскі клу́б», таксама Більдэрбергская група/канферэнцыя альбо Більдэрбергская група — штогадовая прыватная канферэнцыя 120—150 прадстаўнікоў еўрапейскай і паўночнаамерыканскай палітычнай эліты, экспертаў у прамысловасці, фінансах, навуцы і сродках масавай інфармацыі, заснаваная ў 1954 годзе прынцам Бернардам.
Праводзіцца ў дарагіх атэлях па ўсім свеце, найчасцей у Еўропе, а кожныя чатыры гады — у Канадзе або ЗША. Удзел у канферэнцыі адбываецца толькі па персанальных запрашэннях. Адну траціну ўдзельнікаў складаюць амерыканцы, іншыя — еўрапейцы і азіяты (японцы, карэйцы, сінгапурцы, тайваньцы, ганконгцы).
Пасяджэнні клуба
Більдэрбергскі клуб атрымаў сваю назву ад атэля «Більдэрберг» (Hotel de Bilderberg) у галандскім горадзе Остэрбек,[3] дзе была праведзена першая канферэнцыя, якая доўжылася з 29 па 31 мая 1954 г. па ініцыятыве некалькіх чалавек, у тым ліку польскага палітыка ў выгнанні Джозефа Ретынгера і нідэрландскага прынца Бернарда. Занепакоеныя ростам антыамерыканізму ў краінах Заходняй Еўропы, яны прапанавалі правесці міжнародную канферэнцыю, на якой лідары еўрапейскіх краін і ЗША будуць збірацца з мэтай развіцця атлантызму — лепшага ўзаемаразумення паміж культурамі ЗША і Заходняй Еўропы, умацавання супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай сферы і па пытаннях бяспекі і абароны.[4] Пасяджэнні клуба праходзяць у поўнай сакрэтнасці, па адмысловых запрашэннях, даты іх склікання ў друку не абвяшчаюцца. Арганізацыю нарад і бяспеку ўдзельнікаў бярэ на сябе тая краіна, на тэрыторыі якой збіраюцца більдэрбергеры — так іх сталі называць па назве гасцініцы «Більдерберг» у галандскім горадзе Остербек, дзе ў маі 1954 адбылося першае пасяджэнне клуба. Любая сустрэча більдербергераў, нягледзячы на поўную сакрэтнасць, выклікае вялікую цікавасць сусветнай грамадскасці. Немагчыма схаваць прыезд у адно месца вялікай колькасці вядомых людзей, сярод якіх — прэзідэнты, каралі, прынцы, канцлеры, прэм'ер-міністры, паслы, банкіры, кіраўнікі найбуйнейшых карпарацый. Тым больш, што кожны з іх прыязджае з цэлай світай сакратароў, кухараў, афіцыянтаў, тэлефаністаў і целаахоўнікаў. Штаб-кватэра Більдэрбергскага клуба змяшчаецца ў Нью-Ёрку, ў памяшканні Фонду Карнегі.
Бяспеку пасяджэння забяспечвае паліцыя і спецслужбы краіны, у якой праводзіцца пасяджэнне.
На сустрэчы не дапускаюцца староннія, адсутнічае прэса. Якія разглядаюцца пытанні і прымаюцца рашэнні, трымаецца ў строгай таямніцы. На сходах групы забаронена што-небудзь запісваць; забаронена рабіць заявы для прэсы і выдаваць дыскусіі, якія адбываюцца на гэтых сустрэчах.
Нам было б немагчыма распрацаваць наш план для ўсяго свету, калі б ён быў аддадзены агалосцы ў тыя гады. Але свет уладкованы складаней і гатовы ісці да сусветнага ўрада. Наднацыянальная вярхоўная ўлада інтэлектуальнай эліты і банкіраў свету, несумненна, больш пераважная, чым нацыянальнае самавызначэнне, распаўсюджанае ў мінулыя стагоддзі. Такім чынам, мы абавязаны трымаць прэсу ў недасведчанасці адносна нашых перакананняў, якія складаюць гістарычную будучыню нашага стагоддзя.
Месца пасяджэнняў
13-15 мая 1954 — атэль Більдэрберг, паблізу горада Арнем, Нідэрланды (першае пасяджэнне).
↑Hatch, Alden (1962). "The Hôtel de Bilderberg". HRH Prince Bernhard of the Netherlands: An authorized biography. London: Harrap. ISBN2359663. The idea was to get two people from each country who would give the conservative and liberal slant{{cite book}}: Праверце значэнне |isbn=: length (даведка)
Eringer, Robert (1980). The Global Manipulators. Bristol, England: Pentacle Books. ISBN26551991. {{cite book}}: Праверце значэнне |isbn=: length (даведка)
Richardson, Ian N.; Andrew P. Kakabadse; Nada K. Kakabadse (2011). Bilderberg People: Elite power and consensus in world affairs. Hoboken, NJ: Routledge. ISBN978-0415576352.