Яе вялікасць каралева Беатрыкс Вільгельміна Армгард (нідэрл.: Beatrix Wilhelmina Armgard; нар. 31 студзеня1938) — каралева Нідэрландаў з 1980 (пасля адрачэння маці ад прастола), з Аранскай дынастыі, дачка каралевы Юліяны і прынца Бернарда фон Ліпэ-Бістэрфельда.
Праўленне Беатрыкс — трэцяе паслядоўнае жаночае валадаранне ў гісторыі каралеўства з 1890. Такім чынам, усё XX стагоддзе ў Нідэрландах валадарылі толькі жанчыны.
28 студзеня2013 года Каралева Беатрыкс абвясціла па тэлебачанні, што 30 красавіка2013 года, у дату традыцыйнага свята Дня Каралевы (Koninginnedag), яна адрачэцца ад трона на карысць свайго старэйшага сына[4].