Левелін Фрэдэрык Уільям Джуіт (англ.: Llewellyn Jewitt; 24 лістапада 1816 — 5 чэрвеня 1886) — выбітны ілюстратар, гравёр, прыродазнавец і аўтар фундаментальнай працы «Гісторыя керамікі Вялікабрытаніі» (англ.: The Ceramic Art of Great Britain; 1878).
Левелін Джуіт нарадзіўся ў Кімбэрворце, Ротэрхэм, і быў апошнім, сямнаццатым дзіцём тапографа і школьнага настаўніка Артура Джуіта і яго жонкі Марты. Адукацыя Левеліна, збольшага з-за яго бацькі, які быў настаўнікам Кімбервортскай дабрачыннай школы, пачалася ў Дафілдзе, графства Дэрбішыр.
У калядны дзень у 1838 годзе ажаніўся з Элізабэт Сейдж, дачкой Ісаака Сейджа з Дэрбі, але быў вымушаны тэрмінова вярнуцца ў Лондан, каб не затрымліваць сваю працу.
З 1839 па 1845 гады быў найманы гравёрам Фрэдэрыкам Уільямам Фейрхолтам для ілюстравання казак Чарлза Найта. У 1845 годзе працаваў у Букінгемскім палацы, замалёўваючы яго пакоі для кнігі «London Interiors», якая тады рыхтавалася.
Паміж 1849 і 1853 гадамі быў галоўным бібліятэкарам Плімутскай публічнай бібліятэкі, пасля працы ў якой вярнуўся ў Дэрбішыр да рэдакцыі часопіса «Derby Telegraph». У 1857 годзе Левелін Джуіт стаў сакратаром Музея і мастацкай галерэі Дэрбі і Таварыства натуральных навук, памяшканні якога былі адкрыты для шырокай грамадскасці па раніцах субот. У 1858 годзе Філасофскае таварыства Дэрбі злілося з музейным таварыствам, і яны перанеслі сваю штаб-кватэру ў Вардвік[2]. Джуіт заснаваў часопіс па антыкварыяту «The Reliquary», рэдактарам якога ён быў да сваёй смерці ў 1886 годзе. Памёр у Дафілдзе.
Джуіт належаў да Брытанскай археалагічнай асацыяцыі і ў 1878 годзе спрыяў стварэнню Археалагічнага таварыства Дэрбішыра[3]. Быў членам Таварыства антыкварыяту, пісаў артыкулы на тэмы англійскай антычнасці і тапаграфіі і адрэдагаваў даведнік «Black's Guide to Derbyshire» (1872)[4].
Генерал Джонсан ратуе параненага французскага афіцэра ад тамагаўка паўночнаамерыканскага індзейца