«Палонны» (англ.: The Captive) — карціна англійскага мастака Джозэфа Райта, зробленая ў 1774 годзе, якая захоўваецца ў Мастацкай галерэі Ванкувера. «Палонны Стэрна» — вельмі падобная карціна, выстаўленая Райтам у 1778 годзе і якая захоўваецца ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі.
Апісанне
Карціна апісвае адчай вандроўцы, які аказваецца заключаны у замежнай турме[1]. Сюжэт карціны заснаваны на аднайменнай главе знакамітай кнігі Лорэнса Стэрна «сентыментальнае падарожжа па Францыі і Італіі», дзе галоўны герой, Ёрык, аказваецца заключаным у Бастыліі за тое, што страціў пашпарт. Ёрыка пазней вызваляюць, таму што, мяркуючы па ім, прымаюць яго за важную асобу, а менавіта — прыдворнага блазна (Ёрыкам клікалі блазна, згаданага ў трагедыі Уільяма Шэкспіра «Гамлет»). Падарожжа галоўнага героя адбывалася ў 1762 годзе, калі Вялікабрытанія ваявала з Францыяй і заключэнне было рэальна магчымым для вандроўцы з варожай краіны[2].
Гісторыя
Першую карціну Джозэф Райт маляваў падчас свайго знаходжання ў Рыме ў 1774 годзе. Паводле яе завяршэння мастак павінен быў адаслаць твор у Вялікабрытанію. Згадванне ў тагачасным рахунку, задакументаванае Левелін Джуіт, паказвае, што Джозаф Райт ледзь не дабіўся права пераправіць яе без падаткаў, аднак пазней абставіны ўсё-ткі вымусілі яго аформіць пераклад згодна з дзяржаўным падаткаабкладаннем.
У мастацкіх колах вяліся дыскусіі адносна таго, ці з'яўляецца зняволены рымлянінам. Таксама былі спрэчкі з нагоды таго, што намаляванаму палонніку лепш бы было быць апранутым[3][4].
З гэтай карціны ў 1779 годзе Томасам Райдэрам была зробленая гравюра, апублікаваная ў 1786 годзе Джонам і Джозіяй Бойдзеламі[1]. Аднак, раннія асобнікі гравюры ў стылі мецца-цінта аўтарства Джона Рафаэля Сміта, выкананай па заказу Джона Мілнеса, выйшлі ў свет абмежаванай колькасцю ў дваццаць штук да таго, як эстамп быў знішчаны[5].
Зноскі
|
---|
Мастакі | |
---|
Геалогія | |
---|
Ваенная гісторыя | |
---|
Прыродазнаўства | |
---|
Карціны | |
---|
Фарфор | |
---|
Гістарычная Брытанія | |
---|
Навука і інжынерыя | |
---|
Іншае | |
---|
|