«Індзейская ўдава» (англ.: Indian Widow) — карціна англійскага мастака Джозефа Райта, скончаная ў канцы 1793 або пачатку 1794 года і ўпершыню выстаўленая на персанальнай выставе Райта ў 1985 годзе. Цяпер карціна выстаўлена ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі[2]. Сам мастак выкарыстоўваў назву «Індзейская ўдава», але больш поўная назва — «Удава індзейскага правадыра, якая сочыць за зброяй свайго нябожчыка мужа» (англ.: The Widow of an Indian Chief Watching the Arms of Her Deceased Husband).
Згодна з Нікалсанам, частка дэталей карціны (шкуры, пер'е, нож) досыць дакладныя, у той час як драпіроўкі толькі даніна моднай манеры выявы жанчын, якія перажываюць цяжкасці; гэта сведчыць у карысць таго, што Райт выкарыстоўваў сапраўдны рэквізіт[3].
Іншы мастак з Дэрбі, Джон Рафаэль Сміт (John Raphael Smith), выгравіраваў гэту карціну ў 1785 годзе[4]. Сам Райт напісаў яшчэ даволі блізкую копію «Індзейскай удавы» (загінула пры пажары)[2], а таксама яшчэ адну карціну, прысвечаную жаночай сіле духу — «The Lady in Milton's Comus».
Зноскі
|
---|
Мастакі | |
---|
Геалогія | |
---|
Ваенная гісторыя | |
---|
Прыродазнаўства | |
---|
Карціны | |
---|
Фарфор | |
---|
Гістарычная Брытанія | |
---|
Навука і інжынерыя | |
---|
Іншае | |
---|
|