«Зорныя войны. Эпізод IV: Новая надзея» (англ.: Star Wars Episode IV: A New Hope) — эпічнаякасмічная опера[1]Джорджа Лукаса, што выйшла на экраны ў 1977 годзе. Гэта першы фільм з усёй сагі «Зорныя войны» і чацверты з пункту гледжання ўласнай храналогіі серыялу. Фільм стаў прарывам у прымяненні візуальных спецэфектаў і падачы фантастычнай гісторыі, і быў прызнаны адным з самых паспяховых і ўплывовых фільмаў усіх часоў.
«Даўным-даўно ў далёкай-далёкай галактыцы», сюжэт фільма распавядае пра групу паўстанцаў — Паўстанцкі альянс — які паставіў перад сабой мэту знішчыць «Зорку смерці» — разбуральную зброю, тварэнне Галактычнай імперыі. Гэтае супрацьстаянне раптам закранае ціхае жыццё Люка Скайуокера, хлопца з фермы, які ненаўмысна купляе дроідаў, у якіх закладзеныя выкрадзеныя чарцяжы «Зоркі смерці». Калі Імперыя пачынае бязлітаснае паляванне на дроідаў, Скайуокер наважваецца на адчайнае заданне разам з рыцарам-джэдаемОбі-Ванам Кенобі, каб уратаваць уласніцу тых дройдаў, лідара паўстанцаў Прынцэсу Лею, і ўсю галактыку.
На вытворчасць фільма было выдаткавана 11 млн долараў. Па выхадзе 25 мая 1977 года на экраны касавыя зборы фільму склалі 460 млн долараў у ЗША і 314 млн у іншых краінах. Па гэтым паказчыку «Зорныя войны» абыйшлі «Сківіцы» — у той час самы касавы фільм — і пакінулі за сабой гэты статус да 1982 года з выхадам «Іншапланецяніна». З улікам інфляцыі на 2013 год «Зорныя войны» з’яўляюцца трэцім самым касавым фільмам у свеце. Фільм стаў таксама і скарбонкай кінаўзнагарод: 10 намінацый на «Оскар», з іх 6 выйграныя[2]. Фільму часта прызначаюцца лепшыя месцы ў апытаннях на лепшы навукова-фантастычны фільм, а сам фільм спарадзіў культ сярод аматараў. Джордж Лукас, аўтар і рэжысёр фільму, з розных нагодаў рабіў перавыданні «Зорных войнаў», часам уносячы значныя змены ў стужку. Так, найбольш заўважаныя перавыданні — спецыяльнае выданне 1997 года, выхад на DVD ў 2004 годзе і на Blu-ray у 2011 годзе — зведалі ўстаўку камп’ютарных спецэфектаў, змены дыялогаў і мантажу, перазведзенае музыкальнае суправаджэнне і новыя сцэны. Услед за поспехам 1977 года, далей былі выпушчаны два сіквелы: «Імперыя наносіць удар у адказ» і «Вяртанне джэдая», якія адзначыліся тым жа касавым поспехам і ўхвалай крытыкаў. У 2015 годзе выйшла на экраны першая частка трылогіі-сіквела — «Зорныя войны. Эпізод VII» — у якім узялі ўдзел многія з акцёраў арыгінальных «Зорных войнаў».