«Залаты компас» (англ.: The Golden Compass) — экранізацыя фантастычнайказкіФіліпа Пулмана, лаўрэат прэміі Оскар у намінацыі «Лепшыя візуальныя эфекты».[1] «Залаты компас» з’яўляецца амерыканскім варыянтам назвы першай часткі трылогіі «Цёмныя пачаткі»; ва ўсім астатнім свеце кніга была выдадзена пад назвай «Паўночнае ззянне» (Northern lights).
Сюжэт
«Залаты компас» распавядае пра пачатак прыгод незвычайнай дзяўчынкі Ліры Белаква ў свеце, дзе ведзьмы кіруюць нябёсамі Поўначы, дзе белыя мядзведзі — самыя адважныя воіны, і дзе ў кожнага чалавека ёсць свой персанальны «дэйман» — жывёла, якая суправаджае чалавека ўсё яго жыццё, і дзе навука, тэалогія і магія цесна звязаны паміж сабой.
У звычайным жыцці Ліра праводзіць свае дні на вуліцах горада Оксфард з хлопчыкам Роджэрам, аднак яе жыццё радыкальна змяняецца пасля таго, як яна разам са сваім «дэйманам» па імі Панцеляймон прадухіляе спробу забойства яе дзядзькі, магутнага Лорда Азрыэла, і выпадкова чуе тайную гутарку пра таямнічыя часціцы пад назвай «Сярэбраны Пыл», якія пагражаюць знішчыць усе светы. Неўзабаве ў яе рукі трапляе дзіўны артэфакт, знешне падобны на компас, пад назвай алетыёметр: з яго дапамогай можна пазнаваць ісціну пра невядомыя рэчы, аднак яго нялёгка прачытаць.
Тым часам у краіне пачынаюць знікаць маленькія дзеці. Сярод Оксфардскіх дзяцей праходзіць слых, што за гэытмі падзеямі стаіць магутная арганізацыя — Жрацы, якія з’яўляюцца Ахвярным Саветам. У гэты ж момант у Оксфардзе аб’яўляецца загадкавая і ўплывовая місіс Колтэр, якая бярэ Ліру пад сваю апеку. У пэўны момант Ліра даведваецца, што Місіс Колтэр уваходзіць у нейкі Ахвярны Савет і датычная да знікнення дзяцей.
Ліра збягае ад місіс Колтэр і трапляе да цыганаў, якія больш за іншых пацярпелі ад дзейнасці Савета. Адначасова Ліра высвятляе, што ў будынку пад назвай Больвангар рыхтуецца нешта страшнае, там жа знаходзяцца і выкрадзеныя дзеці і сярод іх лепшы сябар Ліры — Роджэр. Ліра разам з цыганамі адпраўляецца на Поўнач, каб адшукаць і выратаваць няшчасных дзяцей. На дапамогу да дзяўчынкі прыходзяць клан паўночных ведзьмаў пад правадырствам цудоўнай Серафіны Пекалы і велізарны браніраваны мядзведзь — Ёрэк Бірнісанам. На шляху іх стаяць злавесная місіс Колтэр і армія яе памагатых, якія ахоўваюць Больвангар.
Пра фільм
Свет Ліры
Свет Ліры — гэта паралельны свет з элементамі стымпанку, вельмі падобны на рэальны свет пачатку XX стагоддзя. Напрыклад, геаграфія: тыя ж акіяны, ёсць Брытанія, Нарвегія, паўночны полюс. У свеце Ліры частка душы чалавека жыве асобна ад цела ў выглядзе дэймана — гаворачай жывёлы, якая суправаджае чалавека ўсё яго жыццё не толькі духоўна, але і фізічна. Дэйман дзіцяці можа змяняцца, прымаючы форму тых жывёл, якія блізкія дзіцяці па духу. Але калі дзіця вырасце, дэйман прымае форму нейкай адной жывёлы ў адпаведнасці з характарам свайго гаспадара. Сувязь паміж чалавекам і дэйманам незвычайна моцная, любое ўмяшанне ў іх адносіны катэгарычна забараняецца. Пры смерці чалавека яго дэйман імгненна ператвараецца ў пыл. Чалавек без дэймана ў свеце Ліры лічыцца калекай.