Жоўкіўскі раён[1] (укр.: Жовківський район; у 1951—1991 гадах — Несцераўскі раён) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Львоўскай вобласціУкраіны. Адміністрацыйны цэнтр — Жоўква[1] (укр.: Жовква).
Утвораны ў 1940 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага2015 года складае 110469 чалавек, плошча — 1295 км².
Адміністрацыйны падзел
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 3 гарадскіх, 2 пасялковых і 40 сельскіх саветаў.
Населеныя пункты
На тэрыторыі раёна размешчаны 3 гарады раённага значэння, 2 пасёлкі гарадскога тыпу і 160 сёлаў.