Борыня

Населены пункт
Борыня
укр.: Бо́риня
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
1552
Плошча
  • 25 км²
Насельніцтва
  • 1 375 чал. (1 студзеня 2022)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
82547
КААТУУ
4625555300
Борыня на карце Украіны ±
Борыня (Украіна)
Борыня
Борыня (Львоўская вобласць)
Борыня

Борыня (укр.: Бо́риня) — пасёлак гарадскога тыпу ў Туркіўскім раёне Львоўскай вобласці Украіны. Размешчана ў заходняй частцы Украінскіх Карпат, непадалёк ад ракі Стрый, над яе левым прытокам рэчкай Борынькай, за 14 км ад раённага цэнтра, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Ніжняя Ябланька. Праз сяло праходзіць шаша Львоў — Ужгарад.

Гісторыя

Першыя пісьмовыя згадкі пра Борыню датаваныя 1552 г., калі паселішча стала ўласнасцю роду Высачанскіх. Пра тое, што тут і раней існавала паселішча, сведчаць знойдзеныя ў 1870-х гг. рымскія манеты часоў імператара Траяна.

Згодна рэвізіі 1692 г. у вёсцы было 30 халупнікаў. Колькасць аселых двароў было 30 двароў.

Людзі бунтавалі супраць шляхты ў часы Рэчы Паспалітай: у 1696 годзе Вышанскі сеймік Рускага ваяводства адзначаў, што з-за актывізацыі сялян панам у Борыне заставацца небяспечна. Да вёскі скіроўвалі карныя атрады, каб здушыць супраціў. У 1937 г. у Борыні выбухнуў страйк лесанарыхтоўшчыкаў.

У 1939 г. паселішча налічвала 2520 жыхароў (1720 украінцаў, 300 палякаў, 350 яўрэяў і 150 немцаў).

У Другой сусветнай вайне ўдзельнічалі 98 мясцовых жыхароў, 36 з іх загінулі. У цэнтры пасёлка ёсць брацкая магіла з прахам 80 байцоў, сярод якіх ёсць і супрацоўнікі НКУС, што змагаліся з УПА. У 1970 г. на гэтым месцы быў пабудаваны помнік.

У 1940—1959 гг. Борыня была раённым цэнтрам тагачаснай Драгобыцкай вобласці. 28 верасня 1944 г. савецкія войскі паўторна занялі раённы цэнтр.

Статус пасёлка Борыня атрымала толькі ў 1981 г.

Цікава, што Борыня мае сваю калонію — так называецца верхняя частка пасёлка, дзе калісьці (ад 1780 г.) да 1940 г. жылі немцы-каланісты. У XIX ст. тут была збудаваная сінагога, а ў канцы гэтага ж стагоддзя — рымска-каталіцкі касцёл (не захаваліся да нашага часу).

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!