Гніздычыў

Пасёлак гарадскога тыпу
Гніздычыў
укр.: Гніздичів
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Кляштар св. Герарда
Кляштар св. Герарда
Краіна
Вобласць
Раён
Стрыйскі раён[d]
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Кахавіна
ПГТ з
Плошча
5,76 км²
Насельніцтва
3983[1] чалавек (2022)
Шчыльнасць
726,2 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3239
Паштовы індэкс
81740
КААТУУ
4621555300
Афіцыйны сайт
Гніздычыў на карце Украіны ±
Гніздычыў (Украіна)
Гніздычыў
Гніздычыў (Львоўская вобласць)
Гніздычыў

Гніздычыў (укр.: Гніздичів) — пасёлак гарадскога тыпу ў Жыдачыўскім раёне Львоўскай вобласці Украіны. Размешчаны на правым беразе ракі Стрый, за 9 км на поўдзень ад раённага цэнтра Жыдачыва.

Гісторыя

Месца пілігрымак пад назвай Кахавіна вядома з 1646 г. - з часу з'яўлення там цудатворнага абраза Маці Божай Кахавінскай. Спачатку на тым месцы для абраза была пабудавана невялікая капліца, а пазней, у 1748 г. - прасторная драўляная царква. Побач з ёй вырас кляштар кармелітаў.

За гэты час было зафіксавана шмат выпадкаў вылячэнняў перад іконай, а таму спецыяльная камісія, якая вывучала гэтыя з'явы, абвясціла яе цудатворнай. Адбылося гэта 26 траўня 1755 г.

Напалеон Орда. Пілігрымка ў Кахавіна

У 1789 г. пры аўстрыйскім імператары Іосіфе II кляштар быў ліквідаваны. Ён зноў адрадзіўся толькі ў 1855 г., тады ж была адноўлена старажытная капліца і рэстаўраваны вобраз. У 1868 г. быў закладзены закладны камень пад новы храм, які быў кансэкраваны 1 верасня 1894 г.

Выбітнай падзеяй у гісторыі мястэчка стаў дзень 15 жніўня 1912 г., калі адбылася каранацыя абраза, на якую сабралася вялікая колькасць паломнікаў не толькі з Галічыны, але і са ўсёй Аўстра-Венгрыі і з іншых краін Еўропы.

З 1931 г. кляштарам валодалі езуіты, якія перад Другой сусветнай вайной вывезлі вобраз Маці Божай Кахавінскай да Польшчы.

У сакавіку 1990 г. старажытную святыню ўзялі пад сваю апеку айцы-рэдэмптарысты, якія не толькі вярнулі старую назву гэтаму паселішчу, але і прыкладаюць нямала намаганняў, каб вярнуць яму былую славу.

Помнікі даўніны

  • Кляштар кармелітаў Святога Герарда (XVIII ст.) з Вазнясенскім Касцёлам (1868-1894 гг., роспісы ў стылі мадэрн) і капліцай (1903 г.) над святой крыніцай. Тут захоўвалася каранаваная Папам Піем X цудатворны абраз Кахавінскай Маці Божай.

Прамысловасць

У мястэчку дзейнічае папяровая фабрыка. Ёсць чыгуначная станцыя. Функцыянуюць таксама спіртавы і камбікормавы заводы.

  1. http://db.ukrcensus.gov.ua/PXWEB2007/ukr/publ_new1/2022/zb_Сhuselnist.pdf

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!