Парыж Дадатковыя цэнтры:
Еўрапейскае касмічнае агенцтва (скарочана ЕКА; англ.: European Space Agency, ESA) — міжнародная арганізацыя, створаная ў 1975 годзе ў мэтах даследавання космасу.
ЕКА складаецца з 22 сталых членаў, у некаторых праектах таксама бяруць удзел Славенія, Латвія і Канада.
Штаб-кватэра Агенцтва знаходзіцца ў Парыжы. У Нордвейку (Нідэрланды) размешчаны Еўрапейскі цэнтр касмічных даследаванняў і тэхналогій. Еўрапейскі касмічны цэнтр кіравання размешчаны ў Дармштаце (Германія). У іншым германскім горадзе, Кёльне, размешчаны Еўрапейскі цэнтр астранаўтаў. Цэнтр назірання за Зямлёй і інфармацыйны цэнтр Еўрапейскага касмічнага агенцтва знаходзяцца ў Фраскаці пад Рымам (Італія). Для запускаў створаных касмічных апаратаў выкарыстоўваецца касмадром Куру ў Французскай Гвіяне. ЕКА мае кантактныя офісы ў Бельгіі, ЗША і Расіі і наземныя станцыі сачэння па ўсім свеце.
У агенцтве ўвесь час працуе 1907 чалавек (2005), а яго бюджэт складае 2977 мільёнаў еўра (2005).
У гэтай табліцы прадстаўлена агульная інфармацыя пра краіны, якія ўваходзяць у ESA, і іх уклад.
Бюджэт ESA складаў 2,977 млрд. € у 2005 годзе, 2,904 млрд. € у 2006, 3,018 млрд. € у 2008 і 3,600 млрд. € у 2009[10][11]. Кожныя 3-4 года члены ESA узгадняюць бюджэтны план на некалькі гадоў на канферэнцыі членаў ESA. Хоць план можа быць зменены, ён вызначае асноўны кірунак дзейнасці. Апошняя канферэнцыя была праведзена ў 2008 годзе, калі быў вызначаны бюджэт да 2012 года.
Як правіла краіны маюць уласныя касмічныя праграмы, якія па-рознаму ўзаемадзейнічаюць з ESA у фінансавым і арганізацыйным плане. Да прыкладу, французскае касмічнае агенцтва CNES мае бюджэт, які перавышае вылучаемыя ESA сродкі ўдвая. Існуюць таксама сумесныя праекты паміж ESA і нацыянальнымі касмічнымі агенцтвамі.
Уваходжанне ў ESA адбываецца у тры этапы. На першым этапе краіна падпісвае Пагадненне аб Супрацоўніцтве (англ.: Cooperation Agreement). Калі краіна жадае больш поўна супрацоўнічаць з ESA, яна падпісвае ECS пагадненне (англ.: European Cooperating State Agreement). Пагадненне дзейнічае на працягу пяці гадоў, па заканчэнні якіх краіна можа або пачаць перамовы аб поўным членстве, або падпісаць новае пагадненне.
Статус «ECS пагадненне» атрымалі 5 краін: Славенія, Латвія, Славакія, Літва і Балгарыя.
Статус «Пагадненне аб Супрацоўніцтве» атрымалі 5 краін: Кіпр, Мальта, Турцыя, Украіна і Ізраіль.[12] Статус назіральніка даецца краінам, якія разглядаюць патэнцыйную магчымасць супрацоўніцтва а ў далейшым і далучэнні да касмічнага агенцтва.
Існуюць планы да 2014 годзе зрабіць ESA агенцтвам Еўрасаюза[13].
ЕКА арганізоўвала і арганізоўвае праграмы фундаментальных касмічных даследаванняў:[14]
{{cite news}}
|date=