Дом па вуліцы Гарадскі Вал, 7 — двухпавярховы будынак у Мінску, размешчаны ў глыбіні квартала. Помнік архітэктуры стылю мадэрн. Пабудаваны ў 1914 годзе з цэглы. Стары адрас — вул. Урыцкага, 6.
Архітэктура
Дом уяўляе сабой прамавугольны ў плане з рызалітамі ў бакавых частках будынак накрыты вальмавым дахам. Паверхі аддзелены карнізным поясам. Першы паверх аднаго з фасада руставаны, члянёны прамавугольнымі вокнамі без ліштваў. Па цэнтры размешчаны невялікі балкон з ажурнай агароджай. У рызаліце акно другога паверха высокае, на ім дата пабудовы. Другі фасад таксама члянёны карнізным поясам і прамавугольнымі вокнамі — невялікімі на першым і высокімі на другім паверхах. Адзін з рызалітаў глухі, другі з высокімі прамавугольнымі вокнамі на першым і другім паверхах і двума маленькімі вузкімі вокнамі, якія размешчаны пад карнізам даху.