До́м Ко́зінай, альбо Буды́нак было́й Аляксе́еўскай прыва́тнай васьмікла́снай з права́мі ўра́давай жано́чай гімна́зіі Е. Д. Рэ́йман — будынак у Мінску, помнік архітэктуры ў стылі эклектыкі, пабудаваны ў канцы XIX — пачатку XX ст. Месціцца па вуліцы Кірава, 5.
Гісторыя
Пабудаваны як даходны дом у 1890-я гады па адрасе Пецярбургскі завулак, 8 — рог Пецярбурскага завулка і Міхайлаўскай вуліцы, даходны дом Козінай Алены Сямёнаўны[1][2]. У 1905 годзе на гэтым будынку былі размешчаны кулямёты, з якіх расстрэльвалі ўдзельнікаў дэманстрацыі, якія беглі з Прывакзальнай плошчы (Курлоўскі расстрэл)[2]. Не пазней за 1913 год — дом Эйсымонта[3]. У 1913 годзе ў будынак пераязджае Аляксееўская прыватная жаночая гімназія Елізаветы Дзмітрыеўны Рэйман[4]. Быў надбудаваны чацвёрты паверх, змененая планіроўка. Тут жа месціліся ўпраўленне чацвёртай паліцэйскай часці горада. У 1923 годзе ў будынку адкрылася сярэдняя ўзорная чыгуначная школа № 25. Пазней ёй было прысвоенае імя Аляксандра Чарвякова[5]. Пазней у будынку быў размешчаны камітэт па адукацыі Мінгарвыканкаму. Цяпер у доме месціцца Суд Еўразійскай эканамічнай супольнасці(руск.) (бел..
Архітэктура
Аляксееўская жаночая гімназія ўяўляе цагляны трапецападобны чатырохпавярховы будынак з двума уваходамі — з боку галоўнага і дваровага фасадаў[4]. Галоўны фасад вылучаны цэнтральным рызалітам і бакавымі зрэзанымі вугламі з трохвугольным атыкамі, якія маюць паўцыркульныя завяршэнні ў цэнтры. Фасады насычаныя дэкаратыўнымі дэталямі, выкананымі цаглянай муроўкай. Асобныя ляпныя элементы, як, напрыклад, руставаныяпілястры, капітэлі, ліштвы акон, карнізы, картушы і інш. былі пакрытыя белай тынкоўкай[4]. Уваход з боку вул. Кірава вылучаны трохвугольным франтонам са стылізаваным арачным завяршэннем. Па перыметры будынка, паміж трэцім і чацвёртым паверхамі, праходзіць аркатурны фрыз, які быў размаляваны фрэскамі (не захаваліся)[6].
Гімназія ўзведзена з адкрытай, неатынкаванай цэглы, таму адначасова адносіцца да так званага «цаглянага стылю», дзе кладка выкарыстоўвалася як канструкцыйны і адначасова дэкаратыўны матэрыял[4]. Жывапіснасць гэтаму будынку надавалі кантрасныя суадносіны колеравай гамы фасадаў: чырвоная цэгла і асобныя ляпныя дэталі, пакрытыя белай тынкоўкай (капітэлі пілястраў, карнізныя паяскі, ляпныя ўстаўкі на франтоне галоўнага ўвахода, акантаванае лісцё на замкавых камянях акон і інш.)[4].
Унутраная планіроўка была змененая з улікам новага прызначэння пад гімназічныя класы. У цэнтры паміж дзвюма лесвіцамі знаходзіўся вестыбюль. Класныя пакоі размяшчаліся па перыметры паверхаў дома[4].
Зноскі
↑Яхимович, С. М. Весь Минскъ: или спутникъ по г. Минску. — Минскъ типографія Фельдмана и Перскаго, 1911. — 130 с.
↑Памятная книжка Минской губерніи на 1914 г.. — Минскъ. Губернская Типографія: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1913. — С. 79. — 461 с.
↑ абвгдеЛазука Б.А.Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 337-338. — 338 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.