замежныя:
Дзмі́трый Анато́льевіч Мядзве́дзеў (14 верасня 1965, Ленінград, СССР) — Прэм’ер-міністр Расійскай Федэрацыі (2012—2020), трэці Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі (2008—2012).
У 1987 годзе скончыў юрыдычны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук (1990). У 1990—1999 на выкладчыцкай працы ў СПбДУ, у 1990—1995 — саветнік мэра Санкт-Пецярбурга, эксперт Камітэта па знешніх сувязях мэрыі. У 1998 годзе вайшоў у склад савета дырэкратоў Брацкага лесапрамысловага камбіната.
У 1999 прызначаны намеснікам кіраўніка апарата Ураду Расійскай Федэрацыі. У 1999—2000 — намеснік, у 2000—2003 — першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, у 2003—2005 — яе кіраўнік. У 2005—2008 — першы намеснік Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі.
10 сакавіка 2008 года абраны Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі ў першым туры.
З 8 мая 2012 года старшыня Урада Расійскай Федэрацыі. З’яўляецца таксама членам Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай Дзяржавы, старшынёй Савета міністраў Саюзнай Дзяржавы. Рашэнні, якія прымаюцца ў Саюзнай Дзяржаве, ім узгадняюцца, а большасць з іх рэалізуюцца пад яго непасрэдным кіраўніцтвам[4].
2 сакавіка 2017 г. Аляксей Навальны апублікаваў фільм-расследаванне Фонда барацьбы з карупцыяй «Он вам не Димон» прысвечанае меркаваным карупцыйным схемам прэм’ер-міністра Д. Мядзведзева[5]. 22 сакавіка дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ ад Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі В. Рашкін накіраваў дэпутацкі запыт кіраўніку Следчага камітэта Расіі, а таксама кіраўнікам ФСБ, МУС РФ і Пракуратуры РФ з патрабаваннем праверыць дадзеныя аб карупцыйнай дзейнасці Д. Мядзведзева, аб якой расказана ў расследаванні Навальнага[6]. 26 сакавіка ў каля 100 гарадах Расіі прайшлі мітынгі супраць карупцыі ў вышэйшых эшалонах улады, аб якой заяўлена было ў фільме. 5 красавіка Дзяржаўная Дума РФ адхіліла прапанову фракцыі КПРФ праверыць матэрыялы, апублікаваныя Фондам барацьбы з карупцыяй А. Навальнага прысвечаныя Старшыні ўраду[7].
15 студзеня 2020 года ўрад Дзмітрыя Мядзведзева ў поўным складзе падаў у адстаўку. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў яму пасаду намесніка сакратара Савета бяспекі Расіі[8].
Андрэй Багданаў • Уладзімір Жырыноўскі • Генадзь Зюганаў • Дзмітрый Мядзведзеў
У. У. Пуцін
А. В. Бортнікаў • А. Э. Вайно • В. В. Валодзін • С. Б. Іваноў • У. А. Калакольцаў • С. В. Лаўроў • В. І. Матвіенка • М. У. Мішусцін • Д. А. Мядзведзеў • С. Я. Нарышкін • М. П. Патрушаў • С. К. Шайгу
А. Д. Бяглоў • В. В. Герасімаў • А. У. Гуцан • В. В. Золатаў • І. А. Камароў • І. В. Красноў • А. А. Матоўнікаў • С. І. Мяняйла • Р. Г. Нургаліеў • А. Г. Сілуанаў • С. С. Сабянін • Ю. П. Трутнеў • У. В. Усцінаў • М. М. Цуканаў • Ю. Я. Чайка • К. А. Чуйчанка • І. А. Шчогалеў • У. У. Якушаў