Міхаіл Сяргеевіч Саломенцаў (7 лістапада (25 кастрычніка) 1913, с. Ярылаўка, Ялецкі павет, Арлоўская губерня — 15 лютага2008, Масква) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Член Палітбюро ЦК КПСС (27 снежня 1983 — 30 верасня 1988), кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС (23 лістапада 1971 — 27 снежня 1983). Старшыня КПК пры ЦК КПСС (1983—1988).