Міхаіл Міхайлавіч Касья́наў (8 снежня 1957, пасёлак Сонцава, Маскоўская вобласць) — расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, старшыня ўраду Расійскай Федэрацыі з 2000 па 2004 г.
Лідар Расійскага народна-дэмакратычнага саюза. Лідар партыі «Народ за дэмакратыю і справядлівасць». Да ліпеня 2007 года быў сябрам апазіцыйнай кааліцыі «Іншая Расія».
Валодае англійскай мовай. Жанаты, мае дзвюх дочак.