Паводле афіцыйнай біяграфіі, «з сям’і служачых». Вучыўся ў рэальным вучылішчы. З 1918 года ў органах ВЧК, узначальваў Ніжагародскую ЧК на чыгунцы. У 1922—1927 гадах у ВСНГ. У 1927—1931 гадах дырэктар Маскоўскага Электразавода, Старшыня Массавета (1931—1937), Старшыня Саўнаркама РСФСР (1937—1938), узначальваў праўленне Дзяржбанка СССР (1938—1940, 1940—1945).
Падчас Вялікай Айчыннай вайны — член ваенных саветаў армій і франтоў, з 1944 г. член Дзяржаўнага камітэта абароны, а з 1945 г. — Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандавання.