Міхаіл Багданавіч Барклай дэ Толі (ням.: Michael Andreas Barclay de Tolly, 24 снежня1761, маёнтак Помуш, цяпер у Пакруойскім раёне Літвы — 25 мая1818) — расійскі палкаводзец і дзяржаўны дзеяч, генерал-фельдмаршал (1814).
Біяграфія
Выхадзец з шатландскага роду, які ў 17 стагоддзі перасяліўся ў Прыбалтыку.
Удзельнік руска-турэцкай (1787—1791) і руска-шведскай (1788—1990) войнаў, т.зв. Польскай кампаніі (1792—1794) — задушэння паўстання Т.Касцюшкі (штурм Вільні, знішчэнне атрада С.Грабоўскага каля Гродна).
Камандзір дывізіі, корпуса ў руска-пруска-французскую (1806—1807) і руска-шведскую (1808—1809) войны. З мая 1809 года галоўнакамандуючы фінляндскай арміяй і генерал-губернатар Фінляндыі. З 1810 года член Дзяржаўнага савета. У студзені 1810-верасні 1812 ваенны міністр, адначасова камандаваў 1-й Заходняй арміяй, сфарміраванай у Літве і Заходняй Беларусі (сакавік-верасень 1812). У час вайны 1812 года да 17 жніўня фактычна кіраваў баявымі дзеяннямі расійскіх войскаў, у Барадзінскай бітве 1812 года камандаваў правым флангам і цэнтрам баявога парадку. У замежных паходах рускай арміі 1813—1814 гадах галоўнакамандуючы руска-прускай арміяй. З 1815 года галоўнакамандуючы 1-й расійскай арміяй. У 1817 годзе суправаджаў цара Аляксандра І у яго падарожжы па Беларусі; выступаў супраць ваенных пасяленняў.
Зноскі
Літаратура
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.