Развіваў традыцыі рускага лірычнага пейзажу канца XIX ст.[11] і стаў найбуйнейшым беларускім пейзажыстам, які вывеў жанр беларускага пейзажнага жывапісу на ўзровень еўрапейскай класікі[12].
Вітольд Бялыніцкі-Біруля нарадзіўся 31 студзеня (12 лютага) 1872 г. у фальварку Крынкі Магілёўскага паветаМагілёўскай губерніРасійскай Імперыі ў дваранскай каталіцкай сям’і дробнага арандатара[13]. Маёнтак Крынкі знаходзіўся ў трох км на поўнач ад вёскі Цяхцін ў 20 км ад Бялынічаў. Дзяцінства прайшло на Віцебшчыне. Сям’я часта мяняла месца жыхарства. Бацька служыў у дняпроўскім параходстве і часта браў сына ў плаванне па Дняпры, Прыпяці і Сажу.
Яшчэ ў перыяд навучання, у 1890-я гг., творы В. Бялыніцкага-Бірулі выклікалі сур’ёзную зацікаўленасць у аматараў прыгожага мастацтва. У 1892 годзе П. М. Траццякоў набывае для сваёй галерэі палатно «З ваколіцы Пяцігорска».
Аб сваёй этнічнай прыналежнасці Вітольд Бялыніцкі-Біруля падчас вучобы ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу пісаў: «Я — беларус… Як часта і інтэлігентныя людзі, вядомыя ў сваіх навуковых, спартовых ці іншых заслужаных справах, закінутыя творчым ці жыццёвым лёсам у іншыя краі, ці то саромеюцца, ці проста не лічаць патрэбным прыгадаць, якога яны роду-племені, з якіх краёў і ваколіц»[14].
Першыя поспехі
Творчасць В. Бялыніцкага-Бірулі шчыльна злучана з асобай слыннага мастака Ісака Левітана, які паспрыяў мастаку ў выставачнай справе. З 1897 года Бялыніцкі-Біруля дэманструе свае карціны на выстаўках Маскоўскага аб'яднання аматараў мастацтваў і Маскоўскага таварыства мастакоў, на Міжнародных выстаўках і конкурсах. З 1899 года імя мастака з'яўляецца ў каталогах перасоўных выставак. Пейзаж «Вечныя снягі», які экспанаваўся на Каўказскай юбілейнай выстаўцы ў 1901 годзе, адзначаецца залатым медалём. У 1904 годзе Бялыніцкага-Бірулю абіраюць членам Таварыства перасоўнікаў(руск.) (бел., а праз чатыры гады ён уганараваны званнем акадэміка жывапісу. З'яўляецца таксама членам Саюза рускіх мастакоў(руск.) (бел. і Таварыства мастакоў імя А. І. Куінджы(руск.) (бел.. У 1911 годзе карціна «Час цішыні» атрымала два медалі: ганаровы — у Мюнхене, бронзавы — у Барселоне[15].
У тым жа годзе ім створана карціна «Зімовы сон» — адно з лепшых палотнаў В. К. Бялыніцкага-Бірулі.[16] За гэту карціну мастак таксама быў узнагароджаны бронзавым медалём на Міжнароднай выстаўцы ў Барселоне. У карціне выкарыстаны мінімум сродкаў выказвання. Толькі некалькі плоскасцей і невялікая колькасць ліній складаюць яе кампазіцыю. У цэнтры карціны месціцца храм, абрысы якога выступаюць на фоне неба. Мазок ледзь прыкметны. Усе быццам ахутана смугой згусцелага змяркання. Нягледзячы на лаканізм выразных сродкаў, карціна эмацыйна насычаная, што дасягаецца майстэрскай распрацоўкай адценняў каляровых суадносін[17].
Дача «Чайка»
У 1912 годзе мастак набыў участак зямлі ў Цвярской губерні на беразе возера Удомля, недалёка ад месцаў, дзе часта працаваў І. І. Левітан, і пабудаваў тут дом з майстэрняй. Сваю невялікую сядзібу ён назваў «Чайка»(руск.) (бел.. З «Чайкай» звязана вялікая частка творчага і асабістага жыцця майстра. Возера Удомля і яго наваколлі сталі невычэрпнай крыніцай матываў для яго далейшай творчасці.
У 1917 годзе Бялыніцкі-Біруля арганізаваў мастацкую школу для сялянскіх дзяцей[20].
У 1922 годзе Бялыніцкі-Біруля становіцца адным з арганізатараў і членам Асацыяцыя мастакоў рэвалюцыйнай Расіі(руск.) (бел.[8]. У савецкі час ён працягвае развіваць традыцыі рускага лірычнага пейзажу канца XIX стагоддзя, становіцца адным са стваральнікаў жанру мемарыяльнага пейзажу. У 1920-я і 1930-я гады мастак шмат падарожнічае па краіне. Яго цікавяць першыя доследы рэканструкцыі сельскай гаспадаркі ў саўгасе «Гігант» і камуне «Сейбіт», будаўніцтва «Азоўсталі», пераўтварэнне Поўначы. У 1933, 1935 і 1937 гадах ён пабываў у Запаляр’і на Кольскім паўвостраве, чаму прысвечаны некалькі серый пейзажаў[21]. Пісаў Баранцава і Белае мора, раку Церыберку(руск.) (бел.[22], горы Хібіны, возера Вуд’яр.
Тэма Вялікай Айчыннай вайны адзначана ў творчасці мастака карцінамі «Чырвоная Армія ў лясах Карэліі», «Па слядах фашысцкіх варвараў» (1942).
У 1944 годзе працаваў у Архангельску, дзе адлюстроўваў помнікі старарускага драўлянага дойлідства XVI—XVII стст. У 1944 годзе прымаў удзел у арганізацыі мастацкай выстаўкі, прысвечанай 25-годдзю БССР, у Маскве. Падчас выставы з ім пазнаёміўся мастак Антон Бархаткоў, які таксама ўдзельнічаў у арганізацыі выстаўкі[8][23].
У 1947 годзе яму прысвоілі званне народнага мастака РСФСР (званне народнага мастака БССР ён атрымаў у 1944 годзе), абралі правадзейным членам Акадэміі мастацтваў СССР(руск.) (бел.. З мая і да сярэдзіны чэрвеня мастак жыў і працаваў на Белай дачы ў наваколлі Мінска разам з мастаком Антонам Бархатковым. Тут Вітольд Бялыніцкі-Біруля напісаў некалькі дзясяткаў эцюдаў, якія сталі асновай цыклу карцін, прысвечаных Беларусі: «Зялёны май», «Зазелянелі беларускія бярозкі», «Яблыні ў квецені». Менавіта падчас працы ў Курасоўшчыне быў знойдзены матыў для карціны «Беларусь. Ізноў заквітнела вясна»[23][24]. У 1947 годзе падарожнічаў па Беларусі[8].
Пра сваё стаўленне да Беларусі В. Бялыніцкі-Біруля пісаў:
Блукаючы са стрэльбай і фарбамі па палетках, далінах і пералесках Беларусі, сустракаючы і праводзячы зоры ля вогнішчаў, начуючы ў лесе, прыслухоўваючыся да галасоў прыроды, я глыбей адчуў яе прыгажосць, навучыўся яе разумець.
Памёр мастак на сваёй дачы «Чайка» 18 чэрвеня 1957 года ва ўзросце 85 гадоў. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Творчасць
Развіваў традыцыю лірычнага пейзажа канца XIX ст.[8] Палотны В. Бялыніцкага-Бірулі прасякнутыя эмацыйнасцю, неабходнай мерай абагульнення, якая не губляе пры гэтым канкрэтыку месца. Мастак карыстаецца ўдалым спалучэннем мяккага серабрыста-бэзавага і зеленаватага колераў. Для яго твораў характэрны тонкае адчуванне колеру, своеасаблівае лірычнае гучанне[8].
Пейзажыст па-майстэрску распрацоўваў ледзь прыкметныя нюансы, характэрныя для таго ці іншага часу дня, пэўнай пары года. Карціны і шматлікія эцюды вылучаюцца асаблівай тонкасцю, мяккасцю і непаўторным лірызмам, глыбінёй успрымання і перадачы жывой прыроды.
Творчасць таленавітага мастака выклікала зацікаўленасць у выбітнага прадстаўніка расійскага рэалізму Іллі Рэпіна:
На выстаўцы, калі я даведаўся, што няма Вашых карцін, вельмі засумаваў па Вас. Я так звыкся асвяжацца душою перад вашымі жывымі павевамі праўды, простасці і свабоды. І… я заўсёды з новым і большым задавальненнем гляджу на Ваш пагорак, з хатамі занесенымі снегам; люблю гэтыя беражкі, што белымі краямі люструюцца ў горнай рэчцы.
У Магілёве і Бялынічах названыя вуліцы ў гонар мастака.
Ніна Мацяш напісала тэлесцэнарый пра творчасць В. Бялыніцкага-Бірулі «Пясняр роднай прыроды» (пастаўлены ў 1978 г.). Віктар Карамазаў стварыў аповесць «Крыж на зямлі і поўня ў небе: Эскізы, эцюды і споведзь Духу, альбо Аповесць-эсэ жыцця жывапісца і паляўнічага Бялыніцкага-Бірулі» (1991), прысвечаную мастаку. Паводле аповесці быў зняты фільм «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (рэж. Валерый Басаў, «Нацыянальная тэлерадыёкампанія Беларусі») (1992)). Майсей Бераў зняў пра В. Бялыніцкага-Бірулю дакументальны фільм «Гадзіна цішыні».
У Бялыніцкім раёне пастаянна праводзяцца пленэры з удзелам мастакоў з Мінска, Магілёва, Бялынічаў, Масквы, Кастрамы, пасля чаго значна папаўняюцца фонды мастацкіх музеяў.
На месцы былога фальварка Крынкі, дзе нарадзіўся мастак, усталяваны мемарыяльны знак. У Магілёве ля музея імя Бялыніцкага-Бірулі ўсталяваны бюст мастака.
У філатэліі
В. Бялыніцкі-Біруля. Да 125-годдзя з дня нараджэння
↑Гибок-Гибковский, АлесьЧеловек перламутрового неба(руск.) : газета. — Минск: редакции газеты «Советская Белоруссия», 2008. — В. от 26 сентября. — № 181 (23081). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2014.
↑Калининское отделение Союза Советских художниковНекролог(руск.) // «Калининская правда» : газета. — Калинин: 1957. — В. от 20 июня.
↑ абвгдеёжзіБялыницкий-Бируля Витольд Каэтанович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 97. — 737 с.
↑Науч.-изд. совет: Евдокимов Ю. А. (пред. НИС) [и др.]. Бялыницкий-Бируля Витольд Каэтанович // Кольская энциклопедия. — Санкт-Петербург: ООО «Сказ», 2008. — Т. I. — С. 369. — 593 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-9637-0023-5
↑ абНевядомы Бялыніцкі-Біруля(бел.)(недаступная спасылка). kimpress.by (04 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2018. Праверана 12 снежня 2018.
Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 140. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Национальная Академия наук Беларуси: персональный состав. — Мн., 2004. — С. 312—313.
Харэўскі, С. В. Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі / С. В. Харэўскі. — Вільня: ЕГУ, 2007. — 240 с.
Харэўскі, С. В. Сто твораў XX стагоддзя: нарысы па гісторыі мастацтва і архітэктуры Беларусі найноўшага часу / аўт.-укл. С. В. Харэўскі. — Вільня: ЕГУ, 2011. — 432 с. — ISBN 978-9955-773-51-1.
Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — С. 545. — 727 с. — 10 000 экз.
Бялыни́цкий-Биру́ля Витольд Каэтанович // Т. 4. Брасос — Веш. — М. : Советская энциклопедия, 1971. — С. 212. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)