Горад
Чалябінскруск.: Челябинск
Чалябінск на карце Расіі ±
|
|
Чалябінск (руск.: Челябинск) — горад (з 1787) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Чалябінскай вобласці. Насельніцтва 1 177 тыс. чалавек (2024). Заснаваны ў 1736 годзе.
Чалябінск размешчаны на ўсходнім схіле Уральскіх гор, за 201 км на поўдзень ад Екацярынбурга. Вышыня над узроўнем мора — каля 200—250 м. Геалагічнае размяшчэнне — заходняя частка — Урал (граніты), усходняя частка — Заходняя Сібір (асадкавыя пароды). Горад знаходзіцца на рацэ Міяс, тэрыторыю горада абмываюць Шаршнеўскае вадасховішча і тры возеры: Смоліна, Сінеглазава, Першае. Рэльеф горада слаба ўзгорысты на захадзе з паступовым паніжэннем да ўсходу і «разразаецца» далінай р. Міас і латочынамі з азёрамі і балотамі. Берагі Міаса пакрытыя месцамі лесам і хмызняком. Клімат — кантынентальны.
Буйны транспартны вузел (чыгунка і шашэйныя дарогі; Транссібірская магістраль). Аэрапорт «Баландзіна». Буйны цэнтр металургіі, машынабудавання і металаапрацоўкі, лёгкай і харчовай прамысловасці.
Гісторыя
Заснаваны ў 1736 годзе як руская крэпасць на месцы башкірскага пасёлка Сяляба (Чаляба). З 1743 года Чалябінск — горад, цэнтр Ісецкай правінцыі. У пачатку 1774 года яго займалі атрады Е. І. Пугачова. З 1781 года Чалябінск — павятовы горад Екацярынбургскай правінцыі (Пермскага, затым Уфімскага намесніцтва), з 1796 года — Арэнбургскай губерні. У 90-я гады 19 стагоддзя з будаўніцтвам Вялікай Сібірскай магістралі і чыгункі на Екацярынбург стаў буйным транспартным і гандлёвым (вываз хлеба з Заходняй Сібіры) цэнтрам, у якім хутка развівалася прамысловасць.
У 1933 годзе пабудаваны Чалябінскі трактарны завод (ЧТЗ). З 1934 года Чалябінск — абласны цэнтр. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны ў Чалябінск было эвакуіравана каля 60 прамысловых прадпрыемстваў СССР.
Насельніцтва
Год |
Колькасць
|
1897
|
20 000 ± 1 000
|
|
1926
|
57 655
|
|
1959
|
689 049
|
|
|
Год |
Колькасць
|
1976
|
1 000 000
|
|
2016
|
1 191 994
|
|
2017
|
1 198 858
|
|
|
Год |
Колькасць
|
2018
|
1 202 371
|
[2]
|
2020
|
1 196 680
|
[3]
|
2021
|
1 189 525
|
|
|
Год |
Колькасць
|
2023
|
1 182 517
|
[4]
|
2024
|
1 177 058
|
[5]
|
|
|
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Зноскі
Спасылкі