Андрэ́й Анато́льевіч Ме́зін (нар. 8 ліпеня 1974 , Чалябінск , СССР ) — беларускі хакеіст . Заслужаны майстар спорту Беларусі .
Удзельнік Алімпійскіх гульняў у Нагана і Солт-Лейк-Сіці , чэмпіянатаў свету 1998 , 1999 , 2000 , 2001 , 2002 (дывізіён 1) , 2003 , 2004 (дывізіён 1), 2005 , 2006 , 2007 і 2009 гадоў у складзе зборнай Беларусі .
Лепшы брамнік Лігі Антарыа (1995) і Каланіяльнай Лігі (1996). Чэмпіён CoHL (1996) і IHL (1997). Срэбны прызёр чэмпіянату Германіі (1999). Лепшы хакеіст Беларусі (1998, 1999, 2005, 2006).
Па выніках чэмпіянату свету 2006 у Рызе Андрэй Мезін увайшоў у склад сімвалічнай зборнай. Яго партнёрамі па сімвалічнай шасцёрцы сталі абаронцы Петэы Нумелін (Фінляндыя ) і Ніклас Кронвал (Швецыя ), а таксама нападаючыя Сідні Кросбі (Канада ), Давід Выбарны (Чэхія ) і Аляксандр Авечкін (Расія ).
Па выніках чэмпіянату свету 2009 у Берне і Клотэне Андрэй Мезін прызнаны дырэктаратам чэмпіянату лепшым галкіперам турніру. Таксама, па версіі журналістаў, якія асвятлялі турнір, беларускі брамнік увайшоў у склад сімвалічнай зборнай. У гэты раз яго партнёрамі па сімвалічнай шасцёрцы сталі абаронцы канадзец Шы Уэбер і швед Кені Юнсан , форварды — канадцы Мартэн Сен-Луі і Стыў Стэмкас , а таксама расіянін Ілья Кавальчук .
За зборную Беларусі правёў 100 матчаў, прапусціў 240 шайб, набраў 1 (0+1) бамбардырскі бал, атрымаў 20 хвілін штрафу (станам на 10 траўня 2009).
Зноскі
Спасылкі